Жыццевы i творчы шлях Самуіла Яфімавіча Плаўніка

Тип работы:
Курсовая
Предмет:
Литературоведение


Узнать стоимость

Детальная информация о работе

Выдержка из работы

Жыццевы i творчы шлях Самуіла Яфімавіча Плаўніка

Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) (1886−1941) належыць да кагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. На чале гэтай кагорты стаялі магутныя таленты, пісьменнікі агромністай мастацкай сілы, якіх з глыбінь шматвяковага духоўнага жыцця падняў беларускі народ, — Янка Купала і Якуб Колас.

Аднак Змітрок Бядуля, іншыя пісьменнікі, яго сучаснікі не згубіліся ў ценю сваіх славутых папярэднікаў, хоць былі абуджаны, закліканы ў літаратуру менавіта іх творамі і надзіва яркімі іх мастацкімі постацямі.

Змітрок Бядуля нарадзіўся 23 красавіка 1886 г. у небагатай яўрэйскай сям'і ў маленькім мястэчку Пасадзец.

Бацька пісьменніка перапробаваў мноства заняткаў: быў арандатарам, дробным гандляром. Нарэшце знайшоў месца прыказчыка ў купца-лесапрамыслоўца. Сям’я будучага пісьменніка была настолькі бедная, пгго напачатку не мела нават уласнай хаты. Жылі ў дзеда, адзінага ў мястэчку каваля і медніка.

У так званай паласе аседласці яўрэйская дыяспара жыла адметным, замкнутым жыццём. Бацькі хацелі бачыць Самуіла рабінам, паважаным у ваколіцы чалавекам, які настаўляе людзей на Божы шлях і «есць белы хлеб». На Беларусі існавалі чыста яўрэйскія, навучальныя ўстановы, якія ўтрымлівала яўрэйская абшчына, — хедар і школа рабінаў - ешыбот.

Вядома, біблейскія міфы, легенды, якія спазнаваў з дзяцінства Самуіл Плаўнік, нейкім чынам засланялі ад дапытлівага хлопчыка сапраўднае жыццё. Але Біблія — вялікая кніга, лепшай за якую чалавецтва яшчэ не напісала. Менавіта праз прызму старазапавет-ных паданняў зірне будучы пісьменнік на звычайнае, будзённае беларускае жыццё-быццё, і гэта надасць яго погляду нейкую адметную філасофскую вышыню, незвычайнасць, «прыўзнятасць» стылю.

Жыў Самуіл у цікавай сям'і. Дзед быў заўзяты кніжнік, меў у маленькім мястэчку бібліятэку, бацька любіў музыку — іграў на скрыпцы.

У пятнаццаць гадоў Самуіл Плаўнік развітаўся з ешыботам. У ягонай душы абудзілася цяга да паэзіі, і ён запоўніў запісную (237−238) кніжачку, купленую ў краме, вершамі-гімнамі, якія пісаў сам. Кніжачка называлася «Мірыям».

Мірыям — імя невядомай, неіснуючай дзяўчыны, якой пры-свячаў малады паэт узнёслыя сардэчныя радкі, нібы Дон-Кіхот даме свайго сэрца Дульцынеі Табоскай з сусветна вядомага рамана Сэрвантэса.

Гэтага было дастаткова, каб абвінаваціць юнага талмудыста ў здрадзе яўрэйству і выгнаць з ешыбота.

Змітрок Бядуля быў дэмакратычна настроены малады чалавек. Але, скажам, у адрозненне ад Янкі Купалы, Якуба Коласа сацыяльныя пытанні краналі яго слабей. У ягонай ранняй творчасці амаль не заўважаем уплыву бурных падзей першай рускай рэвалюцыі. Ды, відаць, да Пасадца, дзе жыў 3. Бядуля, водгаласы рэвалюцыі даходзілі цьмяна, невыразна, не выклікаючы сярод мясцовага насельніцтва прыкметнага ўзрушэння.

Пачаткам літаратурнай дзейнасці Змітрака Бядулі трэба лічыць 1907 г. Ён пачынае пісаць вершы на рускай мове. Некаторыя з іх пасылаў у пецярбургскія часопісы «Аргуо, «Журнал для всех». Супрацоўнікі рэдакцый вершы хвалілі, але пакуль што не друкавалі.

Зямляк Бядулі В. Сосенскі, таксама малады чалавек, які жыў у Даўгінаве, супрацоўнічаў з беларускай газетай «Наша Ніва». Друкаваў у ёй допісы, карэспандэнцыі. Напаткаўшы аднойчы 3. Бядулю, які часта завітваў на даўгінаўскую пошту, карэспандэнт «Нашай Нівы» даў яму пачытаць некалькі нумароў газеты.

Адначасна В. Сосенскі паведаміў у «Нашу Ніву» аб маладым пісьменніку. I адразу ў «Паштовай скрынцы» газеты за 1910 г. паяўляецца адказ: «Ваш пясняр, калі можа пісаць беларускія вершы, — няхай прышле, будуць добрыя — ахвотна надрукуем» (Наша Ніва. 1910. 18 (31) сак.).

З. Бядуля хутка наладжвае сувязь з рэдакцыяй «Нашай Нівы». Друкуе дзве карэспандэнцыі, адну з якіх падпісвае прозвішчам Саша Плаўнік, другую — псеўданімам Змітрок Бядуля.

Першы мастацкі твор, які надрукавала «Наша Ніва» 23 верасня 1910 г., была імпрэсія «Пяюць начлежнікі». Гэты твор кладзе пачатак сур’ёзнай літаратурнай дзейнасці Змітрака Бядулі.

Псеўданім пісьменніка, відаць, фальклорнага паходжання. У беларускіх казках, якія пісьменнік збіраў, вывучаў усё жыццё, ёсць вобраз добрага, спагадлівага дзядка Бядулі, які ходзіць па свеце, суцяшаючы малых, пакінутых бацькамі дзяцей, розных сірот, бяздомкаў. Псеўданім, як бачым, вельмі дапасоўваецца да чуллівага, спагаддівага сэрца беларускага пісьменніка.

У 1912 г. Змітрок Бядуля накіроўваецца ў Вільню, у «Нашу Ніву». Змітрок Бядуля не проста едзе ў Вільню. Ён хоча папоўніць веды, павысіць адукацыю, стаць бліжэй да літаратурных колаў. Вільня на пачатку стагоддзя была фактычна культурным цэнтрам усяго Заходняга краю. (238−239)

Адзін час Змітрок Бядуля працуе ў канторы лесапрамыслоўца (прыгадалася прафесія, якую набыў у Пасадцы), затым пера-ходзіць у рэдакцыю «Нашай Нівы». Калі ў 1914 г. Янка Купала становіцца рэдактарам «Нашай Нівы», 3. Бядуля працуе ў рэдак-цыі адказным сакратаром.

Вільня стала для 3. Бядулі тым культурным, літаратурным асяродкам, які Янка Купала знайшоў у Пецярбурзе. Ен пачаў наведваць клубы, нават адважыўся ўдзельнічаць у дыспутах.

«Памятаю маёўку, якая адбылася 1 мая 1913 г. на адным з прадмесцяў Вільні - у Закрэце, — успамінае Уладзіслава Фран-цаўна. — Сабралася рабочая моладзь, студэнты і амаль уся прагрэсіўная беларуская інтэлігенцыя горада. Разам з іншымі быў і Бядуля. ЁН уважліва слухаў прамову Цёткі… Не раз мы ўсім таварыствам — Цётка, Купала, Бядуля і іншыя — хадзілі ў літоўскі або ў рабочы польскі клуб».

Важным момантам у творчым жыцці 3. Бядулі сталася тое, што нейкі час ён працаваў разам з Янкам Купалам. Назву першага зборніка 3. Бядулі «Абразкі» (1913) прыдумаў Купала. У Бядулі зборнік напачатку называўся «Плач пралескаў».

Дарэчы, у пачатку 20-х гадоў лёс зноў звёў Бядулю з Купалам. Яны абодва кватаравалі ў доме Румянцава, у тым самым, дзе ў канцы мінулага стагоддзя адбыўся Першы з’езд РСДРП.

Многа дала Вільня Змітраку Бядулю. Цікаўны ад прыроды, ён не абмінаў увагай музеі і асабліва тэатры. Старасветчына — казкі, легенды, паданні, з аднаго боку, і тэатральнае жыццё — з другога, вабілі Бядулю найбольш.

3. Бядулю была блізкай дэкадэнцкая літаратура 1990-х гадоў - паэзія ночы, змроку, сутоння, захадаў сонца і ўзыходу на неба бледнага, таямнічага месяца. Можам лёгка пераканацца, што такіх вобразаў у вершах Бядулі 1907−1917 г. аж занадта. Цікавая дэталь: нягледзячы на тое што Бядуля працаваў у «Нашай Ніве», ён так і не здолеў надрукаваць большасць гэтых вершаў у газеце. Яны ўпершыню ўбачылі свет толькі ў 1937 г. у першым томе Збору твораў Змітрака Бядулі. Амаль усе яны былі перапрацаваны (што паэт адкінуў, што дабавіў - невядрма). Трэба меркаваць, асноўны змест тагачаснай бядулеўскай паэзіі захаваўся.

Сузіральная, пераважна пейзажная лірыка Бядулі 1907−1917 гг. тоіць у сабе элементы сімвалізму. Ёсць у ёй тое, пра што К. Баль-монт пісаў як пра пераход «ад непасрэдных вобразаў, прыгожых у сваім самастойньш існаванні, і схаванай у іх духоўнай ідэаль-насці, якая прыдае ім двайную сілу».

Асноўная родавая прыкмета паэтаў-сімвалістаў - паэтычнае іншасказанне, калі словы губляюць свой звычайны агульнавядомы сэнс і ўжываюцца ў значэнні пераносным, пашыральньш. У Бяду-лі гэтага няма. Але стоены, прыхаваны, які вынікае як бы між радкоў сэнс у іх ёсць.

Вісіць серп залаты над спалоханым борам.

Жне вершаліны хвой гэты серп залаты.

У нізінах туман, бы кудзельнае мора.

У тумане паніклі платы і кусты.

Каля млына вада «кап» і «кап» з чорнай скрыні.

Кропля кожная — стрэл, а паўночнай цішы.

Чулы аір дрыжыць, як птушыныя крыллі.

Стаіць дуб-вартаўнік на расістай мяжы.

Што ёсць дэкадэнцкае ў гэтым малюнку ночы, начнога бору, вадзянога млына, аіра, які «дрыжыць як птушыныя крыллі», і дуба-вартаўніка «на расістай мяжы»? Нічога. Здаецца, усё бачыцца канкрэтна, зрокава. Аднак малюнак нібы тоіць штосьці недагаворанае, нейкую тайну, пра якую паэт толькі намякае.

Паэт М. Мінскі пісаў:

Тоска неясная о чем-то неземном,

Куда-то смутные стремленья,

Вражда к тому, что есть, предчувствнй робкий свет,

И жажда жгучая святынь, которых нет…

Матывы няяснай самоты, смутных імкненняў, прадчуванняў напаўняюць шмат якія вершы паэта пачатку стагоддзя. Лірыка няясных, няпэўных імкненняў, жаданняў носіць назву «Настроі». Бядулеўскі талент вельмі чуйны да гукаў, фарбаў, пераліваў і пераходаў пачуцця. Ягоную лірыку з поўнай падставай можна назваць імпрэсіяністычнай. Хоць у беларускай літаратуры (ды і ў рускай таксама) імпрэсіянізм як самастойны літаратурны напра-мак не вызначыўся — Для Бядулі вельмі важна пачуццёва занатаваць фарбы, гукі акаляючага свету на дадзены момант. Часта пачуцці, эмоцыі выказваюцца праз адцягненую, метафарычную лексіку.

Б’ецца восень халодная ў рэчную шыбу.

Безупынку трасе адзінокай вярбой.

Я далёкі вандроўца. Хачу да сялібы.

Па калена ў гразі па дарозе глухой.

Прадчуванне, чаканне чагосьці незвычайнага, страх перад невядомым, нават містычны жах — усе гэтыя матывы ў большых ці меншых праявах прысутнічаюць у паэзіі Бядулі. Увогуле паэт імкнецца пашырыць, паглыбіць унуграны свет асобы, складаную супярэчлівасць яе перажыванняў, як бы прыўздымае заслону над стоенымі глыбінямі свядомасці і падсвядомасці.

Як і многія сімвалісты, 3. Бядуля надае выключнае значэнне музыцы верша. Тонка нюансіраваныя эмацыянальныя сугуччы, (240−241) часта пры нязначнасці, мізэрнасці зместу верша, радок, які неаднаразова паўтараецца, нібы гаворыць, што ў паэзіі на першым месцы, не логіка, а настрой, пачуццё.

Сняжыначкі-пушыначкі

Ляцелі матылькамі.

Над хмызамі над шызымі

Дыміліся дымкамі.

Зіхцеліся, мігцеліся

У розныя калёры.

Драбнюткія, пякнюткія,

Як зоранькі, як зоры.

Доўгі час Змітрок Бядуля падпісваў вершы псеўданімам Ясакар. Цяжка растлумачыць гэты псеўданім. Ясакар — пірамі-дальная таполя, тонкая, стромкая, з прыціснутымі да ствала галінамі. Зрокавае ўражанне такое, што дрэва гэтае нібы страла ірвецца ў неба. Паэзія 3. Бядулі таксама як бы імкнецца ў паднябесныя высі. Можа, па той прычыне, што мала знаходзіць на зямлі ідэальнага, прыгожага, незвычайнага.

Бядуля-Ясакар, гэтак жа як Максім Багдановіч, прынёс у бела-рускую паэзію штрсьці новае, чаго да яго яна не мела. Ва ўсялякім выпадку адзнаку інтэлігентнасці, культ пачуцця, замілаванасці да прыгажосці, развітай у навакольным свеце. Вершы 3. Бядулі сведчаць, што ён добра прачытаў А. Блока, В. Брусава, найболып захапіўшыся імпрэсіянісцкай плынню, якая як бы знутры запаўняе паэзію сімвалістаў. Імпрэсіянізм — не ўпадніцтва, не мадэрн у сэнсе дэкадэнцкіх школ, напрамкаў, якія нараджаюцца і праз некаторы час, іншы раз вельмі нядоўгі, знікаюць, не пакінуўшы ў мастацтве якога-небудзь прыкметнага следу.

3. Бядуля пераняў ад імпрэсіяністаў (праз сімвалізм) даскана-лую гукавую інструментоўку вершаў, багаты, разнастайны рытм, «уменне перадаць найтанчэйшыя адценні чалавечых настрояў».

Паэт рана зразумеў прыгажосць музыкі, песні. Тонкай душой ён адчуваў, што музыка валадарыць у свеце. Свішча вецер у шатах соснаў, звініць ручэй, спявае салавей. Ці не гэта праява хараства, разлітага ў навакольным свеце, загадка, якую ва ўсе вякі, стагоддзі імкнецца разгадаць чалавек?

Начлежнікі пяюць.

У словах глуш лясоў,

I дзікай птушкі крык на зыбістым балоце,

I чулы летні шэпт расістых каласоў,

I човен рыбака, і клёны ў пазалоце.

Гэтак жа як у лірыку Багдановіча, у паэзію Бядулі прыходзяць лесуны, вадзянікі, русалкі. Усё жыццё пісьменніка будзе вабіць казка, бо ў ёй нібы матэрыялізуецца самая ўзнёслай мара і самая бязмежная фантазія.

У высокім рамантычным ключы вырашаёцца і тэма кахання. Дзяўчына, да якой імкнецца гарачым сэрцам лірычны герой, гэта хутчэй не нейкая жывая істота, а мара. Бо яна не мае акрэслага зямнога вобліку, жывых псіхалагічных рысаў, якасцей.

Дазволь цябе любіць за песню, што я чую,

За срэбны гучны смех, што чыстатой звініць,

За вочы ясныя, за душу маладую

Дазволь цябе любіць.

Так, імпрэсіянізм — галоўная якасць усёй бядулеўскай лірыкі. Пейзажныя вершы пабудаваны выключна на маляўнічай, гукавой пластыцы, якая характарызуецца пэўнай размытасцю вобраза.

Змітрок Бядуля, як і Максім Багдановіч узбагачалі культуру беларускага верша. Яны клапаціліся пра пачуццёвае, гукавое, музычнае багацце верша, прысутнасць у ім размаітай гамы колераў, фарбаў, іх шматлікіх адценняў. Медытатыўная лірыка Бядулі мае на мэце перш за ўсё «заразіць» чытача сваім настроем, узяць яго гэтым настроем у палон, падпарадкаваць, пакінуць у душы незабыўнае ўражанне. «Музыкі, музыкі перш за ўсё», — пісаў французскі паэт Поль Верлен. 3. Бядуля разумее музыку як нейкую цудадзейную сілу, якая судакранаецца з тайнамі быцця, неразгаданасці, таямнічасці свету.

3. Бядуля рабіўся ўсё болей вядомы як беларускі пісьменнік. ЁСЦЬ звесткі, што гэта выклікала гнеў местачковага кагала, нацыяналістычна настроеных яўрэйскіх колаў. Пісьменнік, аднак, мала звяртаў увагі на праклёны кагала. Свой выбар ён зрабіў даўно.

Лірычныя празаічныя мініяцюры 3. Бядулі часцей друкаваліся ў «Нашай Ніве», і, відаць, больш за ўсё менавіта яны, а не вершы зрабілі яму літаратурнае імя. У 1913 г. у Пецярбурзе ў выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца» выходзіць зборнік 3. Бядулі «Абразкі». Усе творы, якія ўвайшлі ў зборнік, у 1913 г. надрукаваў альманах «Маладая Беларусь». Гэта — сведчанне папулярнасці пісьменніка.

Імпрэсія… Назва да таго часу невядомая ў беларускай літаратуры. Хоць фактычна імпрэсіі пісала Цётка, у нейкай ступені першая літаратурная настаўніца Бядулі («Прысяга над крывавымі разорамі», «Умарыўся»). Дый апавяданні Ф. Багушэвіча («Тралялёначка», «Дзядзіна»), апавяданне Якуба Коласа «Думкі ў дарозе», некаторыя апавяданні Каруся Каганца, Ядвігіна Ш. (А. Лявіцкага) былі фактычна імпрэсіямі.

3. Бядуля і ў лірычнай прозе таксама выразны імпрэсіяніст. Імпрэсіянізм імпанаваў пісьменнікам інтэлігенцкага складу, якім (242−243) быў 3. Бядуля. Дый беларуская літаратура, прынамсі проза, якая толькі станавілася на ногі, не магла ў нейкім сваім звяне абысці імпрэсію, бо на пачатковым этапе развіцця літаратуры прозу ствараюць паэты (Пушкін, Лермантаў, Якуб Колас, Цішка Гартны). У творах гэтага жанру шмат вобразаў, «якія яшчэ не склаліся канчаткова, пра нешта нагадваюць, пісьменнік нібы імкнецца абудзіць у чытача пабольш праяў выабражэння… Гэта выразная прыкмета імпрэсіянісцкай лірыкі».

Для пераважнай большасці рамантычна-рэалістычных твораў Бядулі гэта была толысі своеасаблівая імпрэсіянісцкая «прывіўка», якая ўзбагачала паэтычную палітру паэта яркай метафарычнасцю, шматзначнасцю, асацыятыўнасцю. Хоць зноў жа нельга адмаўляць той факт, што шэраг яго твораў не выбіваецца і з рэчышча імпрэсіянізму. «Для імпрэсіянісцкага твора характэрна апора на першасны пачуццёвы вобраз, які ўзнікае пры непасрэдным, „свежым“ поглядзе на прадмет, і імкненне замацаваць іменна гэтае пачатковае, ледзь узнікшае, няхай павярхоўнае ўражанне ад прадмета або вызначыць яго дэталлю, якая кінулася ў вочы».

Імпрэсіі, якія ўвайшлі ў зборнік 3. Бядулі «Абразкі», пабуда-ваны менавіта па гэтым прынцыпе.

Пра «Абразкі» можна сказаць, што лірычны герой паўстае ў іх пакутнікам, або чалавекам, які востра спачувае бедным, галодным, абяздоленым. Хоць пазіцыя лірычнага героя — пазіцыя інтэлігента, — ва ўсялякім выпадку не чалавека сялянскага, мужыц-кага асяроддзя, але ён блізка стаіць да народа і ягоныя нягоды кранаюць яго чулае сэрца. У гэтым асаблівасць беларускай літаратуры. Янка Купала таксама часам запазычваў мадэрнісцкую форму, нават мадэрнісцкія ідэі, але заставаўся паэтам глыбока народным.

Зборнік «Абразкі» выйшаў у Пецярбурзе (1913), аднак на тытульным лісце пазначан 1914 г. У большасці сваёй імпрэсія-ністычныя замалёўкі 3. Бядулі звернуты да прыроды. Пісьменнік як бы адчувае патрэбу супрацьпаставіць убогаму вясковаму жыццю прыгажосць вечна маладой, зменлівай прыроды.

Вытокі беларускай прозы — у паэзіі. Паэтычны, сінтэтычны погляд на жыццё выразна характарызуе першыя апавяданні Якуба Коласа і Змітрака Бядулі. Хоць яны вельмі розныя па сваёй мастацкай фактуры, стылістыцы.

У пачатку XX ст., калі ў літаратуру прыйшлі Янка Купала, Якуб Колас, 3. Бядуля, М. Багдановіч, М. Гарэцкі, беларускае апавяданне толькі станавілася на ногі. Яшчэ ў XIX ст. існавалі досыць разнастайныя лірычныя, драматычныя жанры. Прозы, аднак, не было. Празаічны беларускі стыль мусіў нарадзіцца. I гэта была нялёгкая задача, калі гаварыць іменна пра нацыянальны (243−244) стыль, бо ён мусіў увабраць у сябе спосаб бачання, адчуванне навакольнага свету беларусам, яго менталітэт.

Слязліва-сентыментальны стыль, арыентацыя на суцэльныя пакуты героя, у жыцці якога няма ніводнай светлай хвіліны, не магла даць дарэвалюцыйнай беларускай прозе вялікага мастацкага плёну, хоць паласа такой прозы ў «Нашай Ніве» значная і адчувальная. Не мог народ, як жабрак, толькі плакаць і стагнаць, паказваючы, свае раны, нягоды. Рана ці позна такая літаратура мусіла саступіць месца другой — аб’ектыўнай, аптымістычнай, напоўненай не толькі нягодамі простага чалавека, але і яго дасягненнямі, заваёвамі.

Многія апавяданні Змітрака Бядулі сталі хрэстаматыйнымі: «Пяць лыжак заціркі» (1912), «Малыя дрывасекі» (1914), «На каляды к сыну» (1913), «Вялікодныя яйкі» (1913), «Летапісцы» (1914). Апавяданні гэтыя — дыяменты, залатыя зярняты, з якіх уздымалася ніва новай беларускай літаратуры. Яны могуць упрыгожыць самую развітую літаратуру. За Бядулем стаяла вялікая культура.

Змітрок Бядуля ў апавяданнях паказвае забітую, цёмную, размешчаную як бы на краі свету вёску. Адналінейную пазіцыю пісьменніка першым заўважыў Максім Багдановіч: «Са змрочным гумарам малюе ён невясёлае беларускае жыццё і імкнецца адысці ад яго ў фантастычны, казачны свет».

Трагічнае нярэдка выступае ў Бядулі ў іпастасі камічнага, камічнае паўстае як бы «смех праз слёзы». Гэта справядліва ў дачыненні апавяданняў «Пяць лыжак заціркі», «Вялікодныя яйкі». Але вось апавяданне «Летапісцы». Можа, самае бліскучае з усіх бядулеўскіх навел, створаных у дарэвалюцыйны час. Твор рэалістычны, можна сказаць, нават бытавы, напоўнены паэзіяй, рознагалоссем жыцця. Сюжэт яго нескладаны. Стары селянін Мірон, сын якога паехаў на заработкі ў Амерыку, хоча напісаць яму пісьмо, бо церпіць ад нявесткі, якая не тое што за гаспадара, за чалавека яго не мае. Мірон непісьменны, таму заклікае на дапамогу васьмігадовага ўнука Андрэя, які, відаць, толькі пайшоў у школу.

Ноч. Сям’я спіць у пуні на сене. Стары Мірон падымае ўнука і вядзе ў хату: напісаць ліст сыну можна толькі ноччу, патаемна ад нявесткі, бо днём яна нізавошта не дасць гэтага зрабіць.

Менавіта тут у рэалістычную, нават прыземлена-бытавую тканіну апавядання ўрываецца гумарыстычная нота. Справа ў тым, што «Андрэйка трымае ў руках лазовую свісцёлку, якую днём скруціў яму дзед, і ціхутка свішча». Смех і грэх. Стары Мірон хоча выкласці перад сынам усе крыўды, якія чыніць над ім нявестка, а малому Андрэйку сваё ў галаве: ён прагне свістаць, пры тым як мага гучней, «каб аж рэхі пакаціліся з усіх старон, каб аж ліха на веніку прыляцела».

На перапляценні гэтых двух матываў будуецца апавяданне. Пісьменнік добра валодае гумарам.

«За дубовым сталом пішу залатам пяром міласціваму гасудару з нізкім паклонам, жалая ўспеху ў дзялах вашых…

Андрэйка выпучыў вочьц высунуў язык, засоп носам і пачаў старанна выводзіць літары. Ён іх маляваць хацеў надзіва, але яны выходзілі ў яго вельмі нязграбныя. Рука, умазаная ў сажу, пакідала сляды на паперы: сцяжынкі і ручаінкі.

Рухалася пяро па паперы, як цяжкі воз па старой грэблі…

— Нос! Нос! — закрычаў дзед так устрывожаны, як бы хата загарэлася. — Сапсуеш паперу!".

Літаратуру, у якой нараджаюцца такія апавяданні, ужо нельга назваць пачатковай, правінцыйнай. Дый паказ жыцця як суцэльнага пакутніцтва, прыбітасці, прыніжанасці селяніна-бела-руса апавяданнямі, падобнымі да «Летапісцаў», як бы здымаецца.

Доўга пісьменнік ішоў да апавядання накшталт «Летапісцаў». Нарадзіўся ён з душой надзвычай чулай да хараства. Толькі малавата было красы ў навакольным жыцці. I ўсё-такі дзівоснага хапае: «Вось вецер прачынаецца і вандруе па лесе. Свеціць сонца, ноччу ўзыходзіць месяц. Бруіцца рэчка. Спяваюць птушкі. Таямніча ўздыхае лес. Неба пакрываюць цяжкія хмары. Усчы-няецца дождж. За вясной прыходзіць лета, яго змяняе восень, затым наступае зіма».

Шмат выдатных карцін, навакольнай прыроды, зменлівасці пары года, ночы і дня намаляваў Бядуля ў сваёй паэзіі і прозе. Багацце, размаітасць беларускай прыроды, з якой ён звязаны быў душой і сэрцам, не далі яму загінуць як пісьменніку. «Усё злілося ў адно — і стагі, і дрэвы, і прастор». Гэта імпрэсіяністычны жывапіс.

Такім чынам, найперш настаўнікі Бядулі - сучасныя яму беларускія і рускія пісьменнікі - Колас, Чэхаў і многія іншыя. I немагчыма каго-небудзь асабліва выдзеліць, бо ўсе яны так ці інакш пачалі пісаць у новай імпрэсіяністычнай манеры. Славуты Сезан пісаў: «Манэ — гэта толькі вока, але, божа мой, якое гэта вока!».

Уражаны незвычайнасцю бядулеўскіх пейзажаў, Янка Скрыган успамінаў: «…упершыню прачытаў Вашу імпрэсію „Пяюць начлежнікі“, ад якой і да гэтага часу чую і тую ноч, і начлежныя галасы, і звон цугляў, і хрумстанне коньмі ахаладзелай роснай травы…» I далей: «У іх (імпрэсіях. — І. Я.) многа было казачнага і таксама таямнічага, і нават вусцішнага, ад чаго хацелася чытаць іх больш і больш — яны нечым палохалі і некуды заварожліва звалі…».

Пра свае празаічныя творы 3. Бядуля пісаў: «Што датычыць фабульных крыніц, то ніводнае апавяданне ў мяне не прыдумана, у аснову паложаны сапраўдныя факты». Амаль усе беларускія празаікі ішлі прыкладна гэтым шляхам. I далей: «Калі я жыў у вёсцы, то назіраў быт сялян: беднасць, цемната, п’янства. Вось гэтыя людзі, самыя забітыя, карысталіся маёй сімпатыяй».

У шэрагу апавяданняў 3. Бядулі сялянскае, вясковае жыццё — цяжкое, невыноснае, без ніякай надзеі на прасветліну ў будучыні. Да ліку такіх апавяданняў адносяцца ўжо названыя «Малыя дрывасекі», «Пяць лыжак заціркі», «На каляды к сыну», а таксама «Гора ўдавы Сымоніхі», «Злодзей», «Ашчаслівіла», «Лявоніха і Сымоніха» і шэраг іншых.

У ранніх апавяданнях Бядулі няма героя, з якім можна было б звязаць хоць невялікую надзею на палепшанне жыцця. Штосьці падобнае маем у ранняга Максіма Гарэцкага, асобныя творы якога цяжка, невыносна чытаць («Антон», «Ціхая плынь»). У іх такі велізарны напал адмоўнай энергіі, што сам працэс чытання робіцца пакутлівьш. Штосьці падобнае бачым і ў лірыцы Купалы.

Беларуская літаратура пачатку XX ст. (1900−1917) стала ўжо прафесіянальнай літаратурай. Яна мела ўсе жанры. I калі мець на ўвазе беларускую прозу, паказ у ёй асноўнага насельніка краю селяніна-мужыка, то менавіта імёны Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Максіма Багдановіча, Максіма Гарэцкага свецяць у ёй найбольш ярка.

Стыль Бядулевых навел афарбаваны лёгкім сумам, элегічнаю тугою. Ад біблейскага выхавання пісьменніка ідзе, відаць, прытчавая стрыманасць ягонага апавядання. Адсюль жа пахрдзіць і завастрэнне сітуацый, якія робяць вобразы навел запаміналь-нымі. Мала сказана пра характары герояў навелы «Малыя дрывасекі», але вельмі запамінаюцца гэтыя працавітыя, бедныя хлапчукі. Той самы мастацкі прыём завастрэння ёсць у апа-вяданнях «Пяць лыжак заціркі», «Вялікодныя яйкі», «Лявоніха і Сымоніха», «Летапісцы» і інш.

Сярод ранніх празаічных апавяданняў 3. Бядулі няма твораў разгорнутых, з шырокім ахопам падзей. У навелах, як правіла, адзін-два героі, адна падзея, адна псіхалагічна-эмацыянальная настраёвасць.

Бядулевай прозе ўласціва пільная ўвага да колераў, адценняў, гукаў, якія нібы складаюць фон чалавечага жыцця. Ен ніколі не праміне настрою вакольнай прыроды, якая ў яго нібы жывая істота. Пантэізмам проста прасякнута мастацкая палітра пісьмен-ніка. Дождж, снег, мароз, зорнае неба, лес, рэчка, вецер — без малюнкаў параўнанняў, эпітэтаў, якія характарызуюць знешні свет, нельга ўявіць не толькі раннюю, але і пазнейшую прозу пісьменніка.

У жніўні 1915 г. у сувязі з набліжэннем фронту газета «Наша Ніва», якая выходзіла на працягу дзевяці гадоў, спыніла існаванне. Яе нешматлікія супрацоўнікі падаліся, хто куды. Змітрок Бядуля вяртаецца ў м. Пасадзец, нейкі час застаецца там, затым пераязджае ў Мінск, дзе працуе ў бежанскім камітэце. Некаторыя з падзей гэтага перыяду адлюстраваны ў аповесці «Набліжэнне» (1935).

У Мінску Змітрок Бядуля сустрэў Лютаўскую і Кастрычніцкую рэвалюцыі, перажыў нямецкую, а затым белапольскую акупацыі.

Нялёгкі гэта быў для Бядулі час. 3 1917 па ліпень 1920 г. пісьменнік супрацоўнічае ў газетах «Вольная Беларусь», «Беларускі шлях», «Беларусь», друкуе шэраг вершаў, артыкулаў. Па сутнасці, паласа гэтай працы — працяг «нашаніўскай» дзейнасці. 3 папраў-кай, вядома, на складанасць часу, рэвалюцыйныя буры і віхуры, у якіх нялёгка было разабрацца. Можна, аднак, з упэўненасцю сказаць, што Змітрок Бядуля не сышоў з дэмакратычных пазіцый, не страціў народную аснову творчасці. У некаторых артыкулах пісьменнік патрабуе права на зямлю для тых, хто на ёй працуе, друкуе паэму «Помста» (1917), у якой малюе выступленне сялян супраць невыноснага гнёту пана-прыгонніка.

Бядуля, бадай, адзіны ў беларускай літаратуры пісьменнік, які быў проста апантана захоплены да бясконцасці цудам беларускай казкі, міфа, легенды. Менавіта гэтае ягонае захапленне найбольш праявілася ў гады рэвалюцыі, акупацый і ў першыя гады савецкай улады, знайшоўшы найпаўнейшае ўвасабленне ў зборніку «Пад родным небам» (1922). Ён актыўна выступае як публіцыст. Многія яго творы гэтага часу маюць хісткую палітычную накіраванасць. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 3. Бядуля пісаў, маючы на ўвазе ўзмацненне дыктатарскага рэжыму:

О, Воля, ты толькі, як промень, зірнула,

О, Воля, ты нас абманула… (Вольная Беларусь. 1918. 24 сак.).

3 15 жніўня 1920 г., з часу вызвалення Мінска ад белапалякаў, і аж да 1926 г. 3. Бядуля працуе ў газеце «Савецкая Беларусь», загадвае літаратурна-культурным адцзелам. Адначасна ён рэдагуе дзіцячы часопіс «Зоркі» (1921−1923). 3 1926 г. 3. Бядуля пера-ходзіць на працу ў Інстытут беларускай культуры, значны час рэдагуючы краязнаўча-этнаграфічны часопіс «Наш край». I пра-цягвае актыўную літаратурную творчасць.

Праніклівае вока Бядулі-мастака выхапіла са звычайнай будзённасці мноства яркіх запамінальных малюнкаў. Пераважны інтарэс да побыту народа і народнай творчасці выключае Бядулю з шэрагу літаратараў-мадэрністаў, іхняй эстэтыкі, якая адмаўляла побыт як прадмет адлюстравання і зняважліва ставілася да фальклору. 3. Бядуля сцвярджаў штосьці адваротнае: «Трэба ўсе (247−248) песні, звычаі і ўсё іншае, у чым праяўляецца душа нашага народу, збіраць, запісываць, зарысовываць, фатаграфаваць, бо ва ўсім гэтым крыецца, характэрная, — наша частка, — агульналюдскога хараства» (Наша Ніва. 1913. 23 мая.).

Зборнік «Пад родным небам» цэльны паэтычным адзінствам бачання свету. Паэт выдатна адчувае жыццё прыроды, яго пейзажныя вершы вабяць дакладнасцю дэталяў, адухаўленнем лесу, поля, рэчкі, сонца, ветру, неба, зорак, месяца, птушак, звяроў, усяго таго, што акружае чалавека ад нараджэння да смерці. Дажджлівы дзень, яснота дня. Усё зліваецца ў адно: стагі, дрэвы, прастор.

Наступныя зборнікі Змітрака Бядулі «Буралом» (1925) і «Паэмы» (1927) з’яўляюцца, калі можна так сказаць, творамі пераходнымі. Аднак пісьменнік пільна прыглядваўся да праяў новага жыцця, прынесенага рэвалюцыяй, і пачынаў унутрана прымаць яго.

У той паспешлівасці, з якой 3. Бядуля напісаў і выдаў свае паэмы «Чырвона-чорная жалоба» (1924), «Са сказаў буры і віхроў» (1924), цыкл вершаў «Чырвоны каляндар», гэтак жа як і пераробка верша-паэмы «Беларусь» (1921), якая ў рэдакцыі 1923 г. мае зусім іншы, можна сказаць, процілеглы першапачатковаму ідэйны змест, трэба бачыць не толькі жаданне пісьменніка вітаць новую, прынесеную рэвалюцыяй яву, але і як бы рэабілітавацца перад ёй. Бо ў перыяд нямецкай, затым белапольскай акупацыі (калі браць пісьменнікаў-нашаніўцаў) ніхто так востра, бязлітасна не асуджаў савецкія, бальшавіцкія парадкі, як гэта рабіў Бядуля. Дзесяткі артыкулаў, прасякнутых непрыняццем ідэй, лозунгаў, якія напісала на сваіх сцягах Кастрычніцкая рэвалюцыя, раскіданы па тагачасных выданнях, газетах.

Вінаваціць ці апраўдваць пісьменніка за гэта, кіруючыся сёняшнім менталітэтам, няма падставы. Не аднаму Бядулю рэвалюцыя, акупацыі, якія нахлынулі на Беларусь пасля імперы-ялістычнай вайны, ўяўляліся недарэчным сном, крывавым вірам, нават канцом свету.

3. Бядуля факгычна з’явіўся адным з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, рэдагаваў часопіс «Зоркі» (1921−1923), перайменаваны праз год у «Чырвоныя зрркі».

У 20-я гады выходзяць тры зборнікі апавяданняў 3. Бядулі: «На зачарованых гонях» (1923), «Апавяданні» (1926) і «Танзілія» (1927). Зборнік «Дэлегатка» (1928) паўтарае ранейшую кнігу «Апавяданні».

У «Танзіліі» (1926), адным з лепшых сваіх апавяданняў, пісьменнік малюе вобраз прыгнечанай, занядбанай татаркі Танзіліі. Яна бяздзетная і ад гэтага пакутуе. Вінаваты яе муж Мунька. Зрэшты, у яе хапае мужнасці, адвагі дзеля таго, каб нарадзіць дзіця, сысціся з чалавекам, які ёй падабаецца. (248−249)

Канчаецца апавяданне крывавай драмай, якая разыгралася між Мунькам і Танзіліяй за прыжытае дзіцё.

Аповесць «Салавей» (1927) — натуральны, заканамерны крок у творчасці Бядулі. Уся папярэдняя творчасць пісьменніка як бы падводзіла яго да напісання гэтай своеасаблівай, адметнай у бела-рускай літаратуры аповесці.

Бядулю заўсёды цікавіла выключнае, асаблівае, нават містыч-нае. Хедар, ешыбот, вывучэнне Бібліі і талмуда не прайшло дарэмна.

Для пісьменніка навакольны свет заўсёды быў тайнай, загад-кай. «На зачарованых гонях» называецца першы зборнік апавяданняў Бядулі савецкага часу. «Палескія былі» носяць першапачатковую назву «Зачараваны край». Казка — адзін з любімых фальклорных жанраў пісьменніка. Пісьменнік любіць заглядваць у мінуўшчыну, аднаўляе вобразы Ярылы і лесуна, вадзянікаў і русалак, Перуна і паганскага Дзіва.

Задума «Салаўя» нараджалася паступова, можа, залішне марудна, але пісьменнік няўхільна набліжаўся да ўвасобленай у аповесці тэмы.

Яшчэ да рэвалюцыі пісьменнік напісаў апавяданне «Вялікод-ныя яйкі», прысвечанае незвычайнай цязе вясковага хлопчыка да мастацтва, да малявання. Такая ж тэма ў аснове апавядання «Бондар», дзе ягоны герой Даніла не проста робіць бочкі, цабэркі, іншыя гаспадарскія прылады, а як бы творыць цуд, «свяіценно-действует».

Узнікненне задумы «Салаўя», магчыма, адносіцца яшчэ да 1921 г., калі 3. Бядуля перачытваў камедыю Грыбаедава «Горе от ума». У маналозе Чацкага ёсць такія радкі:

На бале, помните, открыли мы вдвоем,

За ширмами, в одной из комнат посекретней,

Был спрятан человек и щелкал соловьем,

Певец зимой погоды летней.

Правобразам Сымона Салаўя мог стаць чалавек, які жыў у Пасадцы. «Яшчэ адно дзіва было ў нашай вакрліцы — старэйшы брат майго сябра Фолі - крамнік Іося. Нізкі і тоўсты чалавек гадоў трыццаці, лысы, з маленькімі мышынымі вочкамі: ён умеў перадражніваць усіх пасадцкіх сабак і пеўняў. Ён падрабляў і чалавечыя галасы. Гэтымі фокусамі ён збіраў па нядзелях вакол сваёй крамы шмат народу. Ён вырабляў фокусы, а яго жонка Цыпа-Хава ў гэты час таргавала ў краме, як у кірмашны дзень». Тэма захапіла пісьменніка. Яна цалкам ляжала, калі можна сказаць так, у зоне ягоных літаратурных інтарэсаў. Бо па таленту Бядуля-мастак вельмі суб’ектыўны, ён мае вялікі нахіл да вобразаў незвычайных, амаль фантастычных.

Апісальная частка аповесці падаецца нібы праз успрыманне сучасніка паншчыны. Аўтар выбірае кампазіцыйны прыём, калі ў аснову нібы кладзецца апавяданне саўгаснага вартаўніка. Пача (249−250) так аповесці не вельмі ўдалы. Яму папярэднічаюць раздзелы, у якіх пісьменнік ужо ад свайго імя расказвае пра знаёмых — старую пані Вікторыю, яе служанку пані Канстанцыю, пана Міхневіча, жывых сведак даўно адышоўшага часу. Гэта шмат’ярус-нае награмаджэнне падзей не на карысць мастацкасці твора. Не пераконвае яно і ў тым, што аповесць «Салавей» мае дакумен-тальную аснову.

Часрпісны варыянт аповесці («Узвышша», 1926) нагадвае, па сутнасці, толькі канспекг твора, які ў наступных выданнях пашыраўся і паглыбляўся. Першы асобны варыянт аповесці выйшаў у 1928 г. Другое выданне датуецца 1929 г. і выходзіць у серыі «Мастацкае слова — масам».

У гэтым выданні шматступенчатай кампазіцыі няма: падзеі пачынаюцца з паказу сутычкі Сымона Салаўя з панскім цівуном у час жніва. I гэта на карысць аповесці: яна робіцца сюжэтна стройнай, добра арганізаванай.

Крытык М. Смолкін у кнізе пра Змітрака Бядулю называе аповесць «Салавей» гістарычным творам. 3 такім сцверджаннем пагадзіцца нельга ніяк. Яно абсалютна не мае пад сабой грунту. «Салавей» не адпавядае ніводнай з умоў, якія вызначаюць жанр гістарычнага твора. У аповесці няма героя, які быў бы гістарычнай асобай, гістарычнай праблематыкі, адпаведнага каларыту. «Сала-вей» — твор, прысвечаны мінуўшчыне, у дадзеным выпадку дзі-кім часам прыгоннага права. Прыгон, як бачым з аповесці «У дрымучых лясах», з дзяцінства палохаў будучага пісьменніка. Калі хочаце, пісьменнік нават завострана тэндэнцыйны ў паказе прыгону. У прыватнасці, прыгоннага тэатра. Бо розныя былі тэатры.

Прыгонным быў тэатр В. Дуніна-Марцінкевіча, які 8 лютага 1852 г. ажыццявіў у Мінску, іншых гарадах пастаноўку сваёй оперы «Сялянка» («Ідылія»). Існуе здымак трупы, якая ўдзель-нічала ў спектаклі. Паглядзіце на бадзёрыя, жыццярадасныя твары акцёраў, прыгонных сялян, якія на нейкі час змянілі касу і серп на песні і танцы на сцэне. Нават намёку няма, што рабілі яны гэта пад прынукай, прымусам. Дарэчы, гэтым дзецюкам і дзяўчатам прыходзілася прамаўляць і па-польску, бо опера-камедыя Мар-цінкевіча напісана на польскай і беларускай мовах (паны гавораць па-польску, сяляне — па-беларуску).

Ведаў Бядуля і пра тое (прачытаў шмат кніг, мемуараў, пры-свечаных прыгоннаму тэатру), што некаторыя акцёры, такія, напрыклад, як Шчэпкін, Сямёнава, Мачалаў і мнргія іншыя, сталі славугымі, перайшлі з прыгонных тэатраў на сталічную сцэну.

Гістарычны каларыт, нейкія праўдзівыя гістарычныя рэаліі, дэталі ў аповесці ёсць. I ўсё ж яна ніякім чынам не можа быць названа гістарычным творам. Гэта — тыповая «маладнякоўская» аповесць (немалады Бядуля да 1926 г. уваходзіў у літаратурнае аб’яднанне «Маладняк»). Толькі аповесць дзякуючы значнаму мастацкаму вопыту аўтара і яго яркаму мастацкаму таленту (250−251) намнога зграбней, глыбей псіхалагічна, эмацыянальна напісана, чым падаўляючая большасць маладнякоўскіх твораў. Дарэчы, Бядулі, выхаванаму на беларускім фальклоры, дзіўна было назі-раць у некаторых маладнякоўцаў зняважлівае стаўленне да твор-часці народа. Яго адштурхоўвалі, палохалі метады маладнякоўскіх крытыкаў.

Бядуля ўспрыняў рэвалюцыю, Кастрычнік, як стыхійную, нікому не падначаленую сілу, якая руйнуе, нішчыць літаральна ўсё на сваім шляху. Нянавісць, гнеў народа супраць усяго панскага збіраўся, накопліваўся вякамі і ў адзін момант выліўся, як «буралом», «страшэнная» навальніца, што не ведала меж і берагоў. Гэта агульная тэма аповесці, так сказаць, сацыяльны заказ часу.

У гэты ж час 3. Бядуля пакідае «Маладняк» і ідзе ў нова-ўтворанае літаратурнае аб’яднанне «Узвышша», дзе працуе побач з К. Крапівой, К. Чорным, Я. Пушчай, У. Дубоўкам, П. Глебкам, М. Лужаніным і іншымі беларускімі пісьменнікамі.

Часопіс «Узвышша» пачынае друкаваць аповесць 3. Бядулі «Салавей».

Часопісны варыянт апавядае па сутнасці пра незвычайнасць, таленавітую выключнасць асобы Сымона Салаўя. Гэта была задума аповесці. Апе пісьменнік хутка адчуў, што ў такім выпадку ставіць свой твор і сябе самога пад разгромны ўдар вульгары-затарскай крытыкі, якая ў той час панавала.

У першае і другое выданне аповесці (1928 і 1929 гг.) пісьменнік пачынае ўносіць папраўкі. Праўда, пакуль што нязначныя. Другое выданне, на нашу думку, найлепшае — пісьменнік адкідае «прадмовы», пачынаючы апавяданне з характарыстыкі і паводзін галоўнага героя. Тэма мастака, народнага самародка ўвасоблена ў гэтым варыянце найлепш.

Але наступаюць брутальныя, жорсткія часы і чуйны, здольны да пераўвасаблення Бядуля карэнным чынам перапрацоўвае аповесць. У 1932 г. «Салавей» выходзіць трэцім выданнем.

У прадмове да гэтага выдання 3. Бядуля піша: «Рыхтуючы да друку трэцяе выданне «Салаўя», я нанова перапрацаваў гэтую аповесць; падзяліў яе на тры часткі, выправіў ранейшы тэкст, даў назвы раздзелам і дапісаў некалькі новых, а іменна: «Генеральная рэпетыцыя». «Божая маці», «Трывожыліся людзі», «У пушчы» і «Помста».

Здаецца, «перапрацоўка» не зусім пайішіа на карысць твору. Бядуля абцяжарыў аповесць шматлікімі карцінамі фізічнага катавання акцёраў, жудаснай расправы над іншымі прыгоннымі. У аповесць уведзена новая гераіня, надзіва прыгожая дзяўчына Марылька, якая іграе «свенту матку». Яе маці памірае, і бацька, Каспар, ідзе да пана Вашамірскага прасіць, каб дачку адпусцілі хоць на кароткі час пабачыцца з маці.

Што ж зрабілі з Каспарам? Распранулі да пояса і ў люты мароз у панскім парку прывязалі да дрэва. Каспар замёрз ледзь не да смерці. Пазней у яго адвальваліся адмарожаныя часткі цела.

Вар’яцее «свента боска матка» Марылька, даведаўшыся аб смерці маці, пакутах бацькі. Тут пісьменнік падае аналагічны малюнак вар’яцтва Зоські, якая засекла тапаром гайдука Макара.

Такіх натуралістычных малюнкаў аж зашмат у аповесці. I яны зніжаюць, часам нават перакрэсліваюць тое красамоўнае, па-мастацку яркае, што было ў часопісным варыянце і першых двух выданнях «Салаўя». Пісьменнік залішне запалітызаваў, заідэалагі-заваў свой твор. Дух жорсткай класавай барацьбы пврыяду грамадзянскай вайны як бы спраецыраваў на далёкую даўніну. Аповесць «Салавей» ніяк не ўкладваецца ў рамкі гістарычнага жанру.

Крытык А. Бабарэка ў артыкуле «Пра Бядулеву аповесць «Салавей» зазначае: «Пврад прыгожым пісьменствам сацыяльная рэвалюцыя паставіла вельмі востра пытанне, з кім яно, і патра-бавала яснага і выразнага адказу. За рэвалюцыю ці проці яе, — так стаяла яно перад шмат якімі беларускімі пісьменнікамі, што прышлі ў кастрычнікавую эпоху з «Нашае Нівы». Пры гэтым яно патрабавала адказу не дэклярацыйнай заявай, а фактамі мастацкае творчасці».

Праніклівы крытык заўважае: «Па форме канцоўкі яна з’яўля-ецца аповесцю казачнай, што мяжуе ўжо з прыгодніцкаю апо-весцю, але ўсё ж з ёю не супадае цалкам».

Назваць аповесць казачнай, прыгодніцкай, рамантычнай — сказаць далёка не ўсё пра гэты неардынарны, шмат у чым цікавы, змястоўны твор. Бо другога такога ці нават падобнага да яго ў беларускай літаратуры няма. «Сымон-музыка» Якуба Коласа не ў залік: там паказана гісторыя станаўлення мастака, самі жыццё-выя вытокі мастацтва. У Бядулевай аповесці мастак паўстае перад намі, так сказаць, у гатовым выглядзе. ІІрырода надзяліла яго здольнасцю пераймаць гукі навакольнага жыцця, падрабляць іх, і на гэтым гісторыя фарміравання ягонай асобы, як асобы мастацкай па характару, скончана. Дарэчы, у Коласа і ў Бядулі героі называюцца аднолькава — Сымонамі. Гэта народная трады-цыя, якую не абмінулі абодва пісьменнікі.

Варта адзначыць цікавую акалічнасць. Займаючыся пытаннямі літаратуры, мастацтва, іх роляй у савецкім грамадстве, у артыкуле «Кузня беларускага мастацтва» 3. Бядуля прыходзіць да вываду, які яўна не супадаў з тагачаснымі ідэалагічнымі ўстаноўкамі. «Мастацтва нацыянальна, — піша 3. Бядуля. — Класавае мас-тацтва таксама нацыянальна».

Падобныя «нацыяналістычныя» грахі пісьменніку прыпомняць у 30-я гады, крытыкуючы яго часам нават залішне жорстка. 3. Бядуля да канца жыцця лічыў: мастаіггва можа быць толькі нацыянальным'і твораць яго людзі, надзеленыя «божай» іскрай, г. зн. людзі ад прыроды адораныя, таленавітыя, а значыць, чымсьці выключныя. I яшчэ пісьменнік быў перакананы: мастаіітва павінна быць свабодным.

Паны ў аповесці «Салавей» чужыя, польскія. Яны абсалютна перакананы ў сваёй «вышэйшасці» над тутэйшым «быдлам». Пісьменніку найбольш удаліся вобразы паноў-езуітаў Марцэвіча, Курачковіча, а таксама польскіх паноў сярэдняга дастатку, такіх, як Завіша, купец Вольскі.

Найбольш бліскучы, псіхалагічна пераканальны вобраз старой пані Вашамірскай. Так, у фальклорна-рамантычнай, «маладнякоў-скай», са значнымі элементамі прыгодніцтва аповесці «Салавей» ёсць вобразы глыбока абмаляваныя, раскрытыя псіхалагічна. Прыходзіцца здзіўляцца, дзе ў жыцці ўбачыў пісьменнік, скажам, прататып пані Вашамірскай. У аўтабіяграфічнай аповесці «У дрымучых лясах» ёсць напамінак пра пана Вашамірскага. Але там ён дробны панок, каморнік, бацька трох незамужніх дачок, заядлы паляўнічы, які бясконца расказвае пра свае дзівосныя прыгоды пры паляванні на мядзведзяў.

У «Салаўі» сацыяльны стан пана Вашамірскага і ягонай маці, старой пані замнога падвышаны. Тут яны магнаты. «Калісьці, пры мужу, яна (пані Вашамірская. — І. Н.) любіла сабак. Але людзі памыляюцца — памылілася тады і яна. Цяпер пані выправіла сваю памылку — замяніла сабак на катоў. Бог накіраваў яе на святы шлях.

Котка — прыгожае, лагоднае і далікатнае стварэнне. Котка больш шляхотная за сабаку.

3 вялікім захапленнем старая пані Вашамірская палюбіла катоў.

Каля сваёй спальні яна мае два пакоі для катоў. У адным пакоі - здаровыя, у другім хворыя. Пры катах ёсць лекар, кухарка, і некалькі нянек".

Вобраз пані Вашамірскай створаны пераважна сродкамі рамантычнай іроніі. Пісьменнік не дае карыкатурных, шаржы-раваных малюнкаў. Чытач сам робіць вывады са, здавалася б, спакойнага, «аб'ектыўнага» пісьменніцкага апавядання.

«Яна да таго глыбока пранікнута кашачай псіхікай, іхнімі пачуццямі, што адчувае натхнёнасць у часы кашачых канцэртаў на даху вясной. Грубыя людзі не разумеюць хараства іхняга мяўкання, вушы свае недастойныя затыкаюць. А пані ўсім імпэтам далікатнай чулай душы ўпіваецца ў гэту музыку. Наслухаўшыся да хмельнай асалоды кашачай сімфоніі, пані Вашамірская ўспамінае сваю моладасць, сваё каханне… Успаміны паўстаюць перад ёю жывой плоймай рухавых катоў. Аглядае сябе — яна яшчэ цяпер, маючы пяцьдзесят гадоў, досыць цікавая, стройная, вёрткая.

Вочы пані Вашамірскай свежым сокам моладасці наліваюцца. Кволым салодкім голасам яна крычыць:

— Янэк!

Малады, прыгожы, выфранчаны Янэк, лёкай пані, нячутнымі крокамі з’яўляецца перад ёю. Нібы з-пад зямлі вырастае.

— Што, яснавяльможная пані?

— Пойдзем да маёй усыпальні. Пяткі мне пацярэбіш…". 3. Бядуля паказвае сябе добрым майстрам іроніі, сатыры.

Гэтыя мастацкія сродкі аказваюцца надзвычай прыдатнымі для стварэння псіхалагічных партрэтаў адмоўных герояў. Мы не знойдзем падрабязных апісанняў паводзін гэтых персанажаў. Выключэнне складаюць хіба паводзіны «пана Вольскага, купца польскага», які, напіўшыся, як гавораць, да становішча рыз, паступова цверазее, аднаўляючы для сябе і для чытача падзеі бурлівай ночы канцэрта і банкета ў палацы Вашамірскага.

Шсьменнік не гаворыць ніводнага асуджальнага слова пра пані Вашамірскую. Ён апавядае пра яе захапленні, прымхаці спакойна, «аб'ектывізавана», на першы погляд без ніякіх эмацыянальных «усплёскаў».

«Ён (пан Вашамірскі. — І. Н.) прыпомніў, як аднаго разу, калі яшчэ быў малым хлапцом, ехаў улетку з маткай у госці. 3 імі былі лёкай і фурман. Пасярод дарогі, дзе лесу не было, яго матка злезла з фаэтона па сваіх патрэбах. Яму, Адасю, яна сказала адвярнуцца, а фурмана і лёкая зусім не засаромілася, як не саромілася сваіх коней…

«На тое ж быдла!».

Паводле аповесці «Салавей» 3. Бядуля напісаў п’есу «Салавей», затым рэжысёрам Крошнерам па матывах аповесці быў пастаў-лены балет «Салавей». Гэта гаворыць аб ідэйным багацці аповесці, якая дала пачатак іншым жанрам літаратуры і мастацтва.

Наступныя аповесці 3. Бядулі «Тры пальцы» (1927), «Таварыш Мінкін» (1930), шматлікія апавяданні былі, па сутнасці, водгукамі на падзеі часу, іх літаратурная, мастацкая вартасць вычэрпваецца ўзнятай тэмай.

Пасля «Салаўя» і адначасова з ім выйшла некалькі Бядулевых зборнікаў апавяданняў («Апавяданні» (1926), «Дэлегатка» (1928), «Дзесяць» (1930), «Незвычайныя гісторыі» (1931)). Гэтыя творы больш вызначаюцца надзённасцю, акгуальнасцю пры не надта высокім мастацкім узроўні.

Варта адзначыць толькі: у зборніку «Дэлегахка» ёсць два эскізы да рамана «Язэп Крушынскі» (1932). У адным з іх — «На варце» — упершыню пісьменнік малюе кантрабандыстаў, супраць якіх актыўна змагаюцца пагранічнікі. У прыгранічнай вёсцы пагра-нічнікі выкрываюць «пахавальную працэсію» (у труне захавана кантрабанда — шоўк, сукно) — нават на святатацтва дзеля ўзбагачэння ідуць махляры і прайдзісветы.

Другое апавяданне «Як я зрабіўся кантрабандыстам» вядзе нас у логавішча авантурнікаў, у ім упершыню паяўляецца гераіня, падобная на Соньку-кантрабандыстку з рамана «Язэп Крушынскі».

Яшчэ ў зборніку «На зачарованых гонях» (1923) было змешча-на апавяданне «Воўк». Яно як бы раскрывае біяграфію кантра-бандыста, «філасофію» ягонага існавання.

Такім чынам, задума рамана «Язэп Крушынскі», як і аповесці «Салавей», выспявала паступова, абрастаючы новымі жыццёвымі ўражаннямі, факгамі, падрабязнасцямі.

Зыходзячы з асноўных накірункаў творчасці 3. Бядулі, не-магчыма вытлумачыць нараджэнне рамана «Язэп Крушынскі». Тут няма тэмы «зачарованых гоняў», «зачараванага краю», мастацк^і апоры на казку, міф, — да паяўлення рамана «Язэп Крушьшскі» менавіта гэта характарызавала воблік пісьменніка.

I як у дарэвалюцыйныя часы побач з «абразкамі», вершамі аб харастве", прыгажосці свету 3. Бядуля піша «пакутлівыя» апавяданні аб вясковым жыцці, так і цяпер, увасобіўшы ў вобразы тэму «Салаўя», паднявольнага мастацтва, ён звяртаецца да жыцця практычнага, будзённага з ягонымі вострымі надзённымі сацыяль-нымі і грамадскімі пытаннямі.

Можна даволі дакладна вызначыць жыццёвыя вытокі рамана «Язэп Крушынскі». Прататып галоўнага героя рамана пісьменнік бачыў, вывучыў яшчэ ў часы юнацтва, калі ва ўласнага бацькі працаваў канторшчыкам на сплаве лесу. Бацька пісьменніка прыкметным прадпрымальнікам не стаў, але былі, відаць, побач іншыя, якім пашанцавала значна болыы.

3. Бядуля, душэўна захапляючыся міфам, казкай, легендай, дасканала ведаў (хоць не хіліўся да яго) свет жулікаў, махінатараў, гандляроў і прайдзісветаў.

Менавіта гэтыя прайдзісветы, ганддяры-махляры агалілі, спустошылі лагойскія лясы, якія ў часы дзяцінства пісьменніка былі сапраўды «дрымучымі».

Мінск 20-х гадоў быў прыгранічны горад. У нэпманскай Бела-русі ён быў вельмі прыцягальным цэнтрам для кантрабандыстаў, валютчыкаў, розных іншых ліхвяроў. Таму і ў цэнтр свайго рамана пісьменнік ставіць менавіта такога ліхвяра, авантурыста, псіха-логію якога ведаў з даўніх часоў.

Язэп Крушынскі - па-свойму яркая, таленавітая, нават бліску-чая ў здольнасці абводзіць вакол пальца людзей натура. Чамусьці крытыкі, літаратуразнаўцы называюць Язэпа Крушынскага кула-ком, параўноўваюць з Лявонам Бушмаром К. Чорнага, Стора-жавым з рамана А. Вірты «Адзінота», Астраўновым з «Паднятай цаліны» М. Шолахава.

Язэп Крушынскі - кулак асаблівы. Калі і параўноўваць яго з якім-небудзь адметным літаратурным персанажам, то найбліжэй-шым яго родзічам акажацца Астап Бэндэр з вядомых раманаў Ільфа і Пятрова «Залатое цяля» і «Дванаццаць крэслаў».

Вядома, Язэп Крушынскі саступае ў талентах ліхвярства, махінатарства вялікаму камбінатару, поле ягонай дзейнасці вузейшае, але натура тая самая. Душа Язэпа Крушынскага, як і Астапа Бэндэра, прагне актыўнай дзейнасці і перш за ўсё ў імя грошай, натура гэтая невычэрпная ў канструяванні розных планаў, камбінацый, хітраспляценняў.

Заўважым, Язэп Крушынскі з лёгкай душой адцае зямлю сялянам навакольных вёсак Дразды і Дзятлы, умее размаўляць, жыць з сялянамі ў такой згодзе, што яны лічаць яго найшчырэйшым сваім прыяцелем.

Язэп Крушынскі, як і Астап Бэндэр, па знешнім абліччы — чалавек савецкі і нават перадавы. Ён шчыра, натхнёна паўтарае палітычныя лозунгі савецкай улады, выступае актыўным яе байцом. Ці не разгадалі гэтым вобразам Ільф і Пятроў, а ў нас, у Беларусі, Змітрок Бядуля з’яву, сацыяльныя карані, вытокі якой робяцца відавочнымі толькі ў цяперашні час. Гутарка ідзе пра значную частку так званай наменклатуры, што імгненна пераарыентавалася, пракляла нядаўняе мінулае, пакланіўшыся новым багам у выглядзе Ірошай, нажывы.

Раманы Ільфа і Пятрова па жанру сатырычна-гратэскавыя, «Язэп Крушынскі» 3. Бядулі сацыяльна-бытавы са значным дамешкам фальклорна-родавай вобразнасці. Але сутнасці справы гэта не мяняе. Гутарка ідзе пра адну і тую ж значную сацыяльную з’яву.

Змітрок Бядуля і Янка Купала, калі мець на ўвазе Акопы, дзе жыла маці Купалы і куды паэт часта прыязджаў (у савецкі час), таксама былі суседзямі па жыхарству. Бо мястэчка Пасадзец размешчана не далёка ад Акопаў. Але Бядуля ў Пасадцы амаль не з’яўляўся. Затое ён часта ездзіў разам з Купалам у Акопы. Там жыў швагер Купалы Юльян Раманоўскі. Як сведчыць Франц Гінтаўт, сядзіба бацькі якога размяшчалася побач з Акопамі, «Раманоўскі паходзіў з беззямельных сялян, ад прыроды быў чалавекам здольным, прагаым да авалодання разнастайным рамяством. Нейкім чынам, можа, ад суседзяў, навучыўся цяслярству, сталярству, таленавітым быў у кавальстве, разбіраўся добра ў сельскагаспадарчых машынах»

Ф. Гінтаўт лічыць Раманоўскага правобразам Язэпа Крушын-скага. Гэта яўная памылка, і не будзем дакараць неспакушанага ў мастацкай творчасці аўтара за ягонае дапушчэнне. 3. Бядуля мог апісаць краявіды, лясы, палі Акопаў, якія назваў Курганішчам. Тут мясціны сапраўды болын маляўнічыя, чым у Пасадцы. Але Юльян Раманоўскі, як сведчыць Гінтаўт, культурны гаспадар у маральна-этычным плане з’яўляецца поўнай процілегласцю Язэпу Крушынскаму.

Дзеянне рамана пачынаецца з 1924 г. Калі ўважліва прыгле-дзімся да каларытаай, паўнакроўна намаляванай фігуры жуліка, прайдзісвета Язэпа Крушынскага, то пераканаемся, што ніякі ён не селянін, а значыць, і не культурны гаспадар. Ён не ведае, не любіць зямлі, сельскай гаспадаркі. Бо змалку, пасля смерці маці, ягоны бацька Сымон Чарнюк, «бондар і варажбіт», чалавек, «які ведаецца з нячыстай сілаю», адправіў чорненькага жвавага Язэпку ў Мінск да багатага дзядзькі, які меў там дом і рэстаран.

Да з’яўлення «Язэпа Крушынскага» беларуская літаратура мела аповесць «Лявон Бушмар» Кузьмы Чорнага, крыху пазней яго ж «Трэцяе пакаленне», раман «Мядзведзічы» К. Крапівы, «Вязьмо» М. Зарэцкага, прысвечаныя вёсцы пярэдадня калектывізацыі. Тым часам ні ў адным з названых твораў няма такой прывязанасці палітыкі, ідэалогіі да рэальных падзей калектывізацыі, як гэта бачым у «Язэпе Крушынскім», хоць твор адлюстроўвае толькі паасобныя эпізоды стварэння калектыўных гаспадарак у 20-я гады.

У першай кнізе 3. Бядуля намаляваў нават у чымсьці прывабны вобраз прайдзісвета і авантурніка (гэтак жа як і Ільф і Пятроў «вялікага камбінатара» Астапа Бэндэра). ЁСЦЬ нават значнае падабенства паміж гэтымі вобразамі. Відаць, нарадзіла гэтае падабенства аднолькавасць умоў сацыяльна-грамадскага жыцця, калі чалавек, які любіць грошы, умее іх «рабіць», здабываць, мусіць маскіравацца пад савецкага актывіста, нават палымянага прыхільніка новых парадкаў.

ПоказатьСвернуть
Заполнить форму текущей работой