Гісторыя Глыбоччыны

Тип работы:
Дипломная
Предмет:
История


Узнать стоимость

Детальная информация о работе

Выдержка из работы

Глава 1. Глыбоччына: агульныя звесткі

На паўночным захадзе Беларусі, у паўднёва-заходняй частцы Віцебскай вобласці знаходзіцца Глыбоцкі раён. Мяжуе з Пастаўскім, Шаркаўшчынскім, Міёрскім, Полацікм, Ушацкім і Докшыцкім раёнамі. Раён быў створаны 15. 01. 1940. Яго плошча складае 1,8 тыс кмІ і займае 10-е месца сярод раёнаў вобласці. Цэнтрам з'ўляецца г. Глыбокае, у складзе раёна г. п. Падсвілле; 398 сельскіх населеных пунктаў. Падзяляецца на Падсвільскі пасялковы Савет і 12 сельсаветаў: Абрубскі, Азярэцкі, Галубіцкі, Залескі, Зябкоўскі, Карабоўскі, Ломашаўскі, Пліскі, Празроцкі, Псуеўскі, Удзелаўскі, Узрэцкі. Гісторія раёна пачынаецца ў X — XII стст., калі тэрыторыя сучаснага раёна ўваходзіла ў склад Полацкага княства.

Сімвалы Глыбоччыны

Герб г. Глыбокае ўяўляе сабой «іспанскі шчыт», на сярэбраным полі якога блакітная сцяна з трыма зубцамі; на фоне сцяны выявы дзвюх скрыжаваных клінкамі ўверх сярэбраных шабель з залатымі дзяржаннямі; паміж клінкамі, а таксама справа і злева ад іх 3 безанты (умоўныя выявы залатых манет) [Гл. дадатак І, малюнак 1].

Кожны з вышэйзгаданых элементаў герба мае свій канкрэтны гістарычны сэнс. Крапасная сцяна сімвалізуе старажытныя гарадскія ўмацаванні Глыбокага, якія неаднаразова ратавалі яго жыхароў у час шматлікіх войнаў. Але любыя, нават самыя магутныя муры, только тады адыгрываюць сваю ролю, калі за імі стаяць мужныя ўзброеныя людзі. Скрыжаваныя шаблі на гербе якраз і сведчаць аб тым, што горад у старыя часы меў сваю ўзброеную варту з мяшчан. Аб ажыўленым гандлі, якім заўсёды вызначалася Глыбокае, гавораць выявы залатых манет. Блакітны фон асноўнай часткі герба нагадвае аб тым, што Глыбоччына — край азёр. Нават у самім Глыбокім два вялікія возеры — Кагальнае і Вялікае. Менавіта ў Глыбоцкім раёне знаходзіцца самае глыбокае возера Беларусі - Доўгае.) [Гл. дадатак І, малюнак 2].

Сцяг г. Глыбокае ўяўляе сцягавую зыходную герба — у ім выкарастаны асноўныя колеры гербавага відарысу.

20 студзеня 2006 г. Прэзідэнт РБ А. Р. Лукашэнка падпісаў Указ № 36 «Аб увядзенні афіцыйных геральдычных сімвалаў адміністрацый натэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Віцебскай вобласці», якім зацверджаны герб і сцяг г. Глыбокае, а таксама іх апісанне і відарыс.

1. 1 Глыбоцкі раён

Тэрыторыя раёна знаходзіцца ў мяжах Беларускага Паазер’я. Паверхня пераважна раўнінная, у цэнтры і на поўдні ўзвышаная. З паўднёвага захаду на паўночны ўсход праз цэнтр раёна працягнуліся ўзгорыстыя Свянцяскія грады. Паўночна-заходнюю частку раёна займае Полацкая нізіна, паўднёва-ўсходнюю — Верхнебярэзінская нізіна. Пераважаюць вышыні 160−180 м над узроўнем мора, найвышэйшы пункт 226,4 м (каля в. Кавалі), найбольш нізкая адзнака 130 м (урэз ракі Авута на поўначы). Карысныя выкапні: торф, пясчана-жвіровы матэрыял, легкаплаўкія гліны. Сярэдняя тэмпература паветра ш студзені -7,1?С, у ліпені 17,6?С. Ападкаў выпадае 630 мм за год, у тым ліку за цёплы перыяд каля 450 мм. Зімні сезон цягнецца 145−150 дзён, летні каля 100 дзён. Апошнія замаразкі ў паветры бываюць у пачатку мая; першыя адзначаюцца ў канцы верасня. Вегетацыйны перыяд 184 сут. Працягласць сонечнага ззяння за год складае каля 1780 гадзін, у тым ліку ў ліпені 270 гадзін. Па тэрыторыі раёна часткова праходзіць водападзел паміж рэкамі Балтыйскага і Чорнага мораў - Заходняй Дзвіной т Дняпром. Найбольшыя рэкі - Бярозаўка з прытокам Дабрылаўка, Мнюта, Авута, Шоша. На тэрыторыі раёна 106 азёр (пераважаюць плошчай менш 1 кмІ); многія х іх утвараюць групы (Доўгаўская, Глыбоцкая) і ланцужкі, звязаныя невялікімі рэчкамі і пратокамі. У Доўгаўскай групе вылучаюцца азёры Доўгае (найбольшая глыбіня 53,7 м — самае глыбокае ў Беларусі), і Шо, значнае па плошчы (7,65 кмІ), рыбапрадукцыйнае; буйныя азёры: Пліса, Мнюта, Вялікае, Пятроўскае; трэцяе па глыбіні возера краіны — Гінькава (43,3 м). Глебы сельскагаспадарчых угоддзяў дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя, тарфяна-балотныя, поймавыя (алювіяльныя). Лясы (хваёвыя, яловыя, бярозавыя, чорна- і шэраальховыя) займаюць 24% плочшы раёна. Размешчаны яны пераважна на паўднёвым усходзе і паўночным захадзе, цэнтральная і заходняя часткі - бязлесыя.

Пад балотамі 14,7% тэрыторыі; найбольшыя мавісы на поўдні і паўднёвым захадзе раёна. У межах раёна створаны гідралагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Белае (частка), Доўгае, Сэрвач (частка). Геалагічнымі помнікамі прыроды рэспубліканскага значэння абвешчаны Горкінскі оз (в. Бялевічы), Галубінскі ўзгорак (каля в. Пятроўшчына), Мосарскі камоід (в. Мосар), Вялікі камень Бортнікаўскі, Камень з рыбкамі (в. Багушэвічы), Чортаў камень Вялецкі (в. Вялец), Вялікія камяні Пліскія 1 і 2 (в. Пліса), Вялікі камень Старыноўскі (в. Прошкава), Габрусёў камень (в. Шунеўцы), батанічным — Глыбоцкі дэндралагічны сад (плошча 8,2 га, больш за 550 відаў раслін). У Чырвоную кнігу РЮ занесены 33 віды раслін і 35 відаў жывёл. З паляўніча-прамысловых жывёл водзяцца лось, дзік, казуля, заяк-бяляк, заяц-русак, ліс, янотападобны сабака, цецярук, вальдшнеп, качкі, ўэрая курапатка, балотная дзічына; у азёрах больш за 30 відаў рыб. Паляўнічыя ўгоддзі ў межах Глыбоцкай лесапаляўнічай гаспадаркі і Глыбоцкай паляўнічай гаспадаркі Беларускага таварыства палўнічых і рыбаловаў.

На 01. 01. 2009 колькасць насльніцтва складаеНасельніцтва44 328 чалавек. Гэта 91-е месца сярод раёнаў Віцебскай вобласці. У гарадскіх паселішчах пражывае 49,5% насельніцтва, у сельскіх населеных пунктах — 50,5%. Сярэдняя шчыльнасць 24,6 чалавека на 1 кмІ, сельскага насельніцтва — 12,8 чалавека на 1 кмІ. Беларусы складаюць асноўную частку насельніцтва (88,4%), жывуць таксама палякі(5,7%), рускія (4,6%), украінцы (0,7%), татары (0,2%) і інш. (0,4%). На 1000 мужчын прыпадае 1078 жанчын (у горадзе на 1000 мужчын — 987 жанчын, у вёсцы — 1175 жанчын). У эканоміцы занята 1897 чалавек; рабочыя складаюць 53,2%, служачыя — 22,8%, рабочыя сельскагаспадарчых прадпрыемстваў - 21,1%. Беспрацоўных налічваецца 120 чалавек. У раёне 1371 пенсіянер, з іх 32,5% жыве ў сельскай мясцовасці. Сярод насельніцтва ў пенсіённым узросце старэй за 80 гадоў - 1918 чалавек, з іх ва ўзросце 90−99 надоў - 136 чалавек, пасля 100 гадоў - 4 чалавекі. У 2008 уступілі ў шлюб 267 пар, атрымала развод 141 пара. На тэрыторыі раёна дзейнічаюць 34 рэлігійныя абшчыны, у із ліку 18 праваслаўных, 10 каталіцкіх, 4 пратэстанцкіх, мусульманская і стараверская.

Край валодае вялікім прамысловым патэнцыялам. Яго прамысловасць грунтуецца на перапроцоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і выкарыстанні мясцовай сыравіны. У г. Глыбокае знаходзіцца адно з буйнейшых у СНД прадпрыемстваў - аткрытае акцыянерная таварыства (ААТ) «Глыбоцкі малочна-кансервны камбінат» (каля 45% агульнай вытворчасці прамысловай прадукцыі раёна), які выпускае натуральнамалочныя вырабы, малочныя кансервы, жывёльнае масла, сухія малочныя прадукты. Працуюць ААТ «Глыбоцкі мясакамбінат» (мяса, субпрадукты, каўбасныя вырабы, паўфабрыкаты, эндакрынна-ферментная сыравіна), ААТ «Глыбоцкі кансервны завод» (кансервы з садавіны і гародніны, сокі), рэспубліканскае унітарнае сельскагаспадарчае вытворае прадпрыемства «Глыбоцкі комбікормавы завод», у складзе якого Глыбоцкі, Падсвільскі, Параф’янаўскі, Полацкі і Шаркаўчшынскі адасобленыя вытворыя ўчасткі (камбікармы для ўсіх відаў жывёл, пряміксы і кармавыя дабаўкі, яйкі і мяса птушкі), камунальнае унітарнае прадпрыемства «Падсвільскі завод харчовых прадуктаў» (пладовыя і вінагардныя віны, настойкі, газіраваныя напіткі і інш.), філіял «Глыбоцкі хлебзавод» рэспубліканскага унітарнага вытворчага прадпрыемства «Вецебскхлебпрам» (хлебабулачныя і кандытарскія вырабы). Вырошчваннем льна-даўгунца і вытворчасцю льнавалакна займаюцца ААТ «Пліскі льнозавод» і «Мосарскі льнозавод». На тэрыторыі раёна дзяржаўныя лесагаспадарчая ўстанова (ДЛГУ) «Глыбоцкі доследны лясгас» з батанічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння дэндралагічным садам, ДЛГУ «Дзвінская эксперыментальная лясная база Інстытута лесы Нацыянальная акадэміі навук Беларусі» (пасадачны матэрыял і прывітыя флянсы, перапрацоўка драўніны і інш.). Бланачную прадукцыю, журналы, візіткі вырабляе камунальнае вытворчае унітарнае прадпрыемства «Глыбоцкая тыпаграфія». Прадпрыемствы раёна экспартуюць сваю прадукцыю ў Расію, Казахстан, Кыргызстан, Грузія, Малдову, ЗША, Вялікабрытанію, Латвія, Бельгію, Германію, Швецыю, Літву.

Аграпрамысловы комплекс раёна ўключае 20 прадпрыемтсваў, у тым ліку сельскагаспадарчыя вытворчыя кааператывы «Верхняе»,"Залатая падкова","Каралі","Мацюкова","Празароцкі","Пятроўшчына","Салаўінае","Сельцы","Чарневічы", камунальнае унітарнае вытворчае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Яблынька», рэспубліканскае унітарнае вытворчае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Азярцы», адкрытыя акцыянерныя таварыствы «За Радзіму», «Глыбоцкі аграсервіс»,"Канстанцінаў двор", адасобленыя сельскагаспадарчыя філіялы «Галубічы» ААТ «Глыбоцкі мясакамбінат», «Капыльшчына» ААТ «Глубоцкая птушкафабрыка», «Ломашы-Агра» ААТ «Спецыялізаваная рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 3 г. Наваполацк», «Мнюта «ААТ «Глыбоцкі малочнакансервны камбінат», «Прошкава» ААТ «Глыбоцкі агарсервіс», «Стрынадкі"камунальнага унітарнага прадпрыемства «Падсвільскі завод харчовых прадуктаў»; 19 фермерскіх гаспадарак. Дзейнічаюць камунальнае унітарнае прадпрыемства «Глыбоцкая міжраённая насенняводчая станцыя», рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства па племянной справе і штучнаму асемяненню сельскагаспадарчых жывёл «Глыбоцкая райплемстанцыя», раённая дзяржаўная станцыя па ахове раслін, раённая ветэрынарная бактэрыялагічная лабараторыя. Агульная плошча сельскагаспадарчых угоддзяў складае 78,6 тыс. га, у тым ліку ворыва — 38,8 тыс. га, сенажаці і паша 39,6 тыс. га. Урадлівасць сельскагаспадарчых угоддзяў ацэньваецца ў 27,3 бала, ворыва — у 28,3 бала, што значна ніжэй за агульнарэспубліканскія паказчыкі (31,2).У сельскагаспадарчай вытворчасці заняты 3982 чалавекі. На аднаго работніка прыпадае каля 20 га сельскагаспадарчых угоддзяў і 10 га ворыва. Асноўная спецыялізацыя ў раслінаводстве — вытворчасць збожжа, кармавых культур, ільновалакна, бульбы, гародніны, рапсу; у жівёлагадоўлі - малака, мяса, яек. Вядучая галіна — жывёлагадоўля (77% сельскагаспадарчай прадукцыі). Пагалоўе (2008): буйной рагатай жывёлы — 39,6 тыс. галоў (у тым ліку кароў 14,1), свіней — 17,6 тыс. галоў. ЎУ 2007 рэалізацыя жывёлы і птушак на забой склала 4,8 тыс. т, вытворчасць малака 43,3 тыс. т (3-е месца ў вобласці пасля Віцебскага і Верхнядзвінскага раёнаў), яек — 45,1 млн. штук (3-е месца пасоя Гарадоцкага і Аршанскага раёнаў). Ад адной каровы надоена за год 3715 кг малака (па вобласці - 3579 кг). У ААТ «Глыбоцкая птушкафабрыка» працуюць міні-цэхі па перепрацоўцы малака і мяса (сыры, тварог, каўбасныя вырабы і паўфабрыкаты). У 2007 у гаспадарках раёна сабраны ўраджай зерневых і зернебабовых культур у аб’ёме 44,7 тыс. т (ураджайнасць 26,3 ц/га), бульбы 3,5 тыс. т (140 ц/га), гародніны 1,6 тыс. га (31 ц/га), ільновалакна 0,65 тыс. га (4,6 ц/га). У адпаведнасці з раённай Праграмай адраджэння і развіцця вёскі на 2005−10 гг. у 2005 уведзены аграгарадок «Азярцы», у 2006 — «Марцэбыліна», «Ломашы», у 2007 — «Карабы», «Падсвілле», у 2008 — «Удзела», «Празарокі», «Галубічы».

Будаўнічы комплексраёна састаўляе 6 будаўнічых, рамонтна-будаўнічых і меліярацыйных арганізацый. У галіне працуюць больш за 700 рабочых і спецыялістаў. Асноўныя прадпрыемствы: даччыная камунальнае унітарнае будаўнічае прадпрыемства «Глыбоцкая ПМК-48», прыватнае унітарнае прадпрыемтсва «Глыбоцкая дарожна-будаўнічая ПМК-145» камунальнага унітарнага прадпрыемства «Віцебскаблдарбуд», філіял «Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне № 35» рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Віцебскаўтадар», камунальнае унітарнае прадпрыемства «Глыбоцкая ПМК меліявадгас». У 2007 у раёне за кошт усіх крыніц фінансавання пабудавана 12,8 тыс. мІ жылых дамоў, у 2008 — 15,6 тыс. мІ (116,2% гадавога задання). Здадзены ў эксплуатацыю 164 кватэры, у тым ліку 75 жылых дамоў у сельскагаспадарчых арганізацыях, 60-кватэрны дома у г. Глубокае, 25 жылых дамоў індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва.

Крэдытаванне аграпрамысловага і вытворчага сектара раёна і іншыя банкаўскія паслугі аказваюць філіял № 208 і аддзяленні ААТ «АСБ Беларусбанк» аддзяленні ААТ «Белзнешэканомбанк» і ААТ «Белаграпрамбанк». Паслугі электрасувязі прадстаўляе рэспубліканскае унітарнае прадпрыемтсва «Віцебскаблтэлекам» і яго адасобленае структурнае падраздзяленне — Глыбоцкі вузел электрычнай сувязі. Працуюць 3 гарадскія і 32 сельскія аддзяленні паштовай сувязі раённага вузла паштовай сувязі.

Гандлёвую дзейнасцьу раёне ажыцяўляюць 300 аб’ектаў (у тым ліку 115 — спажывецкія кааперацыі, 31 — фірменнага і ведамаснага гандлю), каля 30 прадпрыемстваў грамадскага харчавання. Да паслуг гараджан рэстаран «Вернісаж», 10 кафэ, 7 бараў і 4 сталовыя. Забяспечанасцьгандлёвай плошчай у разліку на 1 тыс. абслугоўваемага насельніцтва складае 418,9 мІ (нарматыў дзяржаўных сацыяльных стандартаў - 260 мІ), месцамі ў агульнадаступнай сетцы грамадскага харчавання — 16 (нарматыў 15 гаспадарчых месц у разліку на 1 тыс. жыхароў". Усяго ў сістэме Глыбоцкага раённага спажывецкага таварыства праце больш за 830 чалавек, якія нарыхтоўваюць і закупаюць у насельніцтва сельскагаспадарчую прадукцыю і сыравіну, вырабляюць спажывецкія тавары, ажыцяўляюць транспартнае абслугоўванне. У 2008 платныя паслугі насельніцтву на суму 20 млрд. руб аказвалі 127 суб’ектаў гаспадарання, з іх бытавыя — 85. Працуе комплекснае унітарнае прадпрыемства бытавога абслугоўвання. Навніка" (18 відаў паслуг). У 2009 у раёне зарэгістравана 1124 індывідуальных прадпрымальнікі, асноўнымі відамі дзейнасці якіх былі рознічны гандаль (739), бытавыя паслугі (90), грузавыя перавозкі (18), таксі (20) і іншыя (257).

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгункі Маладзечна — Полацк, Крулеўшчына — Варапаева, аўтамабільныя дарогі Вільнюс — Полацк (Р45), Докшыцы — Глыбокае- Шаркаўшчына (Р3), Паставы — Глыбокае (Р110) і ншыя. Чыгуначная станцыя Глыбокае абслугоўвае больш за 70 гаспадарчых аб’ектаў, 7 пад’язных пуцей. Аўтамабільная траснспартная сетка мае 46 напрамакаў (9 гарадскіх, 32 прыгарадныя, 5 міжгарадскіх маршрутаў). Грузавыя і пасажырскія перавозскі ажыцяўляе ААТ «Аўтатранспартнае прадпрыемства № 16 г. Глыбокае». Штогод прадпрыемства перавозіць каля 6 млн. пасажыраў, у тым ліку 21, млн. пасажыраў у г. Глыбокае. Дзейнічаюць дыягнастычная станцыя па правядзенні дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў, станцыя тэхнічнага абслугоўвання і рамонту аўтамабіляў і аўтобусаў.

Сістэма адукацыі прадстаўлена 48 установамі, у іх ліку раённая гімназія, прафесійны ліцэй, 21 сярэдняя (з іх 10 комплексаў дзіцячы сад — базавая школа), 11 базавых (зі іх 7 клмпдексаў дзіцячы сад-базавая школа), 2 пачатковыя школы (з іх 1 комплекс дзіцячы сад-базавая школа), 13 дашкольных устаноў. Дзейнічаюць цэнтры пазашкольнай работы, карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, інфармацыйных тэхналогій і сродкаў навучання, сацыяльны прытулак. У 2007/2008 навучальным годзе ў школах раёна вучылася 5,2 тыс. вучняў, працавалі 903 настаўнікі.

У структуру ўстаноў аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу насельніцтву раёна, уваходзяць Глыбоцкая энтральная раённая бальніца на 200 ложкаў, Падсвільская раённая бальніца на 70 ложкаў, 3 бальніцы «сястрынскага догляду» на 45 ложкаў для адзінокіх састарэлых жыхароў, якія пакутуюць на хранічныя захворанні, 7 сельскіх урачэбных амбулаторый, 20 фельдчарска-акушэрскіх пунктаў, здраўпункт прафесійнага ліцэя. У Глыбоцкай цэнтральнай раённай бальніцы з 2005 арганізавана праца мужраённага аддзялення гемадыялізу для хворых з хранічнай ныркавай недастатковасцю (абслугоўвае таксама Докшыцкі, Пастаўскі, Браслаўскі і Шаркаўшчынскі раёны). Функцыяніруюць Глыбоцкі цэнтр гігіены і эпідэяміялогіі, раённы камітэт Беларускага таварыства Чырвонага КРЫЖА, РАЁННЫ ЦЭНТР «Міласэрнасць». У 2007 ва ўстановах аховы здароўя раёна працавала 69 урачоў усіх спецыяльнасцей (15,6 на 10. 000 чалавек, акрамя зубных урачоў), 355 чалавек сярэдняга медыцынскага персаналу (80,1 на 10. 000).

Для заняткаў фізкультурай, спортам і турызмам у раёне выкарыстоўваюцца 169 спартыўных збудаванняў, у тым ліку 29 спартыўных залаў, 4 стралковыя ціры, 7 міні-басейнаў, 30 прыстасаваных памяшканняў. У зімовы перыяд працуюць 2 каткі, 3 хакейныя пляцоўкі, 10 лыжных трас. На базе ААТ «Глыбоцкая птушкафабрыка» і сельскагапсадарчага вытворчага кааператыва «Залатая падкова» створаны коннаспартыўныя базы. Раённая фізкультурная арганізацыя аб’ядноўвае 35 школьных, 25 працоўных калектываў фізкультуры, у якіх займаюцца больш за 3,7 тыс. чалавек. Працуюць дзіцячая юнацкая спартыўная школа (аддзяленні па грэка-рымскай барацьбе., валейболе, лёгкай атлетыцы, футболе), цэнтр фізкеультурна-аздараўленчай работы па месцу жыхарства пры аддзеле фізкультуры, спорту і турызму Глыбоцкага райвыканком (групы рытмічнай гімнастыкі, настольнага тэнісу, стрытболу, агульнай фізічнай падрыхтоўкі, каратэ-до, рукапашнага бою), камунальнае унітарнае ганндлёва-вытворчае прадпрыемства «Інвестспорт» (турагенцкая і тураператарская дзейнасць), футбольный клуб «Азярцы», турысцкія клубы «Азімут» і «Рамантык». 15 выхаванцаў арганізацыі ўваходзяць у склад нацыянальных зборных каманд Беларусі. Глыбоцкі раён валодае багатым прыродна-рэкрэацыйным і культурна-пазнавальным патэнцыялам, што спрыяе развіццю спартыўнага, самадзейнага, экскурсійнага, аздараўленчага, паляўнічага і агратурызму. Турысцкая інфраструктура раёна ўключае гасцініцу на 55 месц (г. Глыбокае), турбазу рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Глыбоцкія электрасеткі» на 18 месцс (г.п. Падсвілле), базы адпачынку «Пліса» рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Наваполацкі завод бялковавітамінных канцэнтратаў"(в. Пліса), „Чачалі“ ААТ „Белаграпрамбанк“ (в. Чачалі), 4 гасцявыя дамы ў г. Глыбокае (Спальвіс Г. А. ,"Беларусачка» Засімавай Р.Н., «Утульнасць» Пачэпка А.Л.) і ў в. Івесь (культурна-гістарычны цэнтр «Івесь»), паляўніча-рыбалоўную базу на паўночным беразе возера Пліса Глыбоцкай раеннай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага таварыства «Беларускае таварыства паляўнічых і рабыловаў», Дом паляўнічага каля в. Гаркушы Глыбоцкай лесапаляўнічай гаспадаркі. Розныя віду турысцкіх паслуг (рыбалка, збор грыюоў і ягад, конныя прагулкі, экскурсіі па культурна-гістарычных мясцінах) прапаноўваюць аграсядзібы «Саннічкі» (хутар Саннічкі), «Краіна мар» (хутар Скрабатуны), «Лысянок О. К. «(в. Храмыя), «Жывіца"(в. Доўгае), «Буко Юліі» (в. Валодзбкава), «Каля возера…» (в. Станулі» і інш. У летні перыяд на тэрыторыі раёна дзейнічае дзіцячы азздараўленчы лагер «Ізумрудны» (в. Прошкава). Зона адпачынку мясцовага значэння Падсвілле. Распрацаваны 11 турысцка-экскурсійных і 3 экскурсійныя маршруты. Культурна-гістарычныя аб’екты раёна ўваходзяць у склад турысцка-экскурсійнага маршрута па Віцебскай вобласці «Спадчына Віцебшыны гасцям фестывалю» («Віцебск — Шуміліна — Обаль — Полацк — Наваполацк — Празарокі - Глыбокае — Мосар — Докшыцы — Бягомль — Дожмарыцы — Лепель — Бешанковічы — Віцебск). Вялікай папулярнасцю ў жыхароў Беларусі карыстаюцца турысцка-экскурсійныя маршруты «Паданні старадаўнасці Глыбокага і Мосара"(Будслаў - Порплішча — Глыбокае — Удзела — Мосар) і «Воднае царства Браслава» (Глыбокае — Мосар-Браслаў). У рамках Еўрарэгіёна «Азёрны край» рэалізаваны міжнародны праект «Зхахапляючая веласетка ў Азёрным краі». Па тэрыторыі раёна распрацаваны 3 веламаршруты: «Блакітныя жамчужыны», «Прыродныя помнікі Глыбоччыны», «Мпонікі архітэктуры», падрыхтаваны карты-даведнікі, буклеты з апісаннем маршрутаў, абсталяваны пляцоўкі для турысцкіх стаянак.

У раёне функцыяніруюць 76 устаноў культуры, у тым ліку 33 коубнеыя ўстановы, 35 бібліятэк (фонд 342,3 тыс. экзэмпляраў), 8 кінаўстановак, 2 дзіцячыя школы мастацтваў, 4 седбскія музычныя школы, Глыбоцкі Дом рамёстваў, Глыбочкі гісторыка-этнагарфічны музей, Івесьскі культурны гісторыка-турысцкі цэнтр, кудьтурна-дэндралагічны комплекс у в. Мосар — філіял раённага гісторыка-этнаграфічнага музея, Цэнтр рамёстваў у г. п. Падсвілле — філіял Глыбоцкага Дома рамёстваў, бібліятэка-музей этнаграфіі ў аграгарадку Азярцы, Дом фальклору ў в. Запруддзе. Выдаюцца газеты «Веснік Глыбоччыны», «Вольнае Глыбокае», выходзіць у эфір праграма мясцовага радыёвяшчання. Ва ўстановах культуры раёна працуюць 220 калектываў самадзейнай творчасці, у тым ліку 16 маюць ганаровае званне «народны» (камерны хор, ансамбль народнай песні «Крынічанька», тэатр мініяцюр «Шпілька», эстрадная студыя «Архіў», клуб ветэранаў вайны і працы «Маналіт», клуб народных майстроў «Крыніца», тэатр фальклору «Цярэшка» гарадскога Дома культуры, тэатр мініяцюр «Ідучыя на смех» Падсвільскага гарадского Дома культуры, літаратурна-мастацкая гасцёўня «Спадчына» Галубіцкага Цэнтра культуры, драматычны калектыў Дзяркаўшчынскага Цэнтра культуры) і «ўзорны» (ансамбль эстраднага танца «Вераніка», духавы аркестр, харэаграфічны ансамбль «Радасць», харавы калектыў Глыбочкай дзіцячай школы мастацтваў, тэатральны калектыў Падсвільскага гарадскога Дома культуры). Традыцыйным у раёне стала правядзенне народных свят: «Купалле», «Масленіца», калядныя гулянні. Раённае свята «Квітней, Глыбоччына!» мае статус міжнароднага. На тэрыторыі Глыбоцкага раёна шмат гісторыка-культурных помнікаў, у іх ліку 36 помнікаў археалогіі, 21 — архітэктуры. Помнікі археалогіі: курганныя могільнікі каля вёсак Азёркі, Бабруйшчына, Баяры, Вольшчына, Вуглы, Гатоўкі, Доўгае, Забор’е, Залессе, Зарубіна, Мамаі, Мосар, Нарушова, Перавоз, Рудніца, Свіла 1, Скрабянец, Чарневічы, Шо; курганы каля вёсак Маргі, Пліса, Узрэчча; гарадзішча каля вёсак Галубічы, Запруддзе, Зарубіна, Латыголь, Падгаі, Псуя, Шчаўкуны, Шыпы; селішча ў в. Запреддзе; каменны крыж (16−17 стст.) у в. Пліса. Помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва: жылы будынак былога манастыра базыльян (1756 — 1763), Ільінская капліца (канец 18 ст.), кафедральны сабор Ражджаства Прасвятой Багародзіцы (комплекс былога кляштара кармелітаў; 17−18 стст., Троіцкі касцёл () 1764 — 1782), забудова вуліц Леніна і Маскоўскай (канец 19 — пачатак 20 ст.) у г. Глыбокае, Успенкая царква (1747) у в. Кавалі, касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (сярэдзіна 19 ст.) у в. Дзеркаўшчына, касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар францыскаўцаў (1740) у в. Удзела, касцёл святой Ганны (1792) у в. Мосар, Спаса-Праабражэнская царква (канец 18 ст.) у в. Мамаі, царква Параскевы Пятніцы (1877) у в. Пліса, Спаса-Праабражэнская царква (1886) у в. Верхняе, царква Іаана Прадцечы (1873) у в. Бабруйшчына, царква Параскевы Пятніцы (1887) у в. Чарневічы, сядзібны дом і парк (сярэдзіна 19 ст.) у в. Залессе, сядзібны дом (2-ая палова 19 ст.) у в. Азярцы, капліца святога Антонія (канец 19 ст.) у в. Прошкава, касцёл Унебаўзяцця Найсвяцешай Дзевы Марыі (1899−1907) у в. Празарокі, касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1910) у в. Задарожжа, Мікалаеўская царква (1914) у в. Забор’е. Помнікі гісторыі: калона ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1971, мемарыяльны комплекс «Барок» у памяць аб савецкіх і італьянскіх ваеннапалонных — ахвяр Беразвецкага фашысцкага кацнлагера ў г. Глыбокае, помнік на магіле І. Буйніцкага ў в. Празарокі, брацкія магілы савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у г. Глыбокае, г. п. Падсвілле, в. Празарокі і інш.

З Глыбоччынай звязаны імёны многіх славутых людзей. У в. Пунькі нарадзіўся мастак, этнограф, пісьменнік Я. Драздовіч (1888−1954), у былым фальварку Палевачы — заснавальнік беларускага прафесійнага тэатра І. Буйніцкі (1861−1917), у былым маёнтку Калеснікаў - палітычны дзеяч, гісторык, пісьменнік, этнограф В. Ластоўскі (1883−1938), у былым маёнтку Акунёва — польскі пісьменнік, журналіст Т. Даленга-Мастовіч (1898−1939), у г. Глыбокае — архітэктар, дыпламат К.С. Душ-Душэўскі (1891−1959), рускі пісьменнік Лявон Ракоўскі (1896−1979), авіяканструктар, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы, стваральнік рэактыўных знішчальнікаў «СУ» П.В. Сухі (1895−1975), у в. Каралевічы — паэт А. Дубровіч (1910−1942). Звання Героя Сацыалістычнай Працы ўдастоены В. М. Асяненка, У.К. Вайцецкі, М.А. Клімянок, М.В. Лытысаў, М. М. Мацюшонак, Л.К. Пугаўка, Л.П. Плыгаўка, С. М. Юргель, Героя Савецкага Саюза — П.М. Казлоў.

Населеныя пункты Глыбоцкага раёна

Колькасць жыхароў г. Глыбокае састаўляе 19 409 жыхароў. Усяго ў Глыбоцкім раёне 13 сельсаветаў: Абрубскі (18 населеных пунктаў, 1575 жыхароў), Азярэцкі (23 населеныя пункты, 2393 жыхары), Галубіцкі (27 населеных пунктаў, 2393 жыхары), Залескі (21 населены пункт, 1323 жыхары), Зябкаўскі (34 населныя пункты, 1051 жыхар), Карабоўскі (37 населеных пунктаў, 3854 жыхары), Ломашаўскі (15 населеных пунктаў, 917 жыхароў), Падсвільскі (38 населеных пунктаў, 3883 жыхары), Пліскі (51 населены пункт, 2519 жыхароў), Празароцкі (36 населеных пунктаў, 1136 жыхароў), Псуеўскі (31 населены пункт, 1195 жыхароў), Удзелаўскі (35 населеных пунктаў, 3136 жыхароў), Узрэцкі (24 населеных пунктаў, 1168 жыхароў).

Водныя аб’екты Глыбоцкага раёна

Рэкі Глыбоччыны належаць да Заходне-Дзвінскага гідралагічнага раёна. Па тэрыторыі раёна часткова праходзіць водападзел паміж рэкамі Балтыйскага і Чорнага мораў, што абумоўлівае адсутнасць тут буйных рэк. На паўночных схілах Свянцянскіх град пачынаюцца Бярозаўка, Мнюта, Авута (прытокі Дзісны). Рэкі раёна маюць прыродную зарэгуляванасць з прычына значаный азёрнасці. Гушчыня натуральнай рачной сеткі 0,5 км/кмІ. Азёр шмат (больш за 100), часцей невялікія (плошча менш за 1 кмІ), пераважна ледавіковага паходжання. Найбольшыя — Шо, Пліса, Доўгае (самае глыбокае ў Беларусі - 53,7 м), Мнюта, Вялікае, Пятроўскае. Адлегласць вадаёмаў, вытокаў ці вусцяў рэк ад раённага цэнтра або іншага населенага пункта вызначана паводле буйнамаштабнай карты по прамой лініі.

1. 2 Каляндар знамянальных дат Глыбоцкага раёна

1414 г. — упершыню ў пісьмовых крыніцах узгадваецца г. Глыбокае

1643 г. — у Беразвеччыа адкрыты мужчынскі базыльянскі манастыр

1855 г. — нарадзіўся Мікалай Максімавіч Мінскі (Вілейкін) (1855−1937), рускі паэт, перакладчык

10. 08. 1861 г. — нарадзіўся Іграт Цярэнцьевіч Буйніцкі (1861 — 1917), беларускі акцёр, рэжысёр, заснавальнік нацыянальнага прафесійнага тэатра

1883 г. — нарадзіўся Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі (1883−1938), беларускі гісторык, літаратар, акадэмік, палітычны дзеяч

1886 г. — нарадзіўся Язэп Нарцысавіч Драздовіч (1886 — 1954), беларускі графік, жывапісец, пісьменнік, этнограф

08. 11. 1890 г — нарадзіўся Іван Пятровіч Пачэпка (1890 — 1977), беларускі паэт, празаік, фалькларыст

1891 г. — нарадзіўся Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі (1891−1959), архітэктар, дыпламат

24. 07. 1893 г. — нарадзіўся Пётр Міхайлавіч Казлоў, Герой Савецкага Саюза

12. 09. 1893 г. — нарадзілася Паўліна Вікенцьеўна Мядзёлка, першая выканаўца ролі Паўлінкі ў камедыі Янкі Купалы «Паўлінка»

01. 01. 1894 г. — нарадзіўся Палікарп Восіпавіч Пугачэўскі (1894−1939), савецкі ваеначальнік

10. 05. 1895 г. — нарадзіўся Павел Іосіфавіч Сухі (1895 — 1975), савецкі авіаканструктар, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы

28. 12. 1895 г. — нарадзіўся Лявон Іосіфавіч Ракоўскі (1895−1975), рускі пісьменнік

28. 02. 1898 г. — нарадзіўся Тадэвуш Даленга-Мастовіч (1898−1939), польскі і беларускі пісьменнік, кінасцэнарыст і грамадскі дзеяч

25. 11. 1898 г. — нарадзіўся Ігнацій Іванавіч Карпеза (1898−1987), удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, генерал-лейтэнант

1902 г. — нарадзіўся Міхаіл Васілевіч Лытысаў (1902−1979), Герой Сацыялістычнай Працы

1902 г. — нарадзіўся Максім Аляксандравіч Клімянок (1902−1992), Герой Сацыялістычнай Працы

1910 г. — нарадзіўся Віктар Антонавіч Ламака, стваральнік Дэндралагічнага сада Глыбоцкага вопытнага лясгаса

1910 г. — нарадзіўся Алесь Дубровіч (1910−1941), беларускі паэт, удзельнік вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі

1915 г. — нарадзіўся Міхаіл Міхайлавіч Мацюшонак, Герой Сацыялістычнай Працы

1916 г. — нарадзіўся Васіль Мікалаевіч Асяненка, Герой Сацыялістычнай Працы

04. 03. 1917 г. — нарадзіўся Леанід Канстанцінавіч Пугаўка, Герой Сацыялістычнай Працы

1919 г. — нарадзілася Лідзія Пятроўна Плыгаўка, Герой Сацыялістычнай Працы

29. 09. 1923 г. — нарадзіўся Юрый Аляксандравіч Сабалеўскі, адзін з кіраўнікоў камсамольскага антыфашасцкага падполля ў г. Глыбокае ў Вялікую Айчынную вайну, заслужаны будаўнік Беларусі, доктар тэхнічных навук

1925 г. — нарадзілася Соф’я Марцінаўна Юргель, Герой Сацыялістычнай Працы

1933 г. — нарадзіўся Уладзімір Канстанцінавіч Вайцецкі, Герой Сацыялістычнай Працы

1939 г. — выдадзены 1-ы нумар раённай газеты «За свабоднае жыццё» (цяпер «Веснік Глыбоччыны»

15. 01. 1940 г. — створаны Глыбоцкі і Пліскі раёны

12. 10. 1940 г. — створаны сельскія саветы на тэрыторыі Глыбоцкага і Пліскага раёнаў

верасень 1941 г. — нямецка-фашысцкімі захопнікамі створана гета ў г. Глыбокае (ліквідавана 20−23. 08. 1943 г.)

17. 09. 1942 г. — партызанскай брыгадай «Смерць фашызму» праведзена Шошынская аперацыя, якая завяршылася разгромам ахоўнага гарнізона і знішчэннем чыгуначнага маста цераз р. Шоша ў Глыбоцкім раёне на лініі Маладзечна — Полацк

15. 12. 1942 г. — створаны і да 02. 07. 1944 г. дзейнічаў Пліскі падпольны РК ЛКСМБ

1943 г. — створаны партызанскія брыгады імя ЦК КП (б)Б, імя Суворава, імя Варашылава, імя Леніна, імя Жукава, імя Гастэлы, «Кастрычнік», атрады імя Шчорса, «Бальшавік», якія дзейнічалі на тэрыторыі Глыбоцкага і Пліскага раёнаў

16. 01. 1943 г. — створаны Глыбоцкі падпольны РК КП (б)Б

01. 06. 1943 г. — нарадзіўся Андрэй Георгавіч Майсяёнак, доктар медыцынскіх навук, краязнавец

29. 08. 1943 г. — створаны Пліскі падпольны РК КП (б)Б

02. 07. 1944 г. — вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў г. п. Падсвілле

03. 07. 1944 г. — в. Пліса вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў г. Глыбокае

1944 г. — аднавілі дзейнасць калсас імя Сталіна (цяпер СВК «Канстанцінаў Двор»), саўгас «Азярцы» (цяпер РУВСП «Азярцы»), Глыбоцкі лясгас, Глыбоцкая цэнтральная раённая бальніца, Глыбоцкі мясакамбінат

1944 г. — адкрыццё Глыбоцкага педвучылішча (цяпер установа адукацыі «Глыбоцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй»)

20. 09. 1944 г. — Глыбоцкі раён уключаны ў склад Полацкай вобласці

12. 09. 1948 г. — створаны калгас «17 Верасня» (цяпер СВК «Залатая падкова»)

07. 10. 1948 г. — створаны калгас імя Чкалава (цяпер СВК «Чарневічы»)

1949 г. — началася масавая калектывізацыя ў Глыбоцкім раёне

21. 02. 1949 г. — створаны калгас"Празарокскі" (цяпер СВК «Празарокскі»)

04. 03. 1949 г. — створаны калсас «1 Мая» (цяпер СВК «Сельцы»)

21. 03. 1949 г. — створаны калгас імя Свярдлова (цяпер філіял «Галубічы» ААТ «Глыбоцкі мясакамбінат»)

13. 07. 1949 г. — ствопаны калгас «Зара» (цяпер СВК «Капыльшчына»)

31. 08. 1949 г. — створаны калгас імя Кірава (цяпер ААТ «Каралі»)

1950 г. — створаны калгас «За Радзіму» (цяпер СВК «За Радзіму»)

май 1950 г. — створаны саўгас «Яблынька» (цяпер камунальнае унітарнае вытворчае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства «Яблынька»)

1951 г. — у г. Глыбокае адкрыта музычная школа

1952 г. — у г. Шлыбокае адкрыта раённая дзіцячая бібліятэка

1953 г. — у г. Глыбокае адкрыты кінатэатр «Радзіма» (цяпер гарадскі Цэнтр культуры)

08. 01. 1954 г. — Глыбоцкі раён уключаны ў склад Маладзечанскай вобласці

1958 г. — адкрыта Глыбоцкае СПТВ 31 (цяпер установа адукацыі «Глыбоцкі дзяржпрафліцэй»)

20. 01. 1960 г. — Глыбоцкі раён уключаны ў склад Віцебскай вобласці

1972 г. — выпусціў першую прадукцыю Глыбоцкі малочнакансервны камбінат"

1992 г. — створаны Марцыбылінскі культурна-спартыўны цэнтр, культурна-спартыўны комплекс у саўгасе «Азярцы» Глыбоцкага раёна

2004 г. — Прэзідэнт РБ А. Р. Лукашэнка запаліў у Глыбокім факел прыроднага газу

2004 г. — Прэмію Прэзідэнта РБ «За духоўнае адраджэнне» атрымаў ксёндз Мосарскага касцёла Ёзас Булька

2005 г. — адбыўся першы міжнародны фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Магніфікат»

2006 г. — адкрыццё Беразвецкага жаночага манастыра ў гонар Архістраціга Божыя Міхаіла ў г. Глыбокае

2006 г. — падпісанне Дагавора аб супрацоўніцтве паміж Глыбоцкім райвыканкомам і мэрыяй французскага горада Фёр

2006 г. — Міжнародны веламарафон у рамках праекта «Займальная веласетка ў Азёрным краі» прайшоў праз Глыбоцкі раён

2007 г. — на рэспубліканскую Дошку гонару занесены ААТ «Глыбоцкі малочнакансервны камбінат» і ААІ «Канстанцінаў Двор»

Аналізуючы геаграфічнае становішча, прыроду Глыбоцкага края, яго насельніцтва, можна гаварыць аб тым, што гэты край — неад’емная частка краіны. Раён валодае прыродным патэнцыялам, мае багатую гісторыю, а таксама вельмі развіты з усіх бакоў. Сімволіка Глыбокага нагадвае, што Глыбоччына — край азёр, архітэктура якога ратавала яго ў складаныя часы. Асаблівасці гістарычнага шляху і архітэктуры раёна прадстаўлены ў наступнай главе.

Глава 2. Глыбоцкі край — зямля нашых продкаў

2.1 На пачатку гісторыі

Каля 14 тысяч гадоў назад поўнач Беларусі вызваліласы ад апошняга ледавіка. Зямля пакрылася азёрамі і лясамі. Тэрыторыю Сярэдняга Падзвіння чалавек пачаў засяляць у эпоху мезаліту (9−5 тысяч гадоў да н.э.) — сярэднім каменным веку. Людзі ў тыя часы жылі на невялікіх паселішчах, рэшткі якіх мы праз называем стаянкамі, па берагах рэк і азёр. Асноўнымі заняткамі чалавека эпохі мезаліту былі паляванне, рыбная лоўля і збіральніцтва, чалавек навучыўся вырабляць прылады працы з дрэву, каменю косці, карыстаўся лукам і стрэламі. На тэрыторыі Глыбоцкага раёна стаянкі эпохі мезаліту не вувучаліся, але каля в. Надазер’е Псуеўскага сельсавета выяшлены крамянёвы мезалітычны наканечнік. З больш блізкіх па тэрыторыі можна згадаць добра вывучаныя стаянку Сямёнаў Хутар каля в. Пятроўцы пад Полацкам і стаянкі каля в. Стругальцы на Мядзельшчыне. Гэтыя помнікі ўваходзяць у арэал нёманскай мезалітычнай культуры, тут выяўлены крамянёвыя наканечнікі стрэл, скрабкі з пласцін і адшчэпаў, разцы, праколкі.

У эпоху неаліту (4-е-2-е тысячагоддзі да н.э.) узніклі земляробства і жывёлагадоўля, насельніцтва вырошчавала пшаніцу, ячмень, проса, лён, а таксама вырабляла гліняны посуд. Былі прыручаны каровы, свінні, козы, авечкі. У сацыяльных адносінах у гэты час існавала развітое мацярынска-радавое грамадства і роднасць вызначалася па мацярынскай лініі. Рэлігія ўяўляла сабой татэмізм — веру ў кроўную сувязь з пэўнымі жывёламі ці раслінамі. Пакланяліся ў тыя часы і камяням. На Глыбоччыне да эпохі неаліту належаць тры стаянкі ў наваколлі в. Пліса. Яны былі адкрыты ў 1980−1982 гг. археолагам Э.М. Зайкоўскім. Стаянка Пліса-1 знаходзіцца за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на краі першай надпоймавай тэрасы возера Пліса. Памеры паселішча 60×30 м. Даследавана плошча 176 мІ. У культурным пласце магутнасцю 0,4 м выяўлена каля 50 крамянёвых прылад працы і кераміка з дамешкамі тоўчаных ракавін. Сярод фрагментаў посуду ёсць аздобленыя насечкамі, адбіткамі грабеньчыка, нахіленай палачкі, дробнага шнура, тэкстыльным арнаментам, глыбокімі ямкамі. На іншай стаянцы, каля в. Пліса, ускрыта плошча 100 мІ і знойдзены крамянёвыя прылады працы, абломак рамбічнага наканечніка стралы і кераміка. Выяўленыя рэчы датуюцца 2-й паловай 3-га тысячагоддзя да н.э. і належаць да позняга этапу дзісенскага варыянта нарвенскай культуры. Плямёны нарвенскай культуры ў 4 — 3 тысячагоддзях да н.э. засялялі тэрыторыю паўднёва-ўсходняй Прыбалтыкі і паўночнай Беларусі. Помнікі нарвенскай культуры на захадзе Віцебшчыны (Пліса, Ворань Лепельскага раёна, Паставы) адрозніваюцца ад астатніх нарвенскіх помнікаў меншай арнаментаванасцю керамікі і суадносінамі аздобы на ёй.

У 2-й палове 3-га тысячагоддзя да н.э. ў заходнюю частку Падзвіняя і вярхоўі Віліі з Прыбалтыкі прасунуліся плямёны культуры грабеньчата-ямкавай керамікі. Гэта археалагічная культура атрымала назву па рысах аздаблення посуду. Плямёны грабеньчата-ямкавай керамікі лічацца блізкімі да фіна-уграў. Яны былі нешматлікія і хутка асіміляваліся карэннымі жыхарамі. На мяжы 3−2 тысячагоддзяў да н.э. на тэрыторыі ад Волгі да Рэйна пашырылася культура шнуравой керамікі, або баявых сякер. Пад яе ўплывам склалася паўночнабеларуская культура. Як і ў іншых культурах шнуравой керамікі, у паўночнабеларускіх плямён вырабляўся посуд з адбіткам шнура. Для гэтай культуры былі характэрны прылады працы з рога і косці (наканечнікі стрэл, праколкі, гарпуны, рыбалоўныя кручкі і інш.), вастрадонны і пласкадонны посуд, касцяныя і бурштынавыя ўпрыгожванні.

3 1-й паловы 2-га тысячагоддзя на поўначы Беларусі пачаўся бронзавы век. Людзі навучыліся здабываць медзь і волава і пераплаўляць іх у бронзу. З бронзы рабілі прылады працы і ўпрыгожванні. У Падзвінні бронзавы век пачаўся значна пазней, чым ў паўднёвых абласцях Еўропы, што абумоўлена адсутнасцю сыравіны для выплаўкі бронзы, аддаленасцю ад цэнтраў старажытнай металургіі.

У Глыбоцкім раёне паселішча бронзавага веку выяўлена каля в. Пліса. Кераміка з жарствой у цесце і ружанцовым арнаментам сведчыць аб прысутнасці тут сосніцкай археалагічнай культуры (2-я палова 2-га тысячагоддзя да н.э.). Асноўны арэал пашырэння сосніцкай культуры — вярхоўі Дняпра, басейны Дзісны і Ніжняй Прыпяці. Насельніцтва жыло ў паўзямлянках, часам двухкамерных, з двухсхільным дахам і глінянымі агнішчамі, вырабляла пласкадонныя гаршкі з расшыранай шыйкай і патоўшчаным або скошаным краем, аздобленым шнуравым арнаментам, зігзагамі і ялінкамі з прамавугольных адбіткаў, крамянёвыя нажы, тронкавыя наканечнікі стрэл, каменныя матыкі і сякеры. Пахавальны абрад — трупаспаленне на грунтавых могільніках. Знаходкі бронзавых прылад на Глыбоччыне невядомы, але яны выяўлены на суседніх землях — Лепельшчыне, Ушаччыне, Вілейшчыне.

Асобныя знаходкі каменных клінападобнай формы і свідраваных сякер каля вёсак Замошша, Лозічы, Луцк Масарскі, Псуя, г. п. Падсвілле, якія ў народзе называюць Перуновымі стрэламі, сведчаць пра наяўнасць на тэрыторыі Глыбоцкага раёна старажытных паселішчаў эпохі неаліту і бронзы.

У познім бронзавым веку на поўначы Беларусі склалася днепра-дзвінская культура. Ранні яе этап датуецца 8−7-5 стагоддзямі да н.э. 7 стагоддзе лічыцца пачаткам жалезнага веку ў Беларусі, але плямёны днепра-дзвінскай культуры, якія засялялі паўночную Беларусь, здабываюць і выкарыстоўваюць жалеза з балотнай руды пачалі не раней як у 5−4 стагоддзях да н.э. Аб прыродных радовішчах балотнай руды на Глыбоччыне сведчаць і старыя назвы вёсак Рудакова, Руднікі, Рудніца. Жалезныя прылады садзейнічалі развіццю ляднага земляробства. Павялічвалася і значэнне жывёлагодоўлію Усё гэта забяспечвала атрэманне дадатковага прадукту і ўзнікненне маёмаснай няроўнасці. У сувязі з гэтым пачалі ўзнікаць узброеныя сутыкненні і людзі сталі ўмацоўваць свае паселішчы. Асноўным тыпам паселішчаў у раннім жалезным веку становяцца пасёлкі, умацаваныя землянымі валамі, равамі і драўлянымі агароджамі. Звычайна яны ўводзіліся на высокіх узгорках сярод балот або на берагах рэк і азёр. Рэшткі такіх паселішчаў цяпер называюцца гарадзішчамі. На Глыбоччыне яны вядомы пад назвамі Гарадок, Гарадзец, Замак, Дварэц, Акоп, Царкавішча і інш. Пра такія помнікі існуе шмат паданняў. Звычайна расказваюць пра царкву ці замак, якія праваліліся пад зямлю. На тэрыторыі раёна выяўлены 8 гарадзішчаў ранняга жалезнага веку: у в. Зарубіна (ці Шараях) у канцы 19 стагоддзя Ф.В. Пакроўскім, у вёсках Галубічы, Латыгаль і Шыпы ў 1938 г. А. і У. Галубовічамі, у в. Шчаўкуны ў канцы 1930-х г. Я. Драздовічам, у в. Запруддзі ў 1956 г. Л. В. Аляксеевым, у в. Падгаі ў 1967 г. Г. В. Штыхавым, у в. Псуя ў канцы 1970-х г. В. Я. Папковым.

Раскопкі на гэтых гарадзішчах не праводзіліся, і іх прыналежнасць да ранняга жалезнага веку вызначана па шурфоўцы. У час шурфовак археолагі знаходзілі фрагменты ляпнога посуду, косці жывёл, шлакі. Памеры і форма пляцовак гарадзішчаў розныя (40×50 м, 90×30 м, 60×8 і г. д.) Вышыня 7−20 м. Валы захаваліся толькі на гарадзішчах Запруддзе, Падгаі і Шыпы. Культурны пласт у асноўным магутнасцю 0,3−1 м. Мяркуючы па фрагментах керамікі ад слабапрафіляваных і слоікападобных пасудзін, гарадзішчы былі заселены плямёнамі днепра-дзвінскай культуры і культуры штрыхаванай керамікі. Тэрыторыя Глубоччыны была памежнай зонай гэтых культур. Без археалагічных даследаванняў нельгя сказаць пра ўзаемадзеянні гэтых культур, але вядома, што яны сінхронныя і па этнічнай прыналежнасці лічацца балцкімі. Днепрадзвінцы жылі пераважна ў Верхнім і Сярэднім Падзвінні, у Верхнім Падняпроўі, вярхоўі Акі і на левых прытоках ракі Вялікай. Спачатку яны будавалі доўгія жытлы слупавой канструкцыі, дзе было некалькі памяшканняў з каменнымі агнішчамі, а пазней сталі будаваць невялікія хаты зрубнай і слупавой канструкцыі, карысталіся касцянымі наканечнікамі коп’яў і стрэл, шыламі і шпількамі, жалезнымі і бронзавымі сякерамі, жалезнымі нажамі і сярпамі, насілі бронзавыя ўпрыгожванні - шпількі, шыйныя грыўні, падвескі, пярсцёнкі, бранзалеты. Носьбіты культуры штрыхаванай керамікі насялялі тэрыторыю цэнтральнай Беларусі і ўсходняй Літвы. У адрозненні ад днепра-дзвінскай культуры посуд культуры штрыхаванай керамікі быў слабаабпалены, таўстасценны і пакрыты штрыхамі, што і дало назву культуры. У суседніх раёнах матэрыялы днепра-дзвінскай культуры выяўлены на гарадзішчах Рацюнкі каля Браслава, Замошша пад Полацкам і г. д. Бліжэйшымі помнікамі культуры штрыхаванай керамікі з’яўляюцца гарадзішчы каля вёсак Гарадзішча і Бірулі Докшыцкага раёна.

На Глыбоччыне, магчыма, умацаваныя паселішчы існавалі каля вёсак Залессе і Перавоз. Так, у Залессі адно з узвышшаў называецца Царкавішча, або Пагарышча. Існуе паданне, што на гэтым месце некалі быў горад з кляштарам і замкам, якія былі разбураны ў час шведскай вайны. Ад гарадзішча засталіся толькі пліты з 4- і 8-канцовымі крыжамі. А пад адной з гор нібыта ёсць падзямелле, дзе захоўваецца шмат жалеза, грошай і 8 бочак гарэлкі. Пра земляны насып на правым беразе ракі Шоша каля в. Перавоз, які ў народзе вядомы як Гарадзец, існавала паданне, што ён быў узведзены езуітамі, што жылі ў Глыбокім. А пра другі з насыпаў, каля в. Зябкі, паданне сведчыць, што ён нібыта зроблены ў час вайны з французамі ў 1812 г.

У 5−6 стагоддзях плямёны днепра-дзвінскай культуры і культуры штрыхаванай керамікі знаходзіліся на апошняй стадыі патрыярхальна-радавога ладу. Пачаўся распад патрыярхальна-сямейнай абшчыны і зараджэнне тэрытарыяльнай сельскай абшчыны. Заселеныя кроўнымі сваякамі гарадзішчы сталі тормазам гаспадарчага прагрэсу і перашкаджалі асваенню новых зямель і гандлёваму абмену. У выніку гэтага плямёны днепра-дзвінскай культуры, культуры штрыхаванай керамікі і некаторыя іншыя пад уплывам інтэграцыйных працэсаў зліваюцца ў адну, якая атрымала назву банцараўскай культуры, банцараўска-тумашлянскай, або тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны — Тушамлі - Калочына. Банцараўская культура, помнікі якой пашыраны на тэрыторыі ад Дзясны, Ніжняй Прыпяці і часткова Сярэдняга Падняпроўя да Верхняга і Сярэдняга Падзвіння і ад заходняй часткі Волга-Окскага міжрэчча на ўсходзе да Верхняга Панямоння на захадзе, па сваім паходжанні з’яўляецца ўсходнебалцкай і існавала ў 5−6 стагоддзях. Насельніцтва ў той час пакідала патрыярхальна-сямейныя пасёлкі-гарадзішчы. Утвараліся суседскія сельскія абшчыны, якія для жылля выбіралі адкрытыя селішчы ў зручных для вядзення гаспадаркі месцах. Гарадзішчы выкарыстоўваліся ў якасці сховішчаў. Пры раскопках банцараўскіх паселішчаў акрамя шматлікіх фрагментаў ляпнога гладкасценнага посуду з жарствой у цесце знаходзяць прылады працы, зброю, жалезныя нажы, сярпы, цуглі і шпоры, шылы, сякеры, наканечнікі дзідаў, іголкі, гліняныя прасліцы, зрэдку вырабы з косці, шмат упрыгожванняў - падвескі, скроневыя кольцы, бранзалеты, шыйныя грыўні і інш.

На тэрыторыі Глыбоцкага раёна селішчы той эпохі выяўлены побач з гарадзішчам Запруддзе, а таксама на месцы стаянкі Пліса-1 каля возера Пліса. З бліжэйшых сінхронных помнікаў добра вывучана селішча каля в. Варганы Порплішчанскага сельсавета Докшыцкага раёна. Гэты помнік быў адкрыты ў 1965 г. Г. В. Штыхавым у паўднёвай частцы гарадзішча Варганская гара. У час раскопак выяўлены культурны пласт магутнасцю 0,8 м. Знойдзены сляды зрубнага наземнага жытла з печчу-каменкай, кераміка, жалезныя сярпы і шылы, дзве гліняныя формачкі для адліўкі бронзавых упрыгожванняў, гліняных біканічныя прасліцы.

У той час у якасці сховішчаў часцей за ўсё выкарыстоўваліся старыя гарадзішча, але ў некаторых месцах узнікалі і новыя. Да такога тыпу паселішчаў належыць гарадзішча Свіла-1 каля в. Свіла, размешчанае за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі, на высокім узгорку левага берага безназоўнай рэчкі-пратокі, якая злучае невялікае возера з возерам Пліса. Пляцоўка гарадзішча даўжынёй 100 м і шырынёй 80 узвышаецца над поймай на 18−20 м, яна ўмацавана трыма кальцавымі валамі і двума равамі. Помнік выявіў у 1893 г. Ф.В. Пакроўскі. У 1974 г. А.Р. Мітрафанаў абследаваў 168 мІ плошчы. Культурны пласт магутнасцю 0,3−0,4 м. На мацерыку выяўлены два грунтавыя пахаванні па абраду трупаспалення. У адным былі абломкі гаршкоў, два драцяныя скроневыя кольцы і ўтульчатыдвухшыпавы наканечнік стралы. Побач з пахаваннем — гаспадарчая яма, у якой знойдзена перапаленае збожжа, фрагменты двух гаршкоў і адзін цэлы, у якім таксама было збожжа, тронкавы наканечнік стралы і гліняныя прасліцы. Даследчык датаваў галадзішча 9 стагоддзем і аднёс яго да крывічанскага апорнага пункта, які ўзнік пры асваенні новых зямель. Да гэтага часу належаць і некаторыя курганныя пахаванні каля в. Перавоз, дзе рэшткі трупаспаленняў былі накрыты глінянымі ўрнамі. У адным з пахаванняў былі знойдзены рэшткі бронзавага скроневага кальца, у другім — маленькія, пэўна сімвалічныя, цуглі.

З 10 ст. тэрыторыя сучаснага Глыбоцкага раёна ўваходзіла ў склад Полацкага княства — аднаго з буйнейшых дзяржаўных утварэнняў Усходняй Еўропы. Паселішчы гэтага часу ў раёне не вывучаліся, але выяўлены каля в. Гараўляны. На Глыбоччыне помнікі часоў Полацкага княства прадстаўлены 28 курганнымі могільнікамі каля 22 вёсак, дзе было больш за тысячу насыпаў. Гэта курганы каля вёсак Бабруйшчына, Баяры, Вольшчына, Вуглы, Гатоўкі (Залеські), Гваздова, Доўгае, Забор’е, Залессе, Зарубіна, Крупяні, Ліпляні, Мамаі, Мосар, Нарушова, Перавоз, Рудніца, Свіла, Скрабянец, Чарневічы, Шо. Адзінкавы курган ад некалі вялікага могільніка захаваўся каля в. Узрэчча. На кургане расце сасна, якую мясцовыя жыхары называюць французскай. Курганныя могільнікі каля вёсак Доўгае, Гваздова, Забор’е, Перавоз, Скрабянец, Чарневічы, Бабруйшчына, Шо, Гатоўкі, Мосар — помнікі рэспубліканскага значэння. Вялікая колькасць курганных могільнікаў сведчыць пра даволі шчыльную заселенасць Глыбоччыны ў часы Полацкага княства. Асабліва густанаселеным месцам быў раён сучаснага г. п. Падсвілле.

Увогуле курганныя пахаванні на поўначы Беларусі належаць да канца 1-га — пачатку 2- га стагоддзя. Яны ўяўляюць сабой насыпы вышынёй 0,5−3 м і дыяметрам 5−20 м. Сустракаюцца і падоўжаныя насыпы. Вакол многіх курганоў захаваліся раўкі. Звычайна курганныя могільнікі размешчаны побач з гасцінцамі, асабліва каля скрыжаванняў дарог, на ўзгорках, каля вадаёмаў. На Глыбоччыне такія помнікі маюць назву Валатоўкі, Капцы, Французскія магілы, Язычніцкія магілы, Капавішчы. Шмат паданняў існуе ў народзе пра такія старажытныя пахаванні. Так, пра курганны могільнік каля в. Мосар гавораць, что нібыта ў адным з курганоў французы закапалі падволу з грошамі. У в. Залессе, дзе яшчэ ў мінулым стагоддзі было 65 курганных насыпаў (цяпер засталося толькі 5), расказвалі, што на месцы курганоў (валатовак) некалі была бітва трох цароў - рускага, шведскага і яшчэ нейкага трэцяга. Назвы і паданні ў народным уяўленні адлюстроўваюць пазнейшыя гістарычныя падзеі.

Курганы Глыбоччыны вядому з канца 18 стагоддзя. У канцы 19 стагоддзя праз мысцовую інтэлігенцыю шмат звестак пра курганы сабраў захавальнік Віленскага музея старажытнасцей Ф.В. Пакроўскі. Гэтыя звесткі былі надрукаваны ім у «Археалагічнай карце Віленскай губерніі» (1893). Ф.М. Пакроўскі згадвае курганы каля вёсак Мярэцкія, Станулі, Забор’е, Мосар, Верхняе Залессе, Канстанцінава, Крукаўшчына, Зябак, Доўгае, Чарневічы. Ужо ў тыя часы амаль былі знішчаны курганы каля в. Станулі. Цяпер нічога не засталося ад курганоў у в. Канстанцінава, але людзі яшчэ памятаюць назву ўрочышча Французскія магілы, дзе былі тыя курганы — у лесе, злева ад дарогі з Глыбокага ў Навадруцк, каля сучасных могілак. Курганы пачаў знішчаць гаспадар бліжэйшага хутара, які шукаў тут золата, прычым тут былі выяўлены косці, шмат бразготак, трапецападобныя падвескі, гліняны посуд. Канчаткова курганы былі знішчаны ў 1970-ыя ў час распрацоўкі кар’ера. Не зберагліся да нашага часу і курганы каля в. Мярэцкія. Яшчэ ў 1886 г. некалькі курганоў каля в. Чарневічы раскапаў памешчык Вярновіч. У час гэтых раскопак былі знойдзены перапаленыя косці і вуголле, што сведчыць пра пахаванні па абраду трупаспалення. У канцы 19 стагоддзя курганы ў сваім маёнтку Зябкі раскопваў памешчык Фон-Пантцэр. Ён знайшоў касцякі, арыентаваныя галовамі на захад. Рукі былі выцягнуты ўздоўж цела. Знойдзеныя ў курганах тры бранзалеты, жалезную сякеру і гліняны гаршчок ён адаслаў у Адэскі музей старажытнасцей.

Шмат зрабілі для вывучэння курганоў Глыбоччыны супрацоўнікі Археалагічнага музея Віленскага універсітэта А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч у 1933−1939 гг. Яна даследавалі курганы ў вёсках Залезькі, Нарушова, Узрэчча, Чарневічы, Шо. Акрамя таго, яны выявілі і новыя курганныя могільнікі каля вёсак Рудніца і Бабруйшчына.

У даследаваных А. і У. Галубовічамі курганах пахаванні былі зроблены па абрадах трупаспалення і трупапалажэння на грунце ці ў яме. Першыя адносяцца да 7−10 стагоддзяў, другія — да 11−12 стагоддзяў. Пры трупаспаленнях рэшткі крэмацыі змяшчаліся ў гаршчок абы ссыпаліся на дно ямы і накрываліся перавёрнутым уверх гаршком. Трупаспаленні рабіліся і ў спецыяльных месцах, і на месцы ўзвядзення кургана. Сярод рэшткаў крэмацыі сустракаюцца і рэшткі ўпрыгожванняў. Так, у адным з курганоў каля в. Чарневічы знойдзены чорныя шкляныя пацеркі з рознакаляровымі крапінамі, блакітныя пацеркі, падковападобныя фібулы (зашпількі для адзення) і фрагменты ажурнай шчытападобнай круглай фібулы (магчыма, скандынаўскай), трапецападобныя падвескі, бразготкі. У гэтым жа пахаванні выяўлены косці каня, цуглі і ўпрыгожванні ад конскай збруі. У часы пераходу да абраду трупапалажэння перапаленыя косці не ссыпаліся ў кучку, а пакідаліся на месцы трупаспалення, таму ў такіх у такіх пахаваннях можна прасачыць і месца ўпругажэння на нябожчыку. У адным з чарневіцкіх пахаванняў захаваліся каралі з дробных гліняных пацерак. Адзін са шнуркоў складаўся з падвойнага рада жоўтых доўгіх пацерак і з карычневай падвойнай шкляной пацеркі з белымі, жоўтымі і зялёнымі прыжылкамі пасярэдзіне. З абодвух канцоў шнурка былі чатыры дробныя пацеркі з блакітнага шкла. Другі шнурок складаўся з 9 радоў гліняных пацерак. У пятым радзе бліжэй да канца было па адной трохвугольнай пацерцы з рэльефным упрыгожваннем жоўтага колеру. Такія ж пацеркі былі і на канцах шнурка.

ПоказатьСвернуть
Заполнить форму текущей работой