Гісторыя развіцця абрада "Радзіны"

Тип работы:
Курсовая
Предмет:
Культура и искусство


Узнать стоимость

Детальная информация о работе

Выдержка из работы

Уводзіны

Есць такое паняцце ў навуковым і агульнакультурным ужытку -- «духоўная традыцыя народа». Яно даволе шырокае. У самым вузкім і пераносным сваім значэнні гэта народныя абрады і звычаі, звязаны з імі слоўны і музьчшы фальклор.

У абрадах, пгго адлюстроўваюць узаемаадносіны людзей унутры сям'і, іх погляды на жыццё, адзначаны тры этапныя моманты ў жыцці кожнага чалавека. нараджзнне, уступленне ў шлюб і смерць. 3 усіх жанраў сямейна-абрадавага цыкла найбольш падрабязна вывучаны вясельныя абрады і песні, ёсць асобныя даследаванні пахавальных плачаў і глашзнняў. А вось радзнны абрад, важная складаная частка сямейна-абрадавага цыкла, быў незаслужанна «адсунуты ўцень».

Калі гаварыць аб абрадзе ў цэлым, то ён больш ці менш поўна захавауся на тзрыторыі сучаснай Беларусі, а таксама ў тых раёнах, дзе пражываюць этнічныя беларусы. I мае шэраг атрыбутных элементаў, якія супраджаваліся гульнямі, танцамі, сцэнічнымі дзействамі, варажбой, якія мелі рытуальны або пацяшальны сэнс, супольным спажываннем ежы. Ва ўсіх выпадках яны перш за ўсё звязаны з лёсам чалавека, загадай на будучыню, павінны служыць забяспячэнню гэтай будучыні.

У пабудове Сусвету існуе безліч самьіх розных таямнш. Але найбольш загадкавай, я лічу застаецца таямнша нарадзсэння чалавека. Так як нараджэнне дзіцяці лічыцца самым важньім этапам у жыцці кожнага чалавека.

Гісторыя развіцця абрада «Хрэсьбіны»

Першыя фрагментныя дакладныя звесткі пра радзінныя звычаі і абрады ў старажытнай Русі адносяцца да XII ст. У свой час Б.А. Рыбакоў выказау меркаванне, што Род з’яуляўся старажытна-рускім боствам жыцця і ўрадлівасці, ён быў звязаны з нябеснымі, зямнымі і падземнымі стыхіямі прыроды і панаваў над іншымі багамі, персанажамі дэманалогіі.

Вядома таксама, што ў дахрысціянскі перыяд імя, якое давалі дзшяці пры нараджэнні павінна было не толькі вылучаць асобу з ліку іншых, але і абараняць яе ад злых сіл. Старажытны чалавек верыў, што жывелы, дрэвы, розныя з’явы прыродьі, назвы якіх узяты ў якасці імён, становяцца апекунамі, абаронцамі іх носьбітаў. Практычна ў той перыяд коэжнае паўзначнае слова магло быць выкарыстана як уласнае асабовае імя. Шырока ўжываліся імёны -- характарыстыкі:

Заяц, Воўк, Дуб, Косы, Рабы, Кульгавы, Дабрыня, Бяляй, — якія насілі прадстаўнікі простага люду. А князі, баяры, знатныя воіны ў Кіеўскай Русі мелі свае асобныя імёны. Яраслаў, Уладзмір, Яраполк, Святаслаў, Усяслаў і інш. Пасля прыняцця хрысціянства на землях старажытнай Русі афіцыйная царква забараняла выкарыстоўваць для наймення наванароджаных традыцыйныя язычніцкія імёны дрыгавічоу, крывічоў, радзімічаў, дулебаў іншых плямёнаў. У адпаведнасці з царкоўнымі законамі адзін з важнейшых хрысціянскіх абрадаў -- хрышчэння — улючаў у сябе абавязковае наданне новаму хрысціяніну імені аднаго з праваслаўных святых, свята ў гонар якога адзначалася ў васьмідзённы тэрмін з дня нараджэння дзіцяці. У першыя два -- трьі стагоддзі пасля прыняцця хрысціянства на землях старажытнай Русі, як сведчаць летапісы, шырока бало распаўсюджана двухіменне -- спалучэнне хрысціянскага і язычншкага імен для абазначэння адной асобы: «Князь Міхайло, зовомый Святополком» (XII ст); «…діак… імя крестное Яков, а мірськы Творімір» (1113 г). 3 конца XIV ст., калі на землях Беларусі пачало распаўсюджвацца каталіцтва, атрымала пашырэнне і рымска-каталіцкая сістэма ўласных шён. Святцы асобнай кнігай з’явіліся на Русі не раней XV ст. 3 гэтага часу ўсе болыпае месца сталі займаць календарныя імёны, якія распаўсюджваліся царквою.

Паводле Сведчынняў даследчыкаў, ва ўсходніх славян (Наўгародчына) у XV -- XVI стст. Каляндарныя імены мелі 89% насельніцтва, а язычніцкія -- 11%.

На жаль, няма такіх дакладных звестак пра паходжанне іншых радзінных звычаяў і абрадаў беларусаў, як пра абрад імянарачэнне. У старажытнасці ўсе славяне віталі зўяленне нованароджанага, асабліва хлопчыка, вяселым пірам.

Каша, мед, малако -- асабліва распаўсюджаныя стравы пры радзінах і хрысцінах. Старажытныя летапісы і некаторыя царкоўныя творы адлюстроўваюць шырокае бытаванне абрадавых трапез, так званых «вторых» трапез у гонар Рода і рожаніц, якім «крають хльбы, и сиры, и медь». У некаторых летапісах гэтыя трапезы называліся «кутейнымі» ад назвы абрадавай стравы -- «кутьи», якую гатавалі з пшанічных ці ячменных круп з дабаўленнем мёду у царкоўных творах паведамленне пра язычніцкі абрад «варить кашу на собрание роженицам» сустракалася аж да XVIII ст. Вядома таксама, што «рожаничные трапезы» адбьшаліся два разы ў год -- 9 верасня, на другі дзень Раства Багародзіцы, і 26 снежня, на другі дзень Раства Хрыстова. Б.А. Рыбакоў адзначаў, што хрысціянскія персанажы лёгка зліваліся з архаічнымі язычншкімі рожаніцамі, што давала магчымасць усходнш славянам светкаваць спрадвечныя абрады пад прыкрыццем царкоўных абрадаў. 26 снежня «згадвалі Рода, гэты дзень зваўся саборам або „пологом“ Багародзіцы і бабы неслі да царквы хлеб і пірагі». Род, на думку Л. Нідэрле, таксама як і рожаніцы, палягчаў роды. Есць сведчанні пра пастрыжэнне дзяцей і ахвяраванне дзіцячых валасоў у гонар рожанш. «С ребят первые волосы стригут и бабы каши варят на собрание рожаніц».

Есць яшчэ дакладныя звесткі пра звычай усходніх славян кідаць навароджанаму хлопчыку меч, гаворачы пры гэтым «Тваё толькі тое, што дабудзеш мечом сваім». У гэту эпоху да вырабаў з металу, наогул, адносіліся як да сакральных прадметаў, якія, паводле язычніцкіх уяўленняу, пвінны былі ахоўваць чалавека і ў паусядзённым жыцці, і нават на «тым свеце». Як сведчаць археалагічныя дадзеныя, з жалеза рабілі амулеты -- абярэгі: минияцюрныя сякеры, мячы, ключы, нажы — некаторыя з якіх знойдзены ў дзіцячых пахаваннях на тэрыторыі старажытнага Кіева.

На думку асобных даследчыкау, з глыбокай старажытнасці бярэ пачатак і інстытут кумаўства, калі роля бацькі яшчэ не была акрэслена і родны брат маці (мацярынскі дзядзька) браў на сябе функцыі па гадаванню і выхаванню дзіцяці сваей сястры. На думку М. Косвена, гэты архаічны мацярынскі дзядзька быў правобразам гістарычна больш позняга персанажу

— кума ці ў царкоўна — хрысціянскай традыцыі - хроснага бацькі. А ў больш ранніх формах аванкулату выступалі некалькі мацярынскіх дзядзькаў, і паступова адбываўся пераход ад калектыўнай формы да індывіуальнай -- ад некалькіх дзядзькаў да аднаго. Аналагічная калектыўная форма адказнаці перайшла пазней да інстытута кумауства, у перыяд позняга сярэднявякоўя на Русі быў вядомы падзел на хросных і падхросных кумоу.

У XVIII ст., па сведчанню А. Мальдзіса, «парадзіху адасаблялі ад навакольнага свету: не дазвалялі ёй бачыцца з чужымі людзьмі, хадзшь у касцёл. Адразу ж пасля нараджэння адбывалася „далучэнне“ да зямлі, сям'і, грамадства: дзіцё клалі на падлогу, падносілі да печкі ці парога, узнімалі на руках, сімвалічна білі розгай. У адведкі прыходзілі суседкі, якія прыносілі ежу, падарункі. Хрэсбшы праводзілз пышнасцю. Селянін стараўся забіць парсюка, купіць бочку піва. Шляхта запрашала ўсё наваколле. Магнаты ўстройвалі пышныя балі, у час якіх грымелі гарматныя салюты».

Імёны дзецям давалі пераважна «з каляндара». Радзей называлі імем бацькі або дзеда. У канцы XVIII ст, калі ўзрос усплыу сентыменталізму, з’явіліся першыя Эдуарды і Юліі, Філоны і Юстыны. Сталі папулярнымі таксама старажытнаславянскія імёны.

Поўнае ўяуленне пра структуру радзільнага рытуалу беларусаў, вераванні, магічныя прыемы, фальклорныя творы, што суправаджалі яго, даюць толькі матэрыялы XIX ст. У гэты перяд, як сведчаць літаратурныя крьніцы, комплекс традыцыйных радзінных звычаяу і абрадаў складаўся з трох шчыльна звязаных цыклаў: дародавага, родавага і пасляродавага. У першыя два ўваходзілі звычаі, уяуленні, павер'і, абрадавыя дзеянні, накіраваныя на захаванне цяжарнасці і паспяховае завяршэння родаў. Пасляродавы цыкл, накіраваны на прыняцце навароджанага у сямейнаграмадскі калектыў, уключаў у сябе звычаі і абрады імянарачэння дзіцяці, наведвання парадзіхі і новаанароджанага, выбару кумоў, абраду далучэння дзіцяці да хатняга ачага, які папярэднічаў царкоўнаму хрышчэнню, а таксама свягкавання хрэсьбін («хрысцін», «ксцін», «радзін»), ачышчэння дзіцяці, першага яго пастрыжэння, крока, слова, з’яулення першага зуба. Ва ўсіх трох цыклах старажытныя, язычніцкія элементы былі моцна пераплецены з хрысціянскмі.

Перыяд цяжарнасці жанчыны

Дзіця ў традыцыйнай культуры беларусаў разглядалася як неад’емная частка прыроды; яго зачацце, нараджэнне, развіццё і выхаванне падпарадкоўваліся агульным касмічным законам. Веданне нашымі продкаілі гэтых законаў абумовіла і з’яўленне шматлікіх перасцярог і правіл паводзін для жанчын у перыяд цяжарнасці. Большасць няпісаных законаў непасрэдна вынікае са шматвяковага вопыту і практычнага сэнсу.

Так, цяжарная імкнулася не падымаць і не насіць вялікіх грузаў, не зацягваць моцна спадніцу, а ў час цяжкай працьі ў полі падвязвала жывот рушніком ці хусткай, яна асцерагалася і ўдараў у жывот. Цяжарнай раілася як мага болып рухацца і менш спаць, бываць на свежым паветры.

Шматлікія забароны засцерагалі цяжарную ад спалоху, ад магчымых фізічных і псіхічных траўмаў. На ўсей тэрыторыі Беларусі цяжарным забаранялася глядзець на пажар, а калі ў жанчыны ўжо не было іншага выйсця, то нельга было, спалохаўшыся, дакранацца рукамі да свайго цела, бо лічылася, што ў дзіцяці ў адпаведным месцы застанецца вогненная радзімая пламя.

Паўсюль існавала ўяўленне, згодна з якім у прысутнасці цяжарнай нельга было на ганку секчы дровы, а ёй самой — пераступаць праз сякеру, бо магло нарадзіцца дзіця з рассечанай губой («заечай губой»). Цяжарная, выграбаючы печ, прьгатаваную для выпечкі хлеба, не павнна была тушыць галавешку нагамі, каб у навароджанага не балеў страўнік. Нельга было прысутнічаць на пахаваннях, глядзець на нябожчыка, бо дзіця магло атрымаць цяжкую хваробу на ўсе жыцце ці жоўты хваравіты колер твару. У тым выпадку, калі жыццёвыя абставны вьмушалі цяжарную жасанчыну ісці на пахаванне, яна, каб пазбегнуць дрэннага ўздзення на сваё будучае дзіця, завязвала на галаву намітку з вялікай колькасцю узораў чырвонага колеру (пазней -- чырвонуто хустку). У дадзеным выпадку яскрава бачна, як пры дапамозе ручніка, што выступае ў якасці прадмета — сімвала, «перакрываеаецца», блакіруецца канал сувязі паміж «сваім» светам і «чужым».

Менавіта ў гэтай функцыі, на думку А. Байбурына, выступаюць усе абярэгі, з дапамогай якіх усталеўваецца сімвалічнаем (і пагэтаму найбольш эфектыўная) мяжа паміж людзьмі і сіламі знешнжа свету. Шырока было распаўсюджана і ўяуленне, што цяжарная не павінна нічога браць з агню голымі рукамі ці перадаваць што-небудзь праз агонь іншаму чалавеку, бо дзіця магло вырасці злодзеем («будзе ўсе красці, бы з агню хапаць»). Амаль у кожнай вёсцы вядома наступнае павер’е: цяжарная не павінна садзіцца на край калодзежа ці несці агонь ад суседзяў у сваю хату, бо дзіця, як падрасце, можа ўтапіцца ці згарэць.

У яшчэ адной групе забаронаў і вераванняў знайшлі адлюстраванне народныя этычныя, эстэтычныя і некаторыя рэлігійныя, прававыя нормы і погляды. Так, цяжарным нельга было глядзець на пачварных людзей, смяяцца з іх фізічных ці псіхічных недахопаў, бо дзіця магло пераняць тыя недахопы. Строга выконваліся цяжарнымі і наступныя забароны: нельга было маніць, красці, зайздросціць, лаяцца, каб не нарадзіць манюку, злодзея грубіяна, зайздросніка.

Цяжарная жанчына не павінна ляжаць так, каб на яе трапляла месячнае святло, інакш дзіця народзіцца лунацікам яна не павінна станавіцца на вяроўку, таму што дзшя можа нарадзіцца задушаным пупавшаю, якая абвівае шыйку дзшяці ў той момант, калі маці пераступае вяроўку. Вельмі строга забараняецца цяжарнай жанчыне падыходзшь да трупаў жывел ці пляваць на іх, бо ў маці і дзіцяці пасля гэтага магла пачацца цынга. Нельга было наступаць нагой на след ад мокрага вядра, каб будучае дзіця не пакрылася ляшаем.

У асяроддзі беларускіх гараджанак жанчына, якая рыхтавалася стаць маці, не наведвала гарадскія гулянкі, не ездзіла ў тэатр і з візітамі, а праводзіла ўвесь час з сям’ей і блізкай раднёй.

Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі строга сачылі, каб цяжарныя не працавалі ў рэлігійныя святы, не калечылі жаб, не разбуралі ластаўчыных гнёздаў, не рабілі штосці тайком ад мужа ці іншых членаў сям'і, не выкідвала хлеб. Забаранялася зашываць на сабе адзенне, каб не здарыліся цяжкія роды, спяшацца пры размове, каб дзіця не заікалася, падстрыгаць валасы, каб не укараціць малому розум.

Гэты звод правілаў з’яуляўся складовай часткай сацыяльна -- псіхілагічнага механізму, які непасрэдна ўздзейнічаў на цяжарную жанчыну. У час калектыўных работ; у паўсядзенных зносінах адбывалася назіранне за яе паводзінамі, асуджэнне адхіленняў ад агульнапрынятых у дадзенай мясцовасці норм і ўяўленняў. Старанна прытрымліваючыся ўсіх мясцовых звычаяў, жанчына набывала ўпэўненасць у паспяховым зыходзе родаў, псіхалагічна была да іх падрыхтавана. Падабенства ўмоў вясковага ладу жыцця, агульнасць сацыяльна -- эканамічных працэсаў садзейнічалі захаванню ў дародавым цыкле адзінай асновы на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Адрозненні выяўляліся не столькі па этнаграфічных рэгіенах, колькі ўнутры раёнаў, у выглядзе некалькіх варыянтаў таго ці іншага звычаю, веравання, той ці іншай забароны.

Момант нараджэння дзіціці

нараджэння дзіцяця хрышчэння абрад

Нараджэнне дзіцяці - гэга адзін з дзіўных цудау прыроды. Вельмі важны быў сам момант з’яулення на свет, гэта значыць «смерці» ранейшай невядомай істоты, што існавала ў бязмежным сусвеце, факт якой пацвярджала выкарыстанне белага колеру як сімвалу жалобы (павітуха заўсёды прымала дзіця, пакрыўшы рукі белым палатном) і нараджэнне новай істоты, піто пацвярджала выкарыстанне апазіцыянальных атрыбутау чырвонага колеру як сімвалу жыцця (павітуха перавязвала пупавіну пасмачкай лену з дабаўленнем чырвонай ніткі).

Згодна з народнымі уяуленнямі, аб наступіўшых родах павінны былі ведаць як мага менш людзей, тады роды пройдуць лёгка. Асабліва вялікія пакуты парадзісе, па народнаму меркаванню, магла прынесці дзяўчына. Калі яна заходзла ў час родаў у хату, то павінна была расплесці касу, набраць вады ў рот і даць парадзісе, бо інакш роды будуць вельмі цяжкімі.

Калі накіроўваліся да павітухі, адразалі кавалак хлеба, пасыпалі яго соллю. Прыйшоушы, гаварылі ціхенька: «Хадзі, бабулічка, к нам, нешта нашай маладусе ня дужа ладна дзелаецца». Звыічайна баба-павітлха тут жа адклікалася на такую просьбу.

У XIX -- пачатку ХХст. у беларускай вёсцы бабай-павітухай была звычайна жанчына сталага веку, часцей за ўсё ўдава, якая сама перастала раджаць. У тагачасных ўмовах баба-павітуха з’яулялася і акушэркай, і дзіцячым доктарам, і дарадчыцай парадзіхі, і памочніцай ей па гаспадарцы ў першыя дні пасля родаў. Адсюль тая павага да бабкі, асабліваа калі яе майстэрства знаходзіла пастаяннае пацвярджэнне ў паспяховым зыходзе родаў. Акрамя таго, у гэты перыяд у асяроддзі беларускіх сялян шырока была распаўсюджана вера ў магічную сувязь паміж павітухай і павітымі («перабабленымі») ею дзецьмі, у тое, што характар і паводзіны бабкі могуць станоўча ці адмоўна паўплываць на характар, здароу’е і паводзіны дзіцяці. Па гэтай прычыне сельская грамада прад’яуляла высокія патрабаванні да павітух: яны павінны былі быць веруючымі, добразычлівымі, акуратнымі, чэснымі, на працягу жыцця ні разу не парушаць вернасць мужу, абавязкова ўжо без месячных. Бабкаю «павінна быць абавязкова жанчьша сталага веку, незамужняя або якая не жыве зараз з мужам, і добрых паводзін; у адваротным выпадку яе лічаць нячыстай і яна не заслугоўвае права быць бабкай». Амаральныя паводзшы бабкі-павітухі, на думку сялян, прыводзілі да таго, што «перабабленыя» ею дзеці хварэлі, станавліся калекамі або зусім паміралі.

Амаль паўсюль на Беларусі вопытныя бабы-павітухі мелі спецыяльны ручнік-радзільнік. Прыйшоўшы ў хату да парадзіхі, павітуха вешала гэты ручнік на цвік або крук, убіты ў сцяне, дзе ён і вісеў да заканчэння родаў. Вельмі часта такі ручнік меў у сваім арнаменце сімвалічныя выявьі вобразаў Маці -- Рацзіцельніцы, Берагніі або парадзіхі (падсвечнік з запаленымі свечкамі), ці дзіціці. На Палессі ў дадзеным выпадку павітуха карысталася святочньм ручніком, у якім на Вялікдзень насіла падарункі сваім унукам. У час цяжкіх родаў, калі наступалі патуті, жанчьша хапалася за ручнік рукамі і тужалася. Лічылася, што гэты ручнік вельмі дапамагае ў час родаў і аблягчае пакуты парадзіхі. Глыбінная семантыка ручніка вызначаецца тым, што ён выконвае ў радзільным рытуале медыатыўную функцыю. А важнейшая задача медыатыўнай функцыі, як слушна заўважыў А. Тапаркоў, — «пераўтварэнне прыродных стыхій у сілу якая ўмацоўвае сацыяльныя сувязі і далучае паўсядзённыя будні да найбольш высокіх экзістэнцыяльных каштоўнасцей, — такіх, як жыццё, смерць, зачацце, нараджэнне дзіцяці, шчасце, далучанасць да космаса і свету продкаў». Гэтым жа нават не асэнсаваным на бытавым узроўні, глыбінным успрыманнем ручніка як медыятара, здольнага злўчыць два светы: «свой» і «чужы», — тлумачыцца і яго выкарыстанне, калі ў ручнік загортвалі хлеб і ішлі зваць да парадзіхі бабку-павітуху, або калі ў час зацягнуўшыхся родаў ішла да святара прасшь адчыніць Царскія вароты («райскія дзверы») у царкве. Сюды ж можна дадаць і прыклады, калі баба-павітуха для аблягчэння пакут парадзіхі вадзіла яе вакол стала або праз ганак тры разы і абедзьве трымаліся у час выканання гэтага абрадава-магічнага дзеяння за ручнік. Павітуха дапамагала парадзісе як магла. Акрамя чыста ўтылітарных акушэрскіх прыёмаў, меушых рацыянальную аснову, яна выконвала шэраг магічных дзеянняу, заснаваных на веры ў вышнатуральныя сілы. На парадзісе расшпілялілі гузікі, развязвалі вузлы, паясы, распляталі косы, адкрывалі ўсе замкі, куфры, дзверы ў хаце. Бабка пастуквала венікам у стол, як бы звяртаючыся па дапамогу да дамавіка, вадзіла парадзіху тры разы вакол стала і праз ганак, якія лічыліся ў хаце свяшчэннымі месцамі. Паўсюль на Беларусі, каб адагнаць злыя сілы ад парадзіхі, павітуха клала ей у ложак металічны прадмет або абвязвала яе чырвонай ніткай. Дзейсным сродкам аблягчэння пакут парадзіхі лічыўся наступны: зняць у дзяжы абрус і надзець яго тры разы на парадзіху зверху ўніз. Павітуха шаптала замовы, у якіх звярталася за дапамогай да прасвятой Багародзіцы, святой Ганны, святых Кузьмы і Дзям’яна, а таксама карысталася шншай адпаведнай хрысціянскай атрыбутыкай: святой вадой, грамнічнай свечкай, ладанам. На Беларускім Палессі ў час рода муж ляжаў на лаўцы і цяжка стагнаў, чым, па народнаму перакананню, аблягчаў пакуты сваёй жонкі. Здаралася, што жанчыны раджалі ў палі, у лесе, без усялякай пабочнай дапамогі. У шэрагу паветаў Магілёўскай і Мінскай губерняў такіх дзяцей, якія нарадзіліся ў час жніва на жытнім полі, без дапамогі павітухі, называлі «жытнічкамі».

Павітуха нколі не прымала дзіця голымі рукамі, а накрывала іх якім-небудзь старым адзеннем, каб у будучым дзіця жыло ў багацці. Бабка перавязвала пупавіну паўсюль на Беларусі аднолькава: пучком чыстага лёну або суровай ніткай, да лену дабаўлялі адну чырвоную нітку. Пераразалі пупавшу на адлегласці трох пальцаў ад перавязкі: хлопчыку -- на нажы, сякеры, дубовай кары, сухой лустачцы хлеба, на кніжцы, малатку. Часта ў паўночных раёнах Беларусі пупавіну хлопчыка перабівалі камянямі, каб быў моцны. Дзяўчынцы пераразалі пупавшу на грабяні, верацяне, нітках, кручках, нажніцах. Сэнс, закладзены ў гэтых абрадавых дзеяннях, указваў на іх сувязь з земляробчым бытам народа, з існаваўшым у далекім мінулым падзелам працы па полу.

Часам жартам, а часам усур’ёз вопытная павітуха загортвала хлопчыка ў жаночую сарочку, каб яго, як падрасце, кахалі дзяўчаты, а дзяўчынку з той жа мэтай -- у мужчынскую.

У асяроддзі беларусаў існавала павер’е аб тым, што лес дзіцяці ў многім залежыць ад дня нараджэння. Так, народжаныя ў панядзелак былі няўмелымі, няўдалымі; у, а ўторак нараджаліся тыя, хто мог надзейна выканаць самую адказную работу; у сераду на свет з’яуляліся людзі, у якіх шчасце межавала з няшчасцем, багацце з беднасцю. У чацверг нараджіаліся дзеці, здатныя да навукі, спрытныя, працаздольныя, але нядоўгага веку. Народжаныя ў пятніцу часцей за ўсе станавіліся зладзеямі або п’яніцамі. Суботнія дзеці былі шчаслівыіуіі і удачлівымі. Але самыя шчаслівыя дзеці нараджаліся ў нядзелю: ім заўсёды шэньціла, а грамадскі поспех рабіў іх уладарамі свету.

Важнай вяхой пасляродавага перыяду было першае купанне дзіцяці. Пры першым купанні дзіця трымалі тварам на захад. Пры першым купанні асаблівую значнасць набывалі прадметна-атрыбутны і лекатыўны абрадавыя коды.

Новароджанага купалі ў розных лекавых духмяных травах, а каб быў багаты і шчаслшы, у ваду клалі сярэбраную манету і некалькі зярнят. У купель для дзяўчынкі дабаўлялі яшчэ крышачку малака, каб была белая тварам і прыгожая. А вось у гатаванай (кіпячонай) вадзе на Беларусі дзяцей не купалі, бо верылі, што яны ад гэтага будупь вельмі злымі, крыклівымі, няуважлівымі. Пра такіх людзей у народзе гаварылі: «ён у гарачай вадзе купаны». Пры першым купанні павітуха магла раўняць ножкі дзіця, гладзіць яго па галоўцы, каб яна была круглая, злегку сціскаць носік, каб ён быў прыгожы і г. д.

Аналагічныя дзеянні пры родах, пры першым купанні нованароджанага здейсняла баба-павітуха і ў асяроддзі гарадскіх мяшчанак. Тут на трэці дзень маладуюмаці разам з нованароджаным мылі ў лазні. Пасля гэтага запрашалі святара прачытаць ачышчальную малітву. У шляхецкіх і чыноўніцкіх сем’ях да парадзіхі запрашалі акушэрку і праз тры дні пасля родаў пасылалі радні і знаёмым пісьмовыя паведамленні аб нараджэнні дзіцяці.

Ваду пасля першага купання вылівалі ў ціхім месцы, дзе не хадзілі людзі і жывёла, часцей пад пладовае дрэва ці пад вугал хаты. На Палессі, калі купалі дзяучынку, ваду вылівалі на ганак, каб яна, стаўшы дарослай, хутчэй выйшла замуж. Шырокае распаўсюджанне на ўсей тэрыторыі Беларусі ў мінулым стагоддзі мела павер е, што калі дзіця пасля першага купання пакласцці на правы бок, яно ў далейшым усё будзе рабіць правай рукой («будзе праўшаком»), а калі на левы -- то, наадварот, «будзе леўшаком». Пасля купання павітуха загортвала дзіця ў што-небудзь старое, звычайна ў мужчынскую сарочку, бо ў беларусаў было не прынята загадзя рыхтаваць адзенне для дзіцяці -- інакш, лічылаея, яно хутка памрэ, і спавівала спецыяльным чырвоным поясам.

Пэуныя абрадавыя дзеянні здзяйсняліся і пры першым укладанні дзіцяці ў калыску, каб, па народнаму меркаванню, забяспечьць здароў'е і спакойны сон немаўляці. Так, паўсюль на Беларусі, каб адагнаць ад дзіцяці злыя сілы, у калыску клалі вугольчык, хлеб-соль, жалеза, ката. Шырокае бытаванне ў нашым краі мела вераванне, згодна з якім нельга бьшо калыхаць пустую калыску, бо лічылася, што дзіця памрэ, або ў калыску залазе чорт.

Управіўшыся з дзіцём, павітуха працягвала завіхацца каля парадзіхі. Паслед («дзшячае месца») бабка абмывала і загортвала ў чыстую анучу, укінуўшы туды яшчэ некалькі зярнят ці кавалачак хлеба. Далейшыя дзеянні павітухі вьнікалі з цвёрдага пераканання, што, аказаўшы ўздзеянне на паслед, можна станоўча ці адмоўна паўплываць на само дзіця. Таму паслед акуратна закопвалі: калі нарадзжаўся хлопчык, то каля хаты, пад ганкам або ў хаце на куце, каб, як лічылі, перадаць яму любоў да роднага дома; калі дзяўчынка -- то пад яблыняй, вішняй, каб была такая ж прыгожая, або пад прыпечкам, каб была добрая гаспадыня. Часта дзіцячае месца закопвалі ў хляве, каб павялічыць пладавітасць жывелы. Пазней сталі хаваць за абразы, каб «дзіцяці быў гонар», або закопвалі ў варыйні пад жорны, каб «дзіця было вёрткае і хітрае». Паводле народнага ўяўлення, у тую хвіліну, як нараджаўся чалавек, на небе з’яулялася новая зорка.

У мінулым на Беларусі шырокае распаўсюджакне мелі разнастайныя спосабы і прыемы варажбы аб будучым лесе дзіцяці ў першыя дні пасля яго нараджзння. Самым надзейным знакам шчасця і дабрабыту была, па народнаму меркаванню, так званая «дзіцячая сарочка» -- рэшткі плоднага пузыра, які ў выглядзе тонкай плеўкі часам заставаўся ў нованароджаната на галоўцы. Яе акуратна здымалі і захоўвалі як талісман. Гаварылі, што шчасце і дабрабыт не пакінуць такога чалавека ўсё яго жыцце. Гэтыя ўдача і шанцаванне распаўсюджваліся і на яго сям’ю. Пра людзей, якім вельмі шанцуе ў жыцці, нездарма казалі і дагэтуль кажуць: «нарадзіўся ў сарочцы»

Даведкі

Сялянская грамада ў беларускай вёсцы мінулага стагоддзя ніколі не пакідала без ўвагі такую падзею, як нараджэнне дзіцяці, бо яна, таксама як і бацькі, была зацікаўлена ў з’яўленні на свет фізічна і псіхічна здаровага чалавека, будучага работнжа. Найбольшую ўвагу парадзісе аказвала бабка як прадстаўнік сялянскай грамады.

Звычайна парадзіха, калі роды прайшлі паспяхова, знаходзілася ў ложку ад трох да сямі дзён. У весь гэты час, асабліва калі парадзіха была адзінай дарослай жанчынай у малой сям'і, бабка прыходзіла еёна дапамогу, гатавала ежу, купала нованароджанага, даглядала старэйшых дзяцей. Па традыцыі ежу яна несла з дому, абавязкова ў гаршках, і, убачыўшы яе, аднавяскоўцы казалі: «Во, баба ідзе з гаршкамі», што азначала: «Баба ідзе наведваць парадзіху». У абрадавых дзеяннях бабкі ўвесь час прысутнічала магічная лічба «3»: яна павінна была тры дні пасля родаў насіць тры разы на дзень па тры стравы.

У хуткім часе пасля родаў да парадзіхі прыходзілі ў адведкі замужнія жанчыны: сваячкі і сяброўкі. Каб не стамляць парадзіху, у адведкі жанчьны хадзілі па дзве-тры, прыносілі самыя каларыйныя стравы. Парадзісе, якая толькі што перажыла мукі родаў, хацелася пра ўсе гзта расказаць, выслухаць словы спачування, параду, а хто гэта мог лепей зрабіць, чым замужняя жанчына? Пагэтаму наведваць парадзіху ніколі не хадзілі незамужнія дзяўчаты і мужчыны. Ісці наведваць парадзіху ні у якім разе нельга было з пустымі рукамі.

Звычай хадзіць у адведкі быў таксама над’ёмнай часткай сацыяльнага жыцця мяшчанак Бабруйска. У адведкі неслі з сабой абаранкі, пірог, булку ці што-небудзь іншае з прадуктаў. У шляхецкіх і чьноўніцкіх сем’ях сваякі і сябры да парадзіхі прыходзілі («рабілі візіт») праз тыдзень пасля таго, як атрымлівалі паведамленне аб нараджэнні дзіцяці. Па існуючай традьцыі наведвальнікі не павінны былі доўга затрымлівацца і стамляць размовамі слабую пасля родаў жанчыну. А калі маладая маці яшчэ не прымала візіцёрау, то пакідалі ў пярэднім пакоі свае візітныя карткі.

Паводле народнага меркавання, у лімінальная зоне дзіця знаходзілася сем тыдняў або сорак дзен пагэтаму з ім трэба бьшо абыходзіцца вельмі асцярожна і берагчы ад сурокау і ўздзеяння злых сіл, для чаго выкарыстоўваліся агульнавядомыя абярэгі: жалеза, соль, вугаль, чырвоны колер. На працягу азначанага тэрміну дзіця купалі кожны дзень (рытуальная функцыя вады -- пацвердзіць змену статусу), а пасля яго -- праз дзень і радзей. Лічьшася, што дзіця падтрымлівае сувязь з Сусветам, адкуль яно прыйшло, праз раднічок, які знаходзіўся на цемячку і з якім вельмі асцярожна трэба было абыходзіцца.

Імянарчанне

У беларусаў здаўна адносіліся з вяліікай адказнасцю да выбару імя для нованароджанага, бо ў народнай свядомасці з імем звязваліся далейшы лёс чалавека, яго шчасце, сіла ці, наадварот, няшчасне, хваробы. Як сведчаць этнаграфічныя матэрыялы, на Беларусі было шырока распаўсюджана ўяўленне, што, калі даць дзіцяці імя п’яніц, злодзеяу, гультаёў, якія жывуць паблізу, то дзіця перайме гэтыя рысы.

У асобных сем’ях імя для хлопчыка перадавалася з пакалення ў пакаленне. Нованароджаным у беларусаў не давалі, як правіла, імён памершых дзяцей, баючыся, што іх можа напаткаць той жа лес. Паступова ўзніклі спецыяльныя звычаі і абрады імянарачэнне з мэтай увесці ў зман злыя сілы, каб яны не маглі пашкодзіць дзіцяці. Адказы бацькоў на пытанні дзяцей, адкуль у іх з явіўся брат (сястра), — «бусел прынес», «у капуеце знайшлі», — магчыма, былі выкліканы жаданнем паказаць, што гэта дзшя не іхняе, знойдзенае. 3 гзтай жа мэтай дзіця да хрышчэння называлі беларусаў «лялечкай», «багданькай». Былі выпадкі, калі давалі імя першага сустрэчнага чалавека, якога бацька нованароджанага чакаў, стоячы на скрыжаванні дарог. Але асноўную ролю ў XIX -- пачатку XX ст. пры імянарачэнні дзіцяці адыгрывала царква (касцёл). На тэрыторыі Беларусі к гэтаму часу былі пашыраны і ўзаемадзейнічалі дзве сістэмы ўласных імёнаў: візантыйска-грэчаская і рымска-каталіцкая, — якія дапаўняла зусім невялікая колькасць уласна славянскіх іменаў. У той зка час працягваў існаваць абрад імянарачэння дзіцяці бабкай-павітухай пад назвай «ахрысціць дзіця з вады». Калі яна купала першы раз нованароджанага, то па просьбе бацькоў ці па ўласнай ініцыятыве, прачытаўшы малітву, давала яму пэўнае імя. Кумы павінны былі ў гэтым выпадку ў царкве назваць дадзенае імя, і святак, як правіла, згаджаўся і заканчваў абрад хрышчэння гэтага дзіцяці без акунання яго ў ваду.

У мяшчан Магілёўскай губерні імянарачэння дзіцяці адбывалася наступным чынам: бабка-павітуха купляла белы хлеб і ішла да святара «па імя». Прыйшоўшы да яго ў хату, яна клала на стол белы хлеб і гаварыла: «Такому-та Бог даў сына (дачку), прыйшла па імя». Святар чытау малітву і даваў імя.

Бабка вярталаея ў хату бацькоў і, павіншаваушы іх аб’яуляла імя нованароджанага. Калі ў сям'і ўжо былі дзеці, то бабка гаварьіла ім: «Я вам прынесла братца Іваньку, глядзіце, жалейце і любіце яго».

У горадзе лічылі, што святы, імя якога далі нованароджанаму, станавіўся яго ахоўнікам. 3 гэтага часу чалавек святкаваў не дзень свайго нараджэння, а імяніны святога, якія адзначаліся як «дзень анёла».

Незаконнанароджаным дзецям часцей за ўсе давалі шены Адам і Ева. 3 першых жа дзўяулення дзідяці асаблівае значэнне набываў вербальны код, як праз калыханкі-замовы таксама засцерагаў яго ад уздзеяння злых сіл і садзейнічаў яго росту, развіццю і выхаванню. Вербальны код спрацоўваў у сям'і праз яе жаночую палову; мужчыны ажьіццяўлялі абрадавыя дзеянні, накіраваныя на далучэнне дзіцяці да жыццевай прасторы роднай хаты: вешалі люльку да бэлькі, што з’яўлялася мяжой паміж двумя родамі, клалі немаўля на ганак, які сімвалізаваў падзел паміж «гэтым» і «тым» светам, бо ў нашых продкаў у VI --XIV стст. паралельна існаваў абрад трупаспальвання і ўрну з прахам хавалі пад ганкам.

Хрэсьбіны

Акрамя членаў сям'і, пры нараджэнні дзідяці значную ролю адыгрывалі хросныя бапькі (персанажы код). За хросных бадькоў бралі звычайна людзей маладзейшых, чым родныя бацькі, якія мелі ў наваколлі рэпутацыю сумленных, працавітых, разумных і выконвалі перш-наперш патранажныя функцыі ў адносінах да дзіцяці. Але не толькі гэтыя абставіны вызначалі такое сур’ёзнае стаўленне да кумаўства беларускіх сялян. Яно было абумоўлена жыццёвым укладам беларускай дарэвалюцыйнай вёскі. Побач з суседскімі, сваяцкімі, сяброўскмі ўзаемаадносінамі, якія існавалі паміж жыхарамі пэўнага пасялення, значная роля адводзілася кумаўству. Так, рэзкае асуджэнне з боку аднавяскоўцаў выклікала сварка паміж кумамі. Яны павінны былі дапамагаць адзін аднаму пры выкананні сельскагаспадарчых работ, разам адзначаць святы і важнейшыя падзеі жыцця адзін аднаго. Часцей запрашаў у кумы бацька нованароджанага, але маглі гэта зрабіць таксама свякруха ці маці парадзіхі. Яны абавязкова неслі з сабой хлеб. Запрашэнне ў кумы суправаджалася рознымі магічнымі дзеяннямі. Так, той, хто запрашаў, не павшен быў садзіцца ў гэтым доме, інакш, лічылася, дзіця не будзе доўга хадзіць. Ніколі не бралі за кумоу бяздетных людзей.

У асяроддзі беларускіх гараджан да выбару кумоў ставіліся таксама з вялікай адказнасцю, бо тыя абяцалі ўсе жыццё дапамагаць хросніку і неслі пэўныя расходы ў час правядзення абраду. Хросны бацька плаціў святару і дараваў дзіцяці крыжак, а хросная маці купляла хрэсніку сарочку і чэпчык. У мяшчанскім асяроддзі было прынята, каб хросная дарыла маці нованароджанага тканіну на сукенку, а калі дзіцяці спаўняўся год, парадзіха такім жа падарункам аддорвала куму. Звычайна ў кумы запрашалі дзядзькаў і цётак або каго-небудзь іншага са сваякоў. Дзяўчаты стараліся мець першым хрэснікам хпопчыка, бо, лічылася, першая хрэсніца-дзяўчынка магла адняць шчасце ў хроснай маці.

Згодна з народнымі звычаямі, адмаўляцца ад кумаўства нельга было, хоць такія вьіпадкі зрэдку і здараліся. Асабліва ахвотна ішлі хрысціць незаконнанароджаных дзяцей («байструкоў»), бо верылі, што кумам з гэтага моманту будзе ва ўсім удача. 3 гэтай мэтай кум запіхваў сабе за пояс аброць, каб у яго вяліся коні, клаў за пазуху каласы жыта, аўса, каб быў багаты ўраджай. Кума брала з сабою лён, каб ён добра рос, за пазуху клала «цадзілку», каб у каровы было шмат малака і г. д. У кумы да «байструкоў» імкнуліся ісці дзеўкі, якіх доўга не бралі замуж бо існавала павер’е, што яна выйдзе замуж, як толькі яе хроснік пачне хадзіць. Згодна з народньімі вераваннямі, тая дзяўчына будзе мець шмат кавалераў у якой першы хроснік быў хлопчык, і той хлопец будзе мець поспех у дзяучат, у якога першая хросніца была дзяўчынка. У кумы запрашалі сваіх і чужых аднолькава. Гэту пару кумоў імкнуліся захаваць для усіх наступных дзяцей. Паўсюдна у Беларусі у XIX ст. пашыраным быў звычай замяняць кумоў, калі папярзднія дзеці паміралі. У гэтым выпадку бралі за кумоў выпадковых людзей («стрэчных ,"збожных», «спатканых»).

У XIX — пачатку ХХст. паралельна з царкоўным існаваў народны абрад далучзння дзіцяці да сям'і, хатняга ачага, абшчыны, які, па сцвярджзнню Л. Нідэрле, быў вядомы ўсім старажытным славянам. Ен выконваўся часцей за ўсё да хрышчэння, але зрэдку і пасля яго. На бсльшай частцы тзрыторыі Беларусі даследуемы перыяд сустракалася наступная форма згаданага абраду: павітуха купала дзіця, затым, трымаючы яго на ружах, разам з кумамі абыходзіла тры разы стол, на якім ляжаў хлеб. Хлеб тры разы цалавалі, а пасля кумы з нованароджаным адпраўляліся царкву. Маючы аднолькавую функцыянальную накіраванасць, абрад адрозніваўся ва Усходнім Палессі і Падняпроў'і некаторымі структурнымі элементамі. Напрыклад, павітуха пасля купання дзіцяці клада яго на кажух, разасланы на падлозе каля ганка ці каля печы, пераступала праз дзіця некалькі разоў, прыгаворваючы: «Каб вялікае расло, каб добра спала» ці «Як шуба касмата, будзь так багаты». Затым павітуха са словамі: «Даём Вам нараджонае, а нам прынясіце хрышчонае» аддавала --дзіця куме, якая разам з кумам адпраўлялася да святара. Пры адпраўленні ў царкву кумы падносілі дзіця да ўсіх прысутных са словамі: «Бацькі, дзядзькі, цёткі, суседзі, блаславіце яго да Хрысту». Тыя адказвалі: «Няхай яго Бог гадуе, шчасце і долю гатуе, бацьку і маці на паслугу і пацеху» (вербальны код)>.

Калі па дарозе ў царкву ішоў снег або дождж, гэта лічылася добрай прыкметай, якая прадказвала для дзіцяці багацце і шчаеце.

Хрэсьбіны сімвалізавалі тое, што нованароджаны пакінуу ужо лімінальную зону і яго патрэбна далучыць да роду і вясковай абшчьны, дзе яму належыла жыць.

Шматлікія абрадавьія элементы, якія ўтрымліваліся у святкаванні хрэсьбін, выяўляюць генетычную сувязь са старадаўнімі звычаямі і абрадамі, аднак у цэлым хрэсьбіны былі шчыльна звязаны з сацыяльным і гаспадарчым жыццём дарэвалюцыйнай беларускай вёскі, а таксама адчулі ўплыў хрысціянскай ідэалогіі. Хрэсьбіны, як правіла, імкнуліся адсвяткаваідь у дзень хрышчэння дзіцяці царкве. На гэту ўрачыстасць па запрашэнню прыходзілі жанатыя мужчыны і замужнія жанчыны, моладзь (за выключэннем кумоў) не ўдзельнічала там.

Кумоў, якія вярталіся з царквы, у дзвярах, на ганку сустракала павітуха ў вывернутым поўсцю наверх кажусе. Як вядома, у беларускай (шырэй -- славянскай) фальклорнай і абрадавай традыцыі кажух мае некалькі семантычных значэнняў: з аднаго боку, гэта сімвал багацця, пладавітасці, з другога -- сімвал абароны ад усялякага зла. У дадзеным выпадку кажух выкарыстоўваецца ў другім сваім сімвалічным значэнні, што бачна з тлумачэнняў інфарматараў: «каб дзіця застерагчы ад сурокаў», «каб дзіця нічога не пужалася».

Усе прысутныя ўставалі, калі кумы з дзіцём вярталіся з царквы (касцёла), каб, як лічылася, дзіця хутка пачало хадзіць. Кумы павінны былі, як толькі пераступяць ганак хаты, хутка назваць імя дзіцяці, якое яму далі пры хрышчэнні, інакш, калі яны заікнуцца, дзіця таксама будзе заікацца. Разгледжаныя у дадзеным выпадку абрадавыя дзеянні заснаваны на ўніверсальным магічным ўяўленні: падобнае выклікае падобнае.

Спецыяльнага абраду, які б адкрьваў хрэсьбіны, на большай частцы тэрыторыі Беларусі, за выключэннем Палесея і некаторых раёнаў Паазер’я не было. Па традыцыі самыя ганаровыя месцы за сталом належалі кумам і павітусе. Кумы ў час урачыстасці павшньі былі прытрымлівацца пэўных правілаў паводзін, якія зноў жа сыходзілі з сусветнай магічнай універсаліі. Так, кумы імкнуліся сядзець як мага бліжэй адзін да аднаго, каб у дзіцяці ў далейшым былі густыя зубы і каб яно усё жыцце жыло ў згодзе з іншымі людзьмі. Таксама кумам раілі паболей гаварыць, жартаваць, смяяцца, каб іх хроснік (хросніца) былі прыветлівымі, вясёлымі, абаяльнымі. 3 мэтай жа засцерагчы дзіця ў будучым дарослым жыцці ад п’янства, кумы не павінны былі напівацца, а выпіць толькі дзве чаркі, каб іх хроснік жаніўся («жыў у пары»)

Спецыяльнай абрадавай стравай на беларускіх хрэсьбінах была «бабіна каша». «Бабіна каша» -- гэта рытуальная страва, якая варылася як ахвяравальная ежа Багам.

На Беларусі гэту рытуальную страву з незапамятных часоў рабілі з прасяных круп, да якіх абавязкова дабаўлялі мед (цяпер часцей цукар), масла, малако і іншыя прадукты. Каша павінна была быць жоўценькай, як «сонейка», і абавязкова смачнай, «каб усім спадабалася». Бо калі каша смачная і спадабаецца гасцям, то адпаведна яна павінна спадабацца і Багам, прысутнасць якіх дапускалася на падобным застоллі. Верылі, калі вышэйшыя Духі ўпадабаюць прынесеную ім рытуальную ежу, то і дзіцятка надзеляць добрым і шчаслівым лёсам.

Перад тым як падаць бабіну кашу, на кутнім стале засцілалі ручнік, запальвалі свечкі перад абразамі. Бабуля прыносіла кашу тройчы, прычым першыя дзьве кашы былі падстаўныя і толькі за трэцім разам падавалі на стол тую, якую выпякала бабуля. Такім чынам імкнуліся ўвесці ў зман «нячысцікаў», каб яны не зрабілі якой шкоды або мясцовыя ведзмакі не змаглі сваімі злымі чарамі паўздзейнічаць на лёс нованароджанага.

Падзел «бабінай кашы» сімвалізаваў павязку роду і абшчыны, бо яе не толькі з’ядалі ўсе прысутныя, але і абавязкова неслі дзецям па кавалачку. Пасля падзелу «бабшай кашы» хросны бадька бег і хапауся на дварэ за сякеру, саху, барану каб яго хросны быу добрым работнікам; хросная маці адпаведна хапалася за вядро, кросны, прасніцу, серп, граблі. Усе прысутныя імкнуліся як мага хутчэй з’есці абрадавую страву, бо лічылася, што такім чынам можна садзейнічаць хутчэйшаму авалоданню дзіцём мовай. Адной з важнейшых мэт, якая аб’ядноўвала ўсю сістэму традыцыйнай абраднасці, была мэта захавання роду, як нейкага канкрэтнага, так і ў агульным плане захавання роду чалавечага. 3 гэтага пункту гледжання вельмі важным уяуляецца наступнае абрадавае дзеянне: пасля разбівання гаршка з кашай чарапкі ад яго клалі на галаву бездзетным жанчьінам з пажаданнем, каб і ў іх «праз год была каша» -- гэта значьіць нарадзілася дзіця.

Стэржнем большасці абрадава-магічных дзеянняў і вербальных тэкстаў, што здзяйсняліся на хрэсьбінах, быў клопат пра здароў'е, дабрабыт, шчасце нованароджанага і самае галоўнае -- клопат пра ўпісванне яго ў існуючую сістэму жыццядзейнасці канкрэтнага чалавека, сям'і, роду, вясковай абшчыны. Вялікую цікавасць уяўляюць імправізаваныя сцэны, якія суправаджалі абрад падзелу «кашы». У іх праглядваюцца карнавальныя рысы народна-смехавой культуры (пераапрананне). У Мінскай вобласці (Цэнтральная Беларусь) есць звычай прыходзіць на хрэсьбіны «буслу» (чалавек у вывернутым кажусе, зверху звязаныя рукавы нагадвалі дзюбу птушкі), які віншаваў бацькоў з нараджэннем дзіцяці і абяцаў насіць ім дзяцей штогод, мае глыбокі сэнс. Улічваючы, што ў беларусаў маленькім дзецям тлумачылі, нібыта нованароджаных прыносіць бусел, можна меркаваць аб існаванні ў старажытнасці ў беларусаў уяўлення аб татэме, якім, верагодна, лічыўся бусел.

Падзел «бабінай кашы» суправаджаўся разнастайнымі пажаданнямі дзіцяці, у якіх знайшлі адлюстраванне маральныя нормы і прынцыпы беларускага сялянства, яго каштоўнасныя арыентацыі: працавітасць -- «каб мой унучок здаровенькі падрастаў і бацьку з маткай шанаваў», здароў'е, дабрабыт — «каб ты быў крэпак, як вада, багаг, як зямля, вясел, як пчала, а красен, як вясна» і т.д.

На хрэсьбшах да вярбальнага кода далучаўся і музычны, каб выпрасіць -- вымаліць у Бога шчаслівую долю дзіцяці:

Арэшанька -- чарнушанька Што ж ты рана расцвіла?

Маладая ты, Зіначка,

Што ж ты рана радзіла?

А радземшы сына,

Ты добрую долю дала,

Эх, штоб быў здароў, вялік рос

I нам шчасце прынес.

Вялікае значэнне на хрэсьбінах меў абмен падарункамі паміж парадзіхай, з аднаго боку, і кумамі і бабкай-павітухай -- з друтога. Звычайна ў якасці падарункау для бабкі і кумоў выкарыстоўваліся наміткі (прычым пад гэтым тэрмінам выступалі не толькі ўласна наміткі, але і іншае палатно, кавалкі якога адмяраліся з такім разлікам, каб кум мог пашыць з яго штаны, а кума і бабка-сарочкі ці спаднцы). Часта парадзіха дарыла ручнікі, абрус, хустку. У больш заможных сем’ях наміткі рыхтаваліся з купленай матэрыі. У намітку парадзіха загортвала хлеб, у некаторых месцах спецыяльна выпечаны для гэтай урачыстасці. У шматлікіх раёнах Беларусі баба-павітуха, атрымаўшы падарунак ад парадзіхі, перакручвалася на месцы тры разы, столькі ж разоў падскоквала уверх, па магчымасці вышэй, стукала у далоні і прыгаворвала разнастайныя пажаданні шчасця і здароў'я свайму унуку (унучцы). Верагодна, падскокі ўверх, па закону імітатыўнай магіі, закліканы былі садзейнічаць хуткаму росту нованароджанага. Трохразовыя перакручванні на месцы ў час танца і хлопанне ў далоні сімвалізавалі адгнанне злых варожых сіл ад дзіцяці, з’яўляліся элементамі ахоўнай магіі.

Трзба адзначыць, што дзеці прымалі актыўны ўдзел у правядзенні хрэсьбін і выконвалі пэўныя абрадавыя дзеянні, прынятыя ў дадзенай мясцовасці. Часцей за ўсе дзеці, дачакаўшыся, калі баба-павітуха паставіць на стол кашу, хапалі яе і хутка беглі на двор. Згодна з народнымі ўяўленнямі, тады дзіця, калі вырасце, будзе хутка бегаць.

У дзень хрэсьбін, перад прыходам дарослых часцей, гаспадары збіралі дзяцей з усёй вескі (ад тых, хто пачаў ужо хадзшь, да б-7-гадовых) і частавалі іх кашай ці печывам («хрушчыкамі»), каб, як казалі, «яны наша дзіця ў крапіву не садзілі». Па-першаму, ва ўказанных абрадавых дзяннях яскрава праглядаецца ідэя садзейнічаць фізічнаму развіццю нованароджанага. Па-другое, у наяунасці элементы абрадаў прыёму малога ў пэўны полаўзроставы калектыў. Па- трэцяя, частаванне дзяцей абрадавай кашай, згодна з народнымі ўяўленнямі, павінна было садзейнічаць іх росту і развіццю.

У большасці раёнаў Паднняпроўя, Цэнтральнай Беларусі, у некаторых раёнах Панемання і Усходняга Палесся ў даследуемы перыяд завяршапьным абрадавым дзеяннем на хрэсьбінах было «цяанне бабы на баране». Выглядала гэта наступным чынам. Бабу-павітуху выводзілі на вуліцу, усаджвалі на 6арану пакрытую кажухом, і цягалі вакол хаты па зямлі, як бы барануючы яе. Пры гэтым «гераіню» дня часта ўпрыгожвалі пер’ямі, вянком з хмелю, павязвалі на галаву шмат хустак, шчокі размалёувалі ярка-чырвонай фарбай. У руках баба-павітуха трымала чырвоную стужку, зрэдку надзявала кажух, падганяла часцей венікам ці галінкай. Госці, у асноўным жанчыны, у час шэсця па вуліцы гучна спявалі, крычалі, ляскалі ў далоні, білі палкамі ў пустыя ведры, гралі на піле, танчылі. Яны часта пераапраналіся: мужчыны -- у жаночае адзенне і наадварот, былі сярод іх «доктар», «салдат», «дзед», «баба», на галаву надзявалі рэшата. Пераапрананні, гратэскавыя персанажы-маскі, бутіства і свабода ад паўсядзённых клопатаў, адступленне ад агульнапрынятых паводзін выкарыстоуваліся на хрэсьбінах, каб выклікаць рытуальны смех, які садзейнічаў ачышчэнню ўсіх удзельнікаў пераходу індывіду з аднаго сацыяльнага статусу у друті.

Хрэсьбіны былі мяжой, за якой індывід пакідаў лімінальную зону. Усе наступныя абрадавыя дзеянні адзначалі тыя ці іншыя змяненні ў фізічным і разумовым развіцці дзіцяці і усе болей далучалі яго да сістэмы духоўнай і матэрыяльнай культурыі сацыяльнай групы.

Сучасны абрад хрышчэння

Такім чынам, звычаі і абрады, што суправаджалі нараджэнне дзіцяціў беларусаў у канцы XIX- пачатку ХХст., уяўлялі сабой цэласную сістэму, што развівалася як самарэгулюючая структура, для якой характэрна было адзінства светапогляду, абрадавага дзеяння і мастацкага выяулення. Па прычыне сваёй цэласнасці згаданая сістэма мела беспамылковы механізм адбору і захавання найбольш каштоўнага з усяго таго, што стыхійна стваралі народная філасофія, мастацтва, этыка, медыцына. Традыцыйная радзінная абраднасць існавала ў мінулым у беларускіх сялян у межах больш складанай сістэмы традыцыйнага ўкладу жыцця, і змяненні ці разбурэнні ў адной з іх выклікалі адпаведныя працэсы ў другой.

Кардынальныя змены адбыліся пасля Вялікай Кастрычншкай рэвалюцыі 1917 г. 3 адменай рэлігійнага заканадаўства і аддзяленнем царквы ад дзяржавы прававыя юрыдычныя функцыі па рэгістрацыі дзіцяці перайшла да органаў ЗАГС і сельскіх (пасялковых) Саветаў.

У 1920−30-я гг. на тэрыторыі Беларусі назіраўся цэлы «анамастычны бум», што выявшася ў масавым утварэнні новых модных імён, у якіх адлюстроваліся рэвалюцыйныя падзеі, адпаведная ідэалогія і атрыбутыка. Рэвалюцыя, Інтэрна, Ідэал, Слава, Змена, Дэкрэта, Шянер, Акцябрына. Многія бацькі давалі імёны сваім дзецям у гонар павадыроў: Владлен, Вшен, Марлена, Энгельсша. Такое захапленне названымі неалагізмамі у 1920−30-я гт. прывяло да негатыуных з’яў' ва ўтварэнні і ўжыванні імен, аб чым сведчыць такія з іх, як Казбек, Гімалай, Турбша, Дызель, Гіпатэнуза, Трактар.

Хрэсьбшы святкавалі нават у гады вайны. Пры іх правядзенні падаваліся, па магчымасці, багатыя пачастункі, спяваліся песні і абавязкова выкуплялася традыцыйная «бабша каша». Кашу гэту выносіла да стала ў гліняным гаршку бабка. Яе ролю выконвала якая-небудзь блізкая да сям'і паважаная старая жанчына і ў тьіх выпадках, калі роды прымаў партызакскі доктар. На хрэсьбінах таргаваліся за «бабкіну кашу» і атрымліваў права разбіць гаршочак той, хто плаціў большую суму. Пасля выкупу кашы ёю частавалі ўсіх прысутных. Па сцвярджэнню А.І. Залескага, ніхто з сялян у той час не хрысціў сваіх дзяцей, хоць у некаторых вёсках і дзейнічалі тады цэрквы. Метрыку аб нараджэнні дзіцяці ў час вайны ў партызанскім краі выпісвалі камандзір, камісар атрада і партызанскі доктар, а пасля вайны па такой метрыцы ў органах ЗАГС выдавалі афіцыйнае пасведчанне аб нараджэнні.

У сучасны перыяд, як паказваюць матэрыялы эгнаграфічных экспедыцый, праведзеныя ў розныя рэгіёны нашай краіны ў 1994−1998 гг., комплекс радзінных звычаяў і абрадаў складаецца з двух цыклаў: дародавага і пасляродавага. У параўнанні з XIX ст. і нават з даваенным перыядам XX ст., поўнасцю знік родавы цыкл, пасколькі ўсе роды адбываюцца ў спецыялізаваных радзільных дамах.

У дародавым цыкле колькасць вераванняў і прыкмет, звязаных з цяжарнасцю жанчыны, значна скарацілася. Найбольш устойлівымі ў часе аказаліся павер’я і забароны, заснаваныя на шматгадовых народных назіраннях і накіраваныя на засцярогу цяжарнай ад сполаху, разнастайных фізічных і псіхічных траўм: не глядзець на пажар, на пачварных людзей і г. д.

Захоўваецца традыцыя не называць сваіх дзяцей імёнамі, якія носяць людзі, што маюць у весцы ці наваколлі дрэнную рэпутацыю п’яніц, гультаёў, разумова непаўнавартых, злодзеяў.

У адведкі («адведзіны») прыходзяць па традыцыі без запрашэння і абавязкова з падарункамі, бо інакш можна наклікаць у будучым беднасць на дзіця.

Зараз жа ладзяць застолле для тых, хто прыйшоў у адведкі, і ўсе клопаты па прыгатаванню святочнага стала кладуцца на плечы яшчз слабой пасля родаў жанчыны.

Выбар кумоў таксама значна трансфармаваўся ў бок скарачэння магічна-абрадавых дзеянняў і суправаджаючых іх вераванняу і прыкмет. Зараз кума запрашае бацька нованароджанага, а куму — маці, пры гэтым яны не ідуць спецыяльна да іх у хату, не пякуць хлеб, а могуць зрабіць гэта, сустрэўшы выпадкова на вуліцы ці пазваніўшы па тэлефоне. Быць кумамі зараз лічыцца не так прэстыжна, як у мінулым, паводле народнага меркавання, сёння гэта звязана з вялікімі матэрыльнымі затратамі, а ўзамен не дае амаль ніякіх маральных ці матэрыяльных выгад. Таму ў параўнанні з мінулым даволі часта людзі адмаўляюцца ад кумаўства, што раней вельмі асуджалася грамадскай думкай. Зараз усё часцей сустракаюцца выпадкі як бы абмена кумамі паміж сем’ямі, напрыклад, жанчына з адной сям'і з’яуляецца кумой у другой сям'і, а брат ці сястра гаспадароў той сям'і хрысціць дзяцей у першай. Таксама вельмі распаўсюджаны сення выбар кумоў сярод блізкіх сваякоў, якія як бы не маюць маральнага права адмовшда ад кумаўетва.

Найбольшую колькасць традыцый элементаў утрымліваюць у сваім змесце хрэсьбіны («ксціны», «хрысціны», «радзіны»), Яны праводзяцца зараз часцей за ўсе ў нядзелю. Ганаровыя месцы за сталом займаюць кумы і хросная бабка, якія ж пазней уручаюць парадзісе найболып каштоўныя падарункі. У вёсках, дзе да гэтага часу існуе традыцыйная культура ў сваіх аўтэнтычных формах, шырока бытуе падзел «бабінай кашы» якая гатуецца ці традыцыйным спосабам, ці яе абрадавую функцыю выконвае любая выпечка.

Пры падзеле абрадавай стравы адбываюцца разнастайныя жартаўліЕыя дыялогі паміж бабкай і кумам, здзейсняецца працяглы «торг». Вельмі часта сустракаецца ва ўснс абследаваных аўтарам вёсках абрад замены сапраўднай «Бабінай кашы».

Вельмі распаўсюджана сення ў час хрэсьбін абрадавае пераапрананне. «Задзеланыя» (так завуць пераапранутых у час святкавання хрэсьбін) павінны сваімі дзеяннямі выклікаць рытуальны смех. Часцей за ўсё пераапранутыя з’яўляюцца на хрэсьбінах у час падзелу абрадавай стравы -- «бабінай кашы». У большасці раёнау Магшёўшчыны, Міншчыны, дзе бытаваў абрад разбівання гаршка з «бабінай кашай», яе ўносяць «задзеланыя»: жанчыны, пераапранутыя ў мужчынскае адзенне, мужчыны -- у жаночае, «міліцыянер», «доктар», «цыгане». Яны спачатку кладуць у гаршчок ката, гарбуз, бульбіну, качан канупсты, пеўня і настойлва прапаноўваюць куму купіць такую «кашу»: «Наша каша з-за граніцы, выкупляй, кум, не скупісь». Абрадавае дзеянне працягваецца некаторы час: пераапранутыя чапляюцца да кума, абзываюць яго скупярдзяем, просяць больш грошай і толькі за трэцім разам уносяць сапраўдную «бабіну кашу».

На вялікі жаль, на хрэсьбінах вельмі мала спяваюць спецыяльных абрадавых хрэсьбінных песень, хоць яны добра захоўваюцца ў памяці інфарматараў. Больш шырока бытуюць прыпеўкі пра куму і кума. Амаль паўсюдна на Беларусі ў сельскай мясцовасці, за выключэннем вёсак Брэсцкай вобласці, на хрэсьбінах выконыаецца абрад «цягання бабы на баране», структура якога мала чым адрозніваецца ад той, што зафіксавана ў канцы ХІХ-пачатку ХХст., хоць ен і поўнасцю страціў былы магічны сэнс, яно ўстрымаецца як увесяляльнае дзеянне. Сёння для гэтай мэты выкарыстоўваецца ўжо не барана, а санкі, каляскі. Пашыраецца таксама арэал распаўсюджання гэтага абраду: ен з’яўляцца ў тых сельскіх раёнах, дзе раней не сустракаўся, і зрэдку -- у вялікіх гарадах. Але ў гарадах яго правядзенне носшь адзінакавы характар і выклікае часта негатыўную рэакцыю ў навакольных, што сведчыць аб няведанні беларусамі сваіх нацыянальных абрадаў. Такім чынам, сёння пры святкаванні хрэсьбін развіваюцца перш за ўсё ўвесяляльныя, жартоўныя моманты, здольныя выклікаць да ўдзельнікаў урачыстасці добры, эмацыянальна-прыўзняты настрой.

ПоказатьСвернуть
Заполнить форму текущей работой