Марфалогія, стылістыка і сінтаксіс беларускай мовы

Тип работы:
Контрольная
Предмет:
Иностранные языки и языкознание


Узнать стоимость

Детальная информация о работе

Выдержка из работы

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

«Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі»

Кантрольнае заданне № 1

па беларускай мове

Мінск 2012

Заданне 1. Знайдіце і запішіце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складіце да яго тэзісны план

Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

Лічыцца, што на базе ўсходніх славянскіх дыялектаў, у XI ст. узнікла адзіная старажытнаруская літаратурная мова. Яна праіснавала да канца XIII ст., а затым распалася на рускую, беларускую, украінскую. Мову, якая прыйшла ў Х ст з прыняццем хрысціянства, называюць старажытнарускай літаратурнай мовай. На гэтай мове былі створаны «Слова аб палку Ігаравым», летапіс «Аповесць мінулых гадоў» і інш. Значная колькасць пісьмовых помнікаў былі на царкоўнаславянскай мове. З арыгінальных рэлігійных твораў старажытнай эпохі дайшлі да нас творы Кірылы Тураўскага, Клімента Смаляціча і Аўраама Смаленскага, Ефрасінні Полацкай.

Значная большасць помнікаў пісьменнасці дайшла ад XIII ст. Гэта шматлікія гандлёвыя дагаворы, надпісы на прадметах матэрыяльнай культуры, разнастайныя граматы.

Вялікае княства Літоўскае ўзнікла ў XIII ст. як саюз усходнеславянскіх княстваў. Уся тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў яго склад. У гэты час склалася беларуская народнасць і сфарміравалася беларуская літаратурна-пісьмовая мова (старабеларуская). Гэтая мова мела статус афіцыйнай, дзяржаўнай.

Высокі ўзровень мела ў XV-XVII стст. беларускае пісьменства, якое існавала ў такіх жанравых формах, як летапісы, мемуары, творы мастацкай літаратуры — перакладной і арыгінальнай. Выкарыстанне старабеларускай мовы ў творах рэлігійнай літаратуры — даволі цікавая старонка ў гісторыі літаратурнай мовы. Шматвякавая барацьба праваслаўя і каталіцызму ў цэлым паслабляла кніжна-хрысціянскую культуру беларусаў на царкоўнаславянскай мове. Пераклад і выданне на Беларусі рэлігійнай літаратуры звязаны з дзейнасцю такіх выдатных пісьменнікаў-асветнікаў, як Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Мялецій Сматрыцкі.

Аднак далейшае развіцце беларускай народнасці і яе мовы адбывалася ў неспрыяльных умовах. З утварэннем Рэчы Паспалітай пагаршаліся ўмовы для развіцця пісьменнасці на беларускай мове. У XVII-XVIII ст. польская мова становіцца мовай канфесійнай палемікі, свецкай літаратуры. Паступова беларуская мова выцясняецца з прыватнага пісьмовага ўжытку.

У канцы XVIII ст. беларускі народ апынуўся ў новых гістарычных абставінах. Беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Афіцыйная навука разглядае беларускую мову як дыялект («наречие») рускай мовы. Загадам Мікалая I у 1840 г. на Беларусі ў якасці афіцыйнай уводзіцца руская мова. Менавіта ў гэты час умацоўваецца разуменне самабытнасці беларускага народа прадстаўнікамі беларуска-польскага асветніцтва першай паловы XIXст. Я. Чачотам, Я. Баршчэўскім, В. Дунін-Марцінкевічам, К. Каліноўскім і інш. Іх творчасць і есць пачатак новай беларускай нацыянальнай літаратурна-пісьмовай мовы.

Першыя спробы кадыфікаваць правапісныя і граматычныя нормы былі зроблены братамі А. і Я. Лесікамі, якія ў 1918 г выдалі «Беларускі правапіс». Але найбольш значнай стала «Беларуская граматыка для школ» Б. Тарашкевіча (1918 г.)

У XX-ыя гг ў выніку ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі беларуская мова набыла статус дзяржаўнай. Аднак усталяванне сталінскага таталітарнага рэжыму ў 30-ыя гады гвалтоўна спыніла працэс беларусізацыі. Пачынаецца мэтанакіраванае выцясненне беларускай мовы са сферы навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе.

У другой палове XX ст. нацыянальна-моўная палітыка мела яўна русіфікатарскі, антыбеларускі характар. На працягу 50−80-ых гадоў выкарыстанне беларускай мовы хутка звужалася: скарачаліся тыражы беларускамоўных выданняў, беларускія школы пераводзіліся на рускую мову навучання. Не абароненая дзяржавай, беларуская мова ўступала пазіцыю рускай, якая, па сутнасці, ператварылася ў дзяржаўную мову рэспублікі.

Сітуацыя змянілася ў канцы 80-ых — пачатку 90-ых гадоў. У 1990 г. беларускай мове быў нададзены статус дзяржаўнай. Дзяржаўная падтрымка беларускамоўных выданяў, СМІ значна павялічыла аб' ем камунікацыі на беларускай мове.

Аднак юрыдычная нераспрацаванасць, невыразнасць многіх палажэнняў Закона аб мовах, а таксама новыя рэаліі, якія ўзніклі пасля рэферэндуму (1995 г.), маюць вынікам тое, што беларуская мова не выкарыстоўваецца як дзяржаўная, не з’яўляецца рэальным сродкам зносін нацыі.

Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палітычныя ўмовы, у якіх часта аказвалася беларуская літаратурная мова, развіццё на ёй розных жанраў літаратуры не спынялася на працягу ХХ ст. Беларуская літаратурная мова набыла неабходную культуру. Сёння беларуская літаратурная мова — адна з багатых і развітых моў, прадстаўленая ўсімі функцыянальнымі стылямі і жанрамі.

Тэзісны план

1. У XI ст. узнікла адзіная старажытнаруская літаратурная мова.

2. Высокі ўзровень мела ў XV-XVII стст. беларускае пісьменства.

3. Далейшае развіццё беларускай народнасці і яе мовы адбывалася ў неспрыяльных умовах:

1) з утварэннем Рэчы Паспалітай пагаршаліся ўмовы для развіцця пісьменнасці на беларускай мове;

2) загадам Мікалая I у 1840 г. на Беларусі ў якасці афіцыйнай уводзіцца руская мова.

4. У XX-ыя гг ў выніку ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі беларуская мова набыла статус дзяржаўнай.

5. У другой палове XX ст. нацыянальна-моўная палітыка мела русіфікатарскі, антыбеларускі характар.

6. Сёння беларуская літаратурная мова — адна з багатых і развітых моў.

Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі(па 5 форм роднага склону і па 5 форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнціі

1. Марфалагічная інтэрферынцыя (форма роднага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення): укладка асфальта — укладка асфальту, со стороны леса — з боку лесу, розовый от мороза — ружовы ад марозу, курс массажа — курс масажу, банка мёда — слоік мёду.

2. Марфалагічная інтэрферынцыя (форма меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення): в художественном музее — у мастацкім музеі, в следующем году — у наступным годзе, в отрывном календаре — у адрыўным календары, говорить о муже — гаварыць аб мужу, бродили по лесу — блукалі па лесе.

3. Сінтаксічная інтэрферынцыя: послать за хлебом — паслаць па хлеб, путешествие по странам Европы — падарожжа па краінах Еўропы, простите меня — выбачце мне, заведующий библиотекой — загадчык бібліятэкі, в другой раз — іншым разам.

Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці

беларуская мова стылявой інтэрферэнція

Творчы пошук — публіцыстычны стыль.

Чалавек няўрымслівага характару, паэт і рамантык, Максім Багдановіч заўсёды знаходзіўся ў творчым пошуку.

Прыхільнікі таленту — публіцыстычны стыль.

Прыхільнікі таленту мастака, сустракаючыся з яго творамі, нібы дзеці, радуюцца яго пейзажам.

Сын беларускай зямлі - публіцыстычны стыль.

Сын беларускай зямлі, ён (Ігнат Дамейка) увайшоў у сусветную навуку, пакінуў прыкметны след у фізіцы, хіміі, геаграфіі і батаніцы.

Злучэнне вадароду з кіслародам — навуковы стыль.

Вада — найпрасцейшае злучэнне вадароду з кіслародам.

Экалагічны фактар — навуковы стыль.

Любое асяроддзе характарызуецца шэрагам экалагічных фактараў, якія ўздзейнічаюць на жывы арганізм.

Развіццё біяцэнозу — навуковы стыль.

Прасочым развіццё біяцэнозу ў месцах, пазбаўленых глебы і яшчэ ні разу не заселеных жывымі арганізмамі.

Пасада галоўнага інжынера — афіцыйна-справавы стыль.

Прыняць на пасаду галоўнага інжынера Іванова Івана Іванавіча з 01. 01. 2012 па катракту на два гады.

Аплаціць за папярэднія перыяды — афіцыйна-справавы стыль.

Абанент павінен аплаціць ужытую электраэнергію за папярэднія перыяды.

Няспраўнасць лічыльнага механізма — афіцыўна-справавы стыль.

Пры пашкоджанні або няспраўнасці лічыльнага механізма абонент абавязаны тэрмінова паведаміць аб гэтым у Энерганагляд па тэлефоне, указаным у абаненскай кніжцы.

Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці(фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на баларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў

1. Антивирусная программа — антывірусная праграма:

камп’ютарная праграма, якая знаходзіць і выдаляе вірусы.

2. Байт — байт:

інфармацыйны запіс, які складаецца з васьмі бітаў і ўяўляецца сабой адзінае цэлае.

3. Бит — біт:

мінімальная (атамарная) адзінка інфармацыйнага запісу, якая прымае, напрыклад, значэнні: нуль і адзін.

4. Винчестер — вінчэсцер:

накапляльнік на жорсткіх магнітных дысках.

5. Вирус компьютерный — вірус камп’ютарны:

камп’ютарная праграма, якая служыць для парушэння работы камп’ютараў, якая можа самастойна размнажацца, пераносіць сябя на дыскі.

6. Генератор случайных чисел — генератар выпадковых лічбаў:

праграма выдачы псеўдавыпадковых лічбаў з імітацыяй зададзенага закона размеркавання.

7. Граф — граф:

фігура, якая складаецца з канечнай колькасці кропак (вяршынь графа) і адрэзкаў (дуг графа), якія аб’ядноўваюць вяршыні.

8. Джойстик -джойсцік:

маніпулятар, які ўяўляе сабой свободна рычаг, які свабодна перасоўваецца ў двух вымярэннях, з дапамогай якога можна кіраваць работай некаторых камп’ютарных праграм.

9. Диаграмма — дыяграма:

графічнае ўяўленне дадзеных у відзе плоскіх або аб’ёмных фігур.

10. Дисководы — дыскаводы:

электрамеханічныя прылады для запісу і счытвання інфармацыі з магнітных дыскаў.

11. Информатика — інфарматыка:

а) сфера чалавечай дзейнасці, звязаная са стварэннем і прымяненнем сістэм апрацоўкі інфармацыі, уключаючы сродкі вылічальнай тэхнікі, іх праграмнае і матэматычнае забеспячэнне;

б) навука, якая вывучае інфармацыю і яе ўласцівасці.

12. Клавиатура — клавіятура:

прылада, якая служыць для ўводу ў камп’ютар сімвольнай інфармацыі.

13. Компьютерная (вычислительная) сеть — камп’ютарная (вылічальная) сетка:

сукупнасць камп’ютараў, кабеляў, сеткавых адаптэраў, мадэмаў і іншых сеткавых прылад, якія працуюць пад кіраўніцтвам агульнай сеткавай аперацыйнай сістэмы.

14. Контроль доступа — кантроль доступу:

папярэджанне несанкцыяніраванага доступу да абароненых дадзеных.

15. Коэффициент вариации — каэфіцыент варыяцыі:

адносіны сярэднеквадратычнага ўхілу да матэматычнага чакання выпадковай велічыні.

16. Линейное программирование — лінейнае праграміраванне:

Клас задач матэматычнага праграміравання пры ўмове, што мэтавая функцыя, а таксама роўнасці і няроўнасці, якія абмяжоўваюць мноства рашэнняў, — лінейныя.

17. Математическая статистика — матэматычная статыстыка:

навука аб матэматычных метадах сістэматызацыі і выкарыстання статыстычных дадзеных для навуковых і практычных вывадаў на аснове тэорыі вераятнасцей.

18. Микросхема — мікрасхема:

Складаны электронны прыбор, реалізаваны ў выглядзе паўправадніковага крыстала.

19. МОДЕМ — МАДЭМ:

Прылада для абмену дадзенымі паміж камп’ютарамі па тэлефонных каналах.

20. Мультимедиа — мудьтымедыя:

Камп’ютарная тэхналогія, якая дазваляе выкарыстоўваць разнастайныя віды ўяўляемай інфармацыі: традыцыйныя (тэкст, табліцы, ілюстрацыі) і новыя (мова, музыка, фрагменты відэафільмаў, тэлекадры, анімацыі і інш.).

Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 — 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову

Совершенствование технологий, касающихся предоставления информации, обеспечения доступа и обмена ею, требует принятия неотложных мер в этой области на международном, национальном и региональном уровнях.

Новая информационная технология позволила учащимся, проживающим в удаленных районах мира, получить доступ к информационным ресурсам и специальным знаниям, которые отсутствуют на местном уровне; создать новые средства для когнитивного обучения и интеллектуального сотрудничества. Исследования в области когнитивного обучения, позволяющие по-новому осмыслить и разработать стратегии обучения и реализовать новые способы использования технологических средств и информационных ресурсов в целях обучения, дают возможность детям из разных регионов мира общаться и выходить на новый уровень культурного осмысления и понимания. В ряде стран, например, в Великобритании, в законе об образовании гарантируется право учащихся с 6 лет пользоваться новыми информационными технологиями в учебном процессе; открыть новые перспективы для образования инвалидов; взрослым пройти переподготовку на рабочем месте, при этом изучаемые новые технологии дистанционного обучения открывают очередные возможности для профессионального развития; кроме того, новые технологии мультимедиа служат уникальным и мощным средством распространения сложных и абстрактных концепций.

Пераклад

Удасканаленне тэхналогій, якія датычаць уяўлення інфармацыі, забеспячэння доступу і абмену ёю патрабуе прыняцця неадкладных мер у гэтай галіне на міжнародным, нацыянальным і рэгіянальным узроўнях.

Новая інфармацыйная тэхналогія дазволіла вучням, якія пражываюць у аддаденых раёнах свету, атрымаць доступ да інфармацыйных рэсурсаў, і спецыяльных ведаў, якія адсутнічаюць на рэгіянальным узроўні; стварыць новыя сродкі для кагнітыўнага навучання і інтэлектуальнага супрацоўніцтва. Даследаванні ў галіне кагнітыўнага навучання, якія дазваляюць па-новаму асэнсаваць і распрацаваць стратэгіі навучання і рэалізаваць новыя спосабы даследавання тэхналагічных сродкаў і інфармацыйных рэсурсаў з мэтаю навучання, даюць магчымасць дзецям з розных рэгіёнаў свету ўступаць у зносіны і выходзіць на новы ўзровень культурнага ўсведамлення і разумення. У радзе краін, напрыклад, у Велікабрытаніі, у законе аб адукацыі гарантуецца права вучняў з шасці гадоў карыстацца новымі інфармацыйнымі тэхналогіямі ў вучэбным працэсе; адкрыць новыя перспектывы для адукацыі інвалідаў; дарослым прайскі перападрыхтоўку на рабочым месцы, пры гэтым вывучаемыя новыя тэхналогіі дыстанцыйнага навучання адкрываюць чарговыя магчымасці для прафесійнага развіцця; апрача гэтага, новыя тэхналогіі мультымедыя служаць унікальным магутным сродкам распаўсюджання складаных і абстрактных канцэпцый. У выніку прымянення інфармацыйных і камунікатыўных тэхналогій вучань не абмежаваны цяпер прасторавымі і часавымі рамкамі.

Заданне 6. Напішіце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці

Анатацыя на параграф «Дынамічныя структуры дадзеных» з кнігі Далека В. Д., Дзеравянка, А. С, Кравец А. Г., Цімановскай Л. Я Мадэлі і структура дадзеных: Вучэбны дапаможнік — Харкаў: ХДПУ, 2000. — 241 с.

Аўтар дадзенай работы Л.Я. Ціманоўская, дацэнт кафедры «Вылічальная тэхніка і праграміраванне» прыводзіць класіфікацыю структур дадзеных, дае абшырную інфармацыю аб фізічным і лагічным уяўленні структур дадзеных усіх класаў памяці ЭВМ. Прыведзена дастаткова вялікая колькасць алгарытмаў выканання асабліва важных аперацый, рэалізаваных у выглядзе працэдур і функцый напісаных на Turbo Pascal, якія могуць быць прыменены ў якасці паўдказкі пры самастойных нарыхтоўках студэнтаў і праграмістаў.

Заданне 7. Напішыце адзін асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзін справавы ліст (ліст-запытанне. Ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст)

Асабісты дакумент (заява)

Дырэктару Дзяржаўнай

установы аўдукацыі

Іванову Івану Іванавічу

Пятрову Пятру Пятровічу

Заява

14. 12. 2011г

Прашу прыняць мяне з 01. 01. 2012 г. на работу на пасаду інжынера-праграміста.

Дакументы згодна спіска прылагаю:

2 фатаграфіі памерам ¾;

ксеракопія пашпарта;

працоўная кніжка (арыгінал);

страхавое пасведчанне;

дакументы воінскага ўліку;

копія дыплома аб адукацыі;

анкета.

14. 12. 2011 г. Подпіс

1. 09. 2006 г.

Ліст-просьба

Паважаны Іван Іванавіч,

Дзякуй, за наведванне нашага веб-сайта. Спадзяёмся, што Вы знайшлі ўсё, што шукалі і Вам спадабаўся наш веб-сайт.

Каб павысіць якасць абслугоўвання нашых пакупнікоў, мы просім аб зваротнай сувязі. Калі ласка, знайдзіце час, каб запоўніць прымацаваны файл і раскажыце нам аб вашым вопыце на нашым сайце. Мы хочам быць упэўнены, што адказваем усім патрэбам і просім вашай дапамогі.

З павагаю,

Андрэй

Літаратура

1. Беларуская мова ў 2-й палове ХХ стагоддзя. Мн., 1998.

2. Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн., 1994.

3. Веселов П. В. Как составить служебный документ. М.: Экономика, 1982.

4. Далка В. Д., Дзеравянка А. С., Кравец О. Г., Ціманоўская Л.Е. Мадэлі і структуры дададзных. Вучэбны дапаможнік — Харкаў: ХДПУ, 2000. — 241с.

5. Пятроўская Л.А., Бондар Л. А. Метадычныя рэкамендацыі і кантрольныя заданні па беларускай мове для студэнтаў-завочнікаў І курса БДУІР. Мінск 2002.

6. Рахманин Л. В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов: Учебное пособие. М., 1997.

ПоказатьСвернуть
Заполнить форму текущей работой