Назвы посуду (кухоннага і сталовага) у гомельскіх гаворках

Тип работы:
Курсовая
Предмет:
Краеведение


Узнать стоимость

Детальная информация о работе

Выдержка из работы

Уводзiны

Тэма курсавой працы Ї назвы посуду (кухоннага і сталовага) у гомельскіх гаворках.

Увядзенне ў навуковы зварот беларускага дыялектнага матэрыялу пачалося даволі актыўна ў першай палове 19 Ї пачатку 20 ст. на старонках этнаграфічных, гістарычных, фальклорных, лексікаграфічных і іншых прац П. Бяссонава, П. Шэйна, Е. Ляцкага, Е. Раманава, І. Сербава, І. Насовіча, М. Федароўскага, З. Радчанкі, М. Доўнар-Запольскага, У. Дабравольскага і інш. Навуковае ж апісанне гукаў, граматычных форм i слоў беларускіх дыялектаў звязана з выданнямі Калайдовіча, Галатузава, Недзешава, Сержпутоўскага і іншых, а таксама найперш са шматлікімі публікацыямі Я. Карскага, выдадзеных і ў часопісах, і асобнымі выпускамі, якія сабраны ў яго знакамітай працы «Беларусы», дзе аналізуюцца праблемы і тэмы беларускага маўлення, яго марфалагічныя i сінтаксічныя рысы. Асобна аналізуюцца канкрэтныя беларускія гаворкі, а таксама мова тагачасных беларускіх пісьменнікаў [1, с. 37].

Я. Карскі склаў карту тэрытарыяльнага распаўсюджвання беларускай мовы, якая значна перавышае межы свайго ўжывання ў сённяшняй Беларусі, бо выкарыстоўвалася ў пачатку 20 ст. у пагранічных раёнах усіх нашых славянскіх (рускія, украінцы, палякі) i неславянскіх (латышы, літоўцы) суседзяў. У даваенны час пачалі выдавацца праца па лінгвагеаграфіі Беларусі (Бузук, 1922) i працы па апісанню беларускіх гаворак (Растаргуеў, 1927; Растаргуеў, 1922), артыкулы Я. Ваўка-Левановіча, П. Бузука, П. Растаргуева і інш. , дыялектныя слоўнік Віцебшчыны (Каспяровіч, 1927) i Чэрвеньшчыны (Шатэрнік, 1929), анкеты, праграмы, інструкцыі (1926, 1927, 1931) па збіранню дыялектнага матэрыялу.

Пытанні беларускай дыялекталогіі закраналіся i ў даваенных даследаваннях рускіх вучоных (М. Дурнаво, І. Галанаў, М. Ушакоў і інш.), украінскіх моваведаў (У. Ганцоў, І. Зяліскі, К. Міхальчук i інш.), польскіх лінгвістаў (Л. Асоўскі, І. Атрэмбскі, К. Машыньскі, З. Шцібер i інш.).

У пасляваенны перыяд вывучэнне беларускіх дыялектаў дало найвышэйшы плён у стварэнні ДАБМ, ЛАБНГ (Дыялектны атлас, 1963; Лексічны атлас, 1993−1992; Лінгвістычная геаграфія, 1962), у падрыхтоўцы шматлікіх рознабаковых апісанняў, у тым ліку дысертацыйных, беларускіх гаворак, у публікацыі мноства дыялектных слоўнікаў i матэрыялаў да ix. За публікацыю ДАБМ, які змяшчаў 332 лінгвагеаграфічных карт, яго рэдактары i выканаўцы (Р. Аванесаў, K. Kpaпiвa, Ю. Мацкевіч, Г. Арашонкава, Н. Вайтовіч, А. Груца, А. Крывіцкі, А. Мурашка, Я. Рамановіч, А. Чабярук, М. Шэлег) у 1971 г. атрымалі Дзяржаўную прэмію СССР, а праз тры дзесяцігоддзі аўтары ЛАБНГ узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй суверэннай Рэспублікі Беларусь.

Вывучэнне дыялекталогіі - вельмі важная задача, бо на дыялектным матэрыяле пабудаваны падмурак беларускай літаратурнай мовы. Толькі вывучаючы моўныя працэсы ў дыялекталогіі можна дасканальна вывучыць моўныя працэсы ў літаратурнай мове [1, с. 41].

Асаблiвай увагi заслугоўваюць назвы посуду па разнастайных прыметах, бо гэтая моўная з’ява ў дыялектнай мове беларускага народа мала даследавана. У прыватнасцi, мала вывучанай з’яўляецца праблема назваў посуду ў гомельскіх гаворках.

Дыялектныя словы нясуць на сабе адлюстраванне карціны каштоўнаснага ўспрымання свету носьбітамі мовы. Вывучэнне прадметаў матэрыяльнай культуры з’яўляецца важным аспектам даследавання дыялектнай лексікі. Менавіта гэтыя прадметы ўтрымліваюць у сабе інфармацыю пра штодзённую жыццядзейнасць чалавека, якая дазваляе яму забяспечваць сябе самым неабходным для жыцця.

Значнае месца сярод дыялектнай лексікі займае прадметна-тэматычны пласт са значэннем `гаспадарчае начынне для ежы, пітва, захавання прыпасаў'. Вывучэнне дыялектных слоў - назваў посуду — з’яўляецца сёння не толькі ўласна філалагічнай, але i культуралагічнай задачай, так як беларускія дыялекты ўяўляюць сабой значную частку гicтopыi беларускага народа. Узнікненне назваў посуду абумоўлена цэлым шэрагам такіх экстралінгвістычных фактараў, як узровень развіцця сродкаў вытворчасці, наяўнасць сыравіны, з’яўленне новых прадметаў матэрыяльнай культуры i г. д.

Вывучэнне дыялектных назваў посуду дазваляе ўдакладніць моўную карціну свету, лепш зразумець сваю родную мову, бо кожнае мясцовае найменне ўяўляе сабой гістарычную з’яву народнага жыцця.

Мэта даследавання — правесцi сiстэмны аналiз выкарыстання разнастайных назваў посуду (кухоннага і сталовага) у гомельскіх гаворках.

Для рэалiзацыi пастаўленай мэты даследавання неабходна вырашыць шэраг канкрэтных задач:

1 адзначыць назвы посуду ў гаворках Гомельшчыны;

2 ахарактарызаваць лексіка-семантычны склад выяўленых лексем;

3 вызначыць спосабы ўтварэння і паходжанне назваў посуду.

Аб’ект даследавання — дыялектныя слоўнікі Гомельшчыны.

Прадмет даследавання — назвы кухоннага і сталовага посуду ў гомельскіх гаворках. Работа выканана на матэрыяле Дыялектнага слоўніка Лоеўшчыны [2], матэрыялаў да дыялектнага слоўніка Гомельшчыны [3], а таксама Тураўскага слоўніка ў 5 т [4].

У якасці асноўнага метаду абраны апісальны. У працы выкарыстаны элементы функцыянальна-стылістычнага i лiгвістычнага аналізу.

Аўтар спадзяецца, што вынiкi работы i сабраны фактычны матэрыял будуць карысныя для далейшай распрацоўкi пытанняў, звязаных з дыялектнай мовай, а таксама ў працэсе падрыхтоўкi да семiнарскiх заняткаў у вышэйшай школе пры вывучэнні дыялекталогіі.

1. Назвы посуду як аб’ект навуковага даследавання

У беларускай народна-дыялектнай мове, якая з’яўляецца крыніцай папаўнення i ўзбагачэння літаратурнай мовы, шырока прадстаўлены розныя лексіка-тэматычныя групы лексікі хатняга ўжытку, сярод якіх Ї назвы посуду [6, с. 27].

Посуд у залежнасці ад прызначэння можна падзяліць на групы — сталовы і кухонны. Прадметам нашага даследавання з’явіліся адзначаныя вышэй адзінкі посуду, якія выкарыстоўваюцца ў гаворках Гомельшчыны.

Для наймення шырокай i глыбокай, круглай формы, пасудзіны для яды [4, Т. 3, с. 13] Ї мicкi Ї у гомельскіх гаворках побач з літаратурнымі назвамі міска: Што вы краснае есце ў мiсцы? [2, с. 194]; Мiска була сала з одное вутву [4, Т. 3, с. 22] i мica: У сенцах мiса стаіць, берыце [2, с. 194]; Наробілася i з’ела цэлу мicy крышаноў [4, Т. 3, с. 22] ужываюцца лексічныя сінонімы крынка: Стаў крынку на стол, толькі што будзя ў ёй [3, 4, с. 259] i чаропка (чарэпка): Там дзесь у чаропцы крыху мукі шчэ засталося. Вазьмі чарэпку да памуй, а тогды налівай крупнік [3, 10, с. 33].

На Лоеўшчыне выкарыстоўваюцца дыялектныя назвы місак у залежнасці ад памеру: для наймення невялікай міскі зафіксавана намінацыя палумісак: Купіла сабе ў Лoeвi две міскі i палумiсак [2, с. 245], а для вялікай Ї лаханя: Пacкi пeклi ў лаханi. Дай бо мне лахaнi паску пасадіць [2, с. 177] Лексема лаханя ўжываецца таксама i для назвы вялікай глінянай мicкi: Учынілі паску ў лаханi, бальшыя булкі такіе [3, 5, с. 106].

Акрамя таго, ужываюцца розныя дыялектныя найменні місак, вырабленых з гліны i дрэва. Назвы гліняных місак прадстаўлены намінацыямі глінянка: Вазьмі глiнянку да пакармі з яе курэй [4, Т. 3, с. 233], латка: У нас міска гліняная завецца латкай [3, 5, с. 105], лоханька: Налі вады ў лоханьку, дый пастаў у печ [3, 5, с. 45], макотра: Макотра Ї глыбокая міска з гліны [2, с. 127]; Он за ней, да макотра оборваласе [5, с. 24] i чэрэп’янка: А коліся так міска була, больш, як одэта чэрэп’янка [4, 5, с. 315].

У Тлумачальным слоўніку беларускай мовы нарматыўная адзінка рынка занатавана ў значэнні `кухонная чыгунная пасудзіна на ножках i з доўгай ручкай' [4, Т. 4, с. 737], між тым, у дыялектнай мове рынка ўжываецца для наймення сталовай глінянай міскі: Дужы хлопец сядзіць за сталом у адной майцы перад рынкаю i старанна абгрызае масол [5, с. 31], а таксама для абазначэння як гліняных, так i драўляных кухонных місак: Не, у нас не кажуць міска, у нас кажуць рынка [3, 7, с. 172].

Назвы драўляных місак прадстаўлены найменнямі каганка: А што было дзелаць, калi пасуды нi было, то с каганкi так eлi, што за вyшaмi трашчала, а цяпер усе на тарелачцы паднясі [3, 4, с. 129−190], каўган: Каўган мой ссохся [3, 4, с. 220], каранёўка: Haлi ў каранёўку баршчу [3, 4, с. 23], коган: Побачце, во які коган, самі колісь робілі [3, IV, с. 232], савок: Калісь паставяць савок i ядуць з яго [3, 8, с. 31] i каўганка: Даўней у нас елі з каўганкі [3, 4, с. 220]. Дыялектная мова засведчыла аманімічную адзінку для апошняй лексемы: у Ельскім раёне каўганка ўжываецца таксама для назвы сальніцы: Набяры солі ў каўганку [3, 4, с. 220].

У сучаснай унармаванай мове назвы макацёр i макатра маюць значэнне `гліняная пасудзіна, вузкая ўнізе і шырокая зверху, у якой звычайна труць мак, ільняное i канаплянае семя i інш.' [4, Т. 3, с. 27]. Між тым, у гаворках Гомельшчыны гэтыя нарматыўныя адзінкі, як i дыялектныя лексемы макаўніца, макатра, макітра (памянш. макітрык), макотка, макотра (памянш. макотрык), макоцёр ужываюцца для наймення любых місак: У Ганінай макаўнiцы добра трэцца мак. Ето велікая чарап’яная міска для мёду макатрой звалася [3, 5, с. 36]; Поўнаю макiтру смятаны з `еў [3, 5, с. 37]; У макiтрыку вазьмі смітану, забелі боршч [3, 5, с. 37]; Ну й гарныя макотры [3, V, с. 37]; У макотры сметану держаць [2, с. 127]; Не, кажэ, я макотку сабе ззаду прывязаў [5, с. 24]; Назбірала ў макоцер сыру [2, с. 127]; Як велікі, то макоцёр, а як меншы, то макотрык казалі [4, Т. 3, с. 62].

Вялікую міску з дзірачкамі ў дне на Тураўшчыне называюць цадзіло: Сходзі, дочко, к бaбi да цадзiло прынесі, трэ цесто расчыніць [4, Т. 5, с. 261].

Неабходнай сталовай пасудзінай з’яўляецца талерка — `сталовая пасуда круглай формы з шырокім дном і прыўзнятымі краямі. Набор талерак'. Яе назва ў гомельскіх гаворках прадстаўлена рускім варыянтам, што ўзнік у выніку метатэзы, Ї тарэлка: Дзе то наша тарэлка, юшкі крыху наліць [3, 9, с. 44]; Деўкі, берыце на тарэлцы наліснікі. Тарэлкi доставай, будам абедаць [2, с. 356].

Невялікая талерка з паднятымі берагамі, на якую ставіцца кубак або шклянка, літаратурная назва якой Ї сподак [4, Т. 5, с. 269], у гаворках мае найменне блюдка: Я вам мёду налью ў блюдка [4, Т. 3, с. 193].

На тэрыторыі Гомельшчыны для назвы `прадмета сталовага прыбора для зачэрпвання рэдкай або рассыпістай ежы [4, Т. 3, с. 64] Ї лыжкі - выкарыстоўваецца як беларускае літаратурнае найменне: Яна раскладвала відзёлкі, лыжкі [3, Т. 3, с. 214], так i pycкi варыянт ложка (памянш. ложачка): Ложкі новые купілі. Ложку з дерава робяць, з ліпы. Усе маленькіе ложачкi пагнулі [2, с. 121]; Ложка з дзерэва кленового робіцца, з яблоні вона жоўта. Ложкою беры еж! [4, Т. 3, с. 39]. У «Дыялектным слоўніку Лоеўшчыны» зафіксавана лексема ядалка (едалка): Вазьмі чыстую едалку. Саберы са стала едалкі [2, с. 429].

Вялікую лыжку, якой разліваюць страву, Ї апалонік [3, I, с. 242] называюць разлівалкай: Падай разлiвалку, будам боршч разліваць [3, 7, с. 151] i варухай: Варуху вырэзвалі з дзерэва. Ложку варуху з доўгім дзержаком робілі [4, Т. I, с. 107], на Тураўшчыне таксама выкарыстоўваецца сінонім чэрпак, які з’яўляецца фанетычным варыянтам літаратурнай назвы чарпак (`коўш, пасудзіна для чэрпання якой-небудзь вадкасці' [4, Т. 5, с. 302]): Чэрпак супу [4, Т. 5, с. 33].

Вялікая лыжка з кораня дрэва ў Рэчыцкім раёне мае найменне каранёўка: Каранеўкай разліваюць боршч [3, 4, с. 24].

Сталовы прыбор у выглядзе ручкі з доўгімі зубамі [4, I, с. 429] Ї відэлец Ї прадстаўлены фанетычнымі i словаўтваральнымі варыянтамі вілка, відёлак, відёлка: У нас кажуць в iдёлка, а ў Баршчоўцы вiдёлак, а то ешчэ вiлка [2, с. 67], відзёлка: Яна раскладвала вiдзёлкі, лыжкі. Дай мне вiдзёлку, я тут крышанчык мяса возьму [3, Т. 3, с. 214] i відзёльца: Дзесь нема майго вiдзёльца [4, Т. 3, с. 214].

Назва прылады для рэзання ў гомельскіх гаворках часцей за ўсё ўжываецца ў літаратурным варыянце Ї нож: На ножа цэділі молоко, шоб ведьма не отбірала ў корову [4, Т. 3, с. 24].

Невялікі складаны кішэнны нож [4, Т. 5, с. 41] мае як літататурна замацаваную назву сцізорык: Вышчарбленае лязо ў нажы, сцізорыку [3, V, с. 306], так i дыялектнае найменне складанчык: Куды нi iдy, а складанчык у кармані ляжыць [3, 9, с. 151].

На Лоеўшчыне бытуе намінацыя для зламанага ножыка Ї карначык: У мяне такі лoўкi карначык, што я за пяць мінут чугунок бульбы iм облуплю [3, 4, с. 23]; у Хойніцкім раёне той жа ножык мае назву кірпелік: Кірпелікам лучшай лупіць картоплю, чым нажом [3, 4, с. 230].

З адценнем зневажальнасці ўжываюцца дыялектныя лексемы для наймення дрэннага нажа Ї чыкель: Баба да гэтым тупім чыкелем можэ зробіць кобанчыку аперацыю [4, Т. 5, с. 305] i чыпель (чэпель): Ой, то нож? То чыпель! [4, Т. 5, с. 306].

Для намінацыі `назвы бутэлечкі ёмістасцю ў адну чвэрць літра' ўжываюцца дыялектызмы чацвяртушка, чацвярцінка (гарэлкі). Бач, де чацвяртушка стаіць і не раздавілась, нічога усветачку. Схаді і купі чэцвертушку — лаўка прыехала [2, с. 410]

Літаратурнае бутэлька — `шкляная пасудзіна для вадкасцей, звычайна цьліндрычнай формы з вузкім горлам. Бутэлька ліманаду', пляшка — `шкляная пасудзіна для захоўвання вадкасці, бутэлька. Пляшка малака' прадстаўлена на Гомельшчыне дыялектнымі лексемамі «сотка», «пляшка»:

Сотка — `бутэлька, пляшка (100 грамаў гарэлкі)': Он прынесла сотку, іді да выпі. Соткі рэдка цяпер прадаюць, а болей паўлітры. [2, с. 333];

Пляшка — `бутэлька': Пустые яшчыкі з пустымі пляшкамі. [2, с. 270].

Бытуе на Гомельшчыне назва «гладышка» (Да палавіны гладышкі наліла. Деўкі, берыце молоко у гладышцы дай піце. [2, с. 25]), што адпавядае літаратурнаму «гладыш» (`Збан без ручкі. Гладыш з квасам'), «збан» Ї (`Высокая гліняная пасудзіна, якая звужаецца ўверсе і мае звычайна ручку').

Выдзелена намі і больш вузкае найменне збана з адбітым горлам Ї гірка: Гірка — абабітая гладышка. А ета што там у гірцы? [2, с. 24].

Літаратурнаму гляк `нізкая гліняная пасудзіна з выпуклымі бакамі і вузкім горлам' на Гомельшчыне адпавядае глёк: Глёк для вады, для поснага масла. Паглядзела, як сава ў глёк. [2, с. 25].

Бочка ў Тлумачальным слоўніку беларускай мовы падаецца як `вялікая драўляная або жалезная цыліндрычная пасудзіна з двума плоскімі днішчамі і з выпуклымі бакамі. Дубовая бочка. Саліць агуркі ў бочцы'. У гомельскіх гаворках бочка — шчань: На зіму ставім две шчані капусты і гуркоў. [2, с. 424].

Літаратурнаму слову бутля (`вялікая бутэлька. Бутля яблычнага соку') на Гомельшчыне адпавядае дыялектнае буталь: У нас буталь — девяць паўлітраў. Два бутлі па десяць літраў водкі пахавалі ў кухвайкі. [2, с. 60].

Невялікую пасудзіну для солі - сальніцу — на Гомельшчыне называюць салонкай: Салонка разбілася, трэба новую купіць. Насып солі у солонку. [2, с. 317].

У Гомельскіх гаворках існуе шэраг найменняў для ўсялякіх відаў затычак (`тое, чым затыкаюць што-небудзь. Драўляная затычка'), накрывак (`тое, чым накрываюць што-небудзь зверху Накрыўка каструлі') — «чоп», «покрыўка», «покрышка»:

Чоп — `затычка, корак': Чоп — пробка для затыкання дераўянай бочкі. Памажы выцягнуць чоп, трэба масла наліць. [2, с. 410];

Покрыўка — `Накрыўка': Накрый покрыўкай каструлю. [2, с. 271];

Покрышка — `накрыўка': Накрываюць покрышкай горшчок. Покрышкі нача брылькі. [2, с. 271].

Сярод зафіксаваных намі слоў, якія з’яўляюцца назвамі посуду, можна вылучыць словы, што ўтварыліся:

1) ад назвы матэрыялу, з якога пасудзіна зроблена (цадзіло ад цадзіць `1. Прапускаць вадкасць праз цадзілку, сіта і пад. для ачысткі. Цадзіць малако. 2. Ліць павольна праз вузкае горла, адтуліну'; шкленка ад шкло; глінянка ад гліна `асадкавая горная парода, якая пры злучэнні з вадой утварае цестападобную масу, ужыв. для ганчарных вырабаў, будаўнічых і скульптурных работ'; разлівалка ад разліваць);

2) ад назвы рэчыва, што змяшчаецца ў пасудзіне (салонка для солі);

3) ад назвы працэсу вырабу посуду (гладышак ад горнъ `печ для абпалу посуду з гліны');

4) ад прызначэння посуду (назвы макаўніца, макатра, макітра (памянш. макітрык), макотка, макотра (памянш. макотрык), макоцёрслужаць для наймення міскі, у якой звычайна труць мак). Некаторыя назвы звязаны са знешняй асаблівасцю пасудзіны, яе формай (бочка ад бок (праўда, некаторыя даследчыкі лічаць, што слова бочка паходзіць ад адзінкі вымярэння бочка `меры вадкіх i сыпкіх цел, роўнай сарака вёдрам') [6, с. 26].

Праналізаваныя намі дыялектныя найменні посуду можна сістэматызаваць у наступныя групы:

1.1 Лексіка, якая характарызуе кухонны посуд

Лексіка-семантычная група, якая абазначае кухонны посуд складаецца з некалькіх падгруп.

Першую лексіка-семантычную падгрупу складаюць лексемы, якія маюць агульнае значэнне:

а) пасудзіна:

баня. 2. Пасудзіна [4, т. 1, с. 41];

посудзіна. Пасудзіна [4, т. 4, с. 196];

б) посуд:

посуда. Посуд [4, т. 4, с. 195];

посудок. Посуд, ёмістасць [4, т. 4, с. 196];

чэрэп’е. Хатні посуд (агульная назва). Чарапкі, пабітая пасуда [4, т. 5, с. 314];

в) біклага:

боклага. Біклага [4, т. 1, с. 68];

боклажка. Біклажка [4, т. 1, с. 68];

г) бочка:

бочалка. Бочачка [4, т. 1, с. 77];

бочанка, бочонка. Бочачка [4, т. 1, с. 78];

бочка. Бочка [4, т. 1, с. 78];

д) бутля, гляк:

бутля. 1. Бутля, гляк [4, т. 1, с. 98];

бутэлька. Гляк [4, т. 1, с. 99];

пляжка, пляшка. Бутэлька [4, т. 4, с. 64];

е) гаршчок:

горшчок. Гаршчок [4, т. 1, с. 223];

горшчык. Гаршчок [4, т. 1, с. 223];

ж) дзяжа:

дзежа. Дзяжа [4, т. 2, с. 13];

і) апалонік:

шополонік, шуполонік, шыполонік. Апалонік [4, т. 5, с. 333];

к) вядро:

ведзерцэ. Вядзерца [4, т. 1, с. 108];

ведро. Вядро [4, т. 1, с. 109];

л) апалонік:

варуха. Апалонік [4, т. 1, с. 107];

м) збан:

збан. Збан, гляк [4, т. 2, с. 135].

У другую лексіка-семантычную падгрупу ўваходзяць найменні, якія ўказваюць прызначэнне посуда:

а) для ўзбівання:

бойка. 1. Пасудзіна для збівання масла [4, т. 1, с. 68];

б) для трывання солі:

сальніца. Невялікая пасудзіна для трывання солі [4, т. 5, с. 10];

в) для змывання памояў:

помуйніца, помуніца, помыіца. Ражачка для злівання памыяў, памыйнае вядро [4, т. 4, с. 155];

ведрышчэ. Вядро для памыеў, памыйніца [4, т. 1, с. 109];

г) для вылівання вады:

спол. Коўшык для вылівання вады з лодкі [4, т. 5, с. 87];

вуліўка. Чарпак для вылівання вады з лодкі [4, т. 1, с. 165];

д) для мазі:

мазніца. Пасудзіна для калёснай мазі [4, т. 3, с. 66];

е) для выціскання:

олейніца. Прылада для выціскання алею [4, т. 3, с. 255];

ж) для саджання хлеба ў печ:

лопата. 1. Лапата саджаць хлеб у печ [4, т. 3, с. 42];

з) для налівання стравы:

ополонік. 1. Апалонік (для налівання стравы) [4, т. 3, с. 260];

і) для адстойвання малака:

отборнік. 2. Банка для адстойвання малака [4, т. 3, с. 274].

Наступную лексіка-семантычную падгрупу складаюць найменні, якія характарызуюць памер сталовага посуду:

а) вялікі:

горшчышчэ. Вялікі гаршчок [4, т. 1, с. 223];

полонік. 1. Вялікая лыжка, апалонік [4, т. 4, с. 146];

чаша. Вялікая пасудзіна ў царкве [4, т. 5, с. 290];

чэрпак. Вялікая лыжка, якой разліваюць страву; пэўная колькасць стравы, якая змяшчаецца ў ёй [4, т. 5, с. 312];

шэстокоўка. Вялікі гаршчок (раней прадаваўся за шэсць грошай) [4, т. 5, с. 356];

цадзіло. Вялікая міска з дзірачкамі ў дне [4, т. 5, с. 261];

б) невялікі:

барыло, борыло. 1. Невялікая двухдонная бочачка з дзіркай збоку для напіткаў, вады [4, т. 1, с. 43];

варэйка, вэрэйка. Невялікі гаршчок [4, т. 1, с. 107];

фасочка. Невялікая дзежка [4, т. 5, с. 225];

в) малы:

злівок, злевок. Малы гаршчок [4, т. 2, с. 155].

У чацвёртую лексіка-семантычную падгрупу ўваходзяць лексемы, якія ўказваюць на матэрыял з якога зроблены посуд:

— з гліны:

чэрап’янка. Гліняная міска [4, т. 5, с. 315];

— з саломы:

шыятка. Саламяная бочачка для збожжа [4, т. 5, с. 353];

— з дрэва:

лоханка. Драўляная міска [4, т. 3, с. 45];

— з дранкі:

тарадайка. 1. Чатырохвугольная каробка на ягады, грыбы, зробленая з дранкі [4, т. 5, с. 135].

Пятую лексіка-семантычную падгрупу складаюць словы, якія характарызуюць адметнасці знешняга выгляду посуда:

рондэль. Каструлька з доўгай ручкай [4, т. 4, с. 310];

цадзіло. Вялікая міска з дзірачкамі ў дне [4, т. 5, с. 261];

носатка. Бочачка з носікам (для гарэлкі) [4, т. 3, с. 213];

гірка. Абабіты збанок [4, т. 1, с. 200];

гладышка. 1. Збанок без вушка (ручкі) [4, т. 1, с. 201];

глечык. Збанок з вухам [4, т. 1, с. 202];

глёк. Збанок з вухам [4, т. 1, с. 202];

чэрэпок, церэпок. 1. Чарапок, абломак пабітай пасуды [4, т. 5, с. 314].

У шостую лексіка-семантычную падгрупу ўваходзяць назвы посуду па прызначэнню:

а) цадзіць:

цадзёлка. Цадзілка [4, т. 5, с. 261];

цадзілка. Цадзілка [4, т. 5, с. 261];

цадзілок. Цадзілка [4, т. 5, с. 261];

цадзільнік. Цадзілка [4, т. 5, с. 261];

шухлік. Друшляк [4, т. 5, с. 341];

рэшота, рэшото. 2. Рэшата [4, т. 4, с. 350];

рэшэто. 1. Рэшата [4, т. 4, с. 350];

б) таўчы:

ступа. 1. Ступа [4, т. 5, с. 112];

в) мяць:

мяло. 1. Мяла [4, т. 3, с. 104].

Апошнюю лексіка-семантычную падгрупу складаюць найменні, якія ўказваюць на тое, што можна трымаць у гэтым посуду:

— гарэлку:

носатка. Бочачка з носікам (для гарэлкі) [4, т. 3, с. 213];

— масла:

маслёнка. Маслёнка [4, т. 3, с. 66];

маслянка. Маслёнка [4, т. 3, с. 66].

Такім чынам, выяўленыя найменні, якія характарызуюць кухонны посуд, уваходзяць у сем лексіка-семантычных падгруп. Найбольш колькасна прадстаўлены першыя дзве падгрупы. Адзінкавымі найменнямі прадстаўлена падгрупа, якая характарызуе матэрыял, з якога зроблены прадмет. Лексіка сталовага посуду ўступае ў сістэмныя адносіны (сінанімічныя): маслёнка. Маслёнка [4, т. 3, с. 66] Ї маслянка. Маслёнка [4, т. 3, с. 66]; цадзёлка. Цадзілка [4, т. 5, с. 261] Ї цадзілка. Цадзілка [4, т. 5, с. 261] Ї цадзілок. Цадзілка [4, т. 5, с. 261]; баня. 2. Пасудзіна [4, т. 1, с. 41] Ї посудзіна. Пасудзіна [4, т. 4, с. 196]; глечык. Збанок з вухам [4, т. 1, с. 202] Ї глёк. Збанок з вухам [4, т. 1, с. 202].

1.2 Лексіка, якая характарызуе сталовы посуд

Гэта лексіка-семантычная група нязначная па колькасці і мае некалькі лексіка-семантычных падгруп.

Першую лексіка-семантычную падгрупу складаюць найменні, якія абазначаюць посуду для пітва:

кварта. Кружка, кубак [4, т. 2, с. 187];

стакан, штакан. Стакан [4, т. 5, с. 94].

У другую лексіка-семантычную падгрупу ўваходзяць найменні, якія прызначаны для пітва алкагольных напоеў:

чарка. Чарка [4, т. 5, с. 287];

чарына. Чарка [4, т. 5, с. 288].

Апошнюю лексіка-семантычную падгрупу складаюць лексемы, якія могуць быць прызначаны для хранення напоеў:

слоік. Слоік [4, т. 5, с. 57].

Такім чынам, лексіка-семантычная група, якая абазначае сталовы посуд, прадстаўлена пяццю лексемамі, якія ўваходзяць у тры лексіка-семантычныя падгрупы. Выяўленыя найменні ўступаюць у сінанімічныя адносіны. Намі вызначаны наступныя сінанімічны рад: чарка. Чарка [4, т. 5, с. 287] Ї чарына. Чарка [4, т. 5, с. 288].

Такім чынам, для намінацыі літаратурных адзінак посуду i прылад у гаворках Гомельшчыны шырока ўжываюцца дыялектныя найменні, якія прадстаўлены фанетычнымі i словаўтваральнымі варыянтамі, а таксама лексічнымі сінонімамі.

Прадметна-тэматычны пласт са значэннем `гаспадарчае начынне для ежы, пітва, захавання прыпасаў' займае значнае месца сярод дыялектнай лексікі. Вывучэнне дыялектных слоў Ї назваў посуду Ї з’яўляецца сёння не толькі ўласна філалагічнай, але i культуралагічнай задачай, так як беларускія дыялекты ўяўляюць сабой значную частку гicтopыi беларускага народа. Узнікненне назваў посуду абумоўлена цэлым шэрагам такіх экстралінгвістычных фактараў, як узровень развіцця сродкаў вытворчасці, наяўнасць сыравіны, з’яўленне новых прадметаў матэрыяльнай культуры i г. д.

Вывучэнне дыялектных назваў посуду дазволіла ўдакладніць моўную карціну свету, лепш зразумець сваю родную мову, бо кожнае мясцовае найменне ўяўляе сабой гістарычную з’яву народнага жыцця.

2. Назвы сталовага і кухоннага посуду: словаўтварэнне

словаўтварэнне семантычны посуд

У сучаснай беларускай мове вылучаюцца наступныя спосабы словаўтварэння: марфалагічны, марфолага-сінтаксічны, складаны і лексіка-семантычны [6, с. 80]. Гэтыя спосабы адрозніваюцца сваімі словаўтваральнымі сродкамі і рознай ступенню пашырэння. Самае пашыранае марфалагічнае словаўтварэнне.

З прааналізаванай лексікі найбольш слоў утворана марфалагічным спосабам. Пры марфалагічным словаўтварэнні новыя словы ўтвараюцца ў выніку спалучэння марфем. Асноўным сродкам марфалагічнага словаўтварэння ў нашай мове з’яўляецца афіксацыя — утварэнне слоў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы словаўтваральных афіксаў, так званых фармантаў. У залежнасці ад таго, пры дапамозе якіх афіксаў утвараюцца новыя словы, у марфалагічным словаўтварэнні выдзяляюцца наступныя разнавіднасці гэтага спосабу: суфіксальны, прыставачны, прыставачна-суфіксальны, постфіксальны, прыставачна-постфіксальны і бязафіксны (нулявая суфіксацыя).

У марфалагічным словаўтварэнні самым прадуктыўным выступае суфіксальны спосаб. Спынімся на разглядзе асобных тыпаў марфалагічнага словаўтварэння.

1) Суфіксальны спосаб.

Ва ўварэнні назваў посуда выяўлены наступныя суфіксы:

· Суфікс — к — утварае найменні ад розных асноў:

— назоўнікаў:

бутэлька < бутэль-к-а суф., ад бутля;

бочалка < бочала: бочалка. Бочачка [4, т. 1, с. 77];

бочанка < бочана: бочанка, бочонка < Бочачка [4, т. 1, с. 78];

вуліўка < ад вуліў: вуліўка. Чарпак для вылівання вады з лодкі [4, т. 1, с. 165];

гірка < гіра: гірка. Абабіты збанок [4, т. 1, с. 200];

гладышка < гладыш: гладышка. 1. Збанок без вушка (ручкі) [4, т. 1, с. 201];

чарка < чара: чарка. Чарка [4, т. 5, с. 287];

чэрап’янка < чарап’ян: чэрап’янка. Гліняная міска [4, т. 5, с. 315];

лоханка < лохана: лоханка. Драўляная міска [4, т. 3, с. 45];

носатка < нос: носатка. Бочачка з носікам (для гарэлкі) [4, т. 3, с. 213];

— дзеясловаў:

бойка < бі - (ць): бойка. 1. Пасудзіна для збівання масла [4, т. 1, с. 68];

· Суфікс — эйк -:

варэйка < варыць: варэйка, вэрэйка. Невялікі гаршчок [4, т. 1, с. 107];

· Суфікс — ц -:

ведзерцэ < вядро: ведзерцэ. Вядзерца [4, т. 1, с. 108];

· Суфіксы -ішч-, — ышч -:

ведрышчэ < вядро: ведрышчэ. Вядро для памыеў, памыйніца [4, т. 1, с. 109];

горшчышчэ < гаршчок: горшчышчэ. Вялікі гаршчок [4, т. 1, с. 223];

· Суфікс — ык-, -ік -:

глечык < глёк: глечык. Збанок з вухам [4, т. 1, с. 202];

олейніца < алейна: олейніца. Прылада для выціскання алею [4, т. 3, с. 255];

· Пры дапамозе суфіксаў - ок-, — ак — утвараюцца найменні ад асноў:

а) назоўнікаў:

злівок < зліваць: злівок, злевок. Малы гаршчок [4, т. 2, с. 155];

посудок < посуд: посудок. Посуд, ёмістасць [4, т. 4, с. 196];

чэрэпок < чэрап: чэрэпок, церэпок. 1. Чарапок, абломак пабітай пасуды [4, т. 5, с. 314];

б) дзеясловаў:

чэрпак < чэрпаць: чэрпак. Вялікая лыжка, якой разліваюць страву; пэўная колькасць стравы, якая змяшчаецца ў ёй [4, т. 5, с. 312];

· Суфіксы -іц-, — ніц — дапамагаюць утвараць назвы посуду ад асноў:

а) прыметнікаў:

помуйніца < памуійны: помуйніца, помуніца, помыіца. Ражачка для злівання памыяў, памыйнае вядро [4, т. 4, с. 155];

б) назоўнікаў:

сальніца < соль: сальніца. Невялікая пасудзіна для трывання солі [4, т. 5, с. 10];

в) дзеясловаў:

мазніца < мазаць: мазніца. Пасудзіна для калёснай мазі [4, т. 3, с. 66];

· Суфікс -ін-а, — ын:

посудзіна < посуд: посудзіна. Пасудзіна [4, т. 4, с. 196];

чарына < чара: чарына. Чарка [4, т. 5, с. 288];

Суфікс — лк -:

цадзілка < цадзіць: цадзілка. Цадзілка [4, т. 5, с. 261];

цадзільнік < цадзіла: цадзільнік. Цадзілка [4, т. 5, с. 261];

· Суфікс — j -:

чэрап’е < чэрап: чэрэп’е. Хатні посуд (агульная назва). Чарапкі, пабітая пасуда [4, т. 5, с. 314];

шэстокоўка < шэсток: шэстоўка. Вялікі гаршчок (раней прадаваўся за шэсць грошай) [4, т. 5, с. 356];

· Суфіксы — ёнк-а, — янк-а:

маслёнка < масла: маслёнка. Маслёнка [4, т. 3, с. 66];

маслянка< масла: маслянка. Маслёнка [4, т. 3, с. 66];

2) Нульсуфіксальны:

варуха < варушыць: варуха. Апалонік [4, т. 1, с. 107];

мяло < мяць: мяло. 1. Мяла [4, т. 3, с. 104].

3 Лексіка-семантычны спосаб.

Утварэнне слоў можа адбывацца ў выніку таго, што якое-небудзь слова з цягам часу набывае новае значэнне; вядомае раней і новае значэнні аднаго слова так адасабляюцца, адмяжоўваюцца адно ад другога, што нарэшце становяцца ўласцівымі асобным, самастойным словам. Такое словаўтварэнне называюць лексіка-семантычным. Пры ім абсалютна новыя словы паводле гукавога складу не ўтвараюцца, адбываецца толькі расчляненне аднаго слова на амонімы, якія ўжываюцца як самастойныя словы.

Прааналізаваўшы назвы посуду ў «Тураўскім слоўніку», мы выявілі лексемы, якія ўтвораны такім спосабам: баня. 2. Пасудзіна [4, т. 1, с. 41].

Такім чынам, мы выявілі, што назвы посуду ўтвораны двума спосабамі (марфемным і лексіка-семантычным).

Амаль усе найменні ўтвораны першым спосабам. Значная колькасць лексем ўтворна суфіксальным спосабам. Найбольш прадуктыўнымі з’яўляюцца суфіксы — к-, -іц-, — ніц- Малапрадуктыўнымі - лк-, — ёнк-, — янк.

Заключэнне

Прааналізаваўшы назвы посуду у гаворках Гомельшчыны, неабходна зрабіць наступныя высновы:

Посуд Ї гэта адна з тых матэрыяльных каштоўнасцяў, што створаны чалавецтвам у працэсе грамадска-карыснай дзейнасці. Ён вызначаецца функцыянальнай мэтазгоднасцю, вонкавай прастатой, практычнасцю. Для намінацыі літаратурных адзінак посуду i прылад у гаворках Гомельшчыны шырока ўжываюцца дыялектныя найменні, якія прадстаўлены фанетычнымі i словаўтваральнымі варыянтамі, а таксама лексічнымі сінонімамі.

Сярод зафіксаваных намі слоў, якія з’яўляюцца назвамі посуду, можна вылучыць словы, што ўтварыліся: 1) ад назвы матэрыялу, з якога пасудзіна зроблена (цадзіло ад цадзіць '1. Прапускаць вадкасць праз цадзілку, сіта і пад. для ачысткі. Цадзіць малако. 2. Ліць павольна праз вузкае горла, адтуліну'; шкленка ад шкло; глінянка ад гліна `асадкавая горная парода, якая пры злучэнні з вадой утварае цестападобную масу, ужыв. для ганчарных вырабаў, будаўнічых і скульптурных работ'; разлівалка ад разліваць); 2) ад назвы рэчыва, што змяшчаецца ў пасудзіне (салонка для солі); 3) ад назвы працэсу вырабу посуду (гладышак ад горнъ 'печ для абпалу посуду з гліны'); 4) ад прызначэння посуду (назвы макаўніца, макатра, макітра (памянш. макітрык), макотка, макотра (памянш. макотрык), макоцёрслужаць для наймення міскі, у якой звычайна труць мак). Некаторыя назвы звязаны са знешняй асаблівасцю пасудзіны, яе формай (бочка ад бок (праўда, некаторыя даследчыкі лічаць, што слова бочка паходзіць ад адзінкі вымярэння бочка 'меры вадкіх i сыпкіх цел, роўнай сарака вёдрам').

Выяўленыя найменні ўступаюць у сінанімічныя адносіны. Намі вызначаны наступныя сінанімічны рад: чарка. Чарка [3, т. 5, с. 287] Ї чарына. Чарка [3, т. 5, с. 288]; маслёнка. Маслёнка [3, т. 3, с. 66] Ї маслянка. Маслёнка [3, т. 3, с. 66]; цадзёлка. Цадзілка [3, т. 5, с. 261] Ї цадзілка. Цадзілка [3, т. 5, с. 261] Ї цадзілок. Цадзілка [3, т. 5, с. 261]; баня. 2. Пасудзіна [3, т. 1, с. 41] Ї посудзіна. Пасудзіна [3, т. 4, с. 196]; глечык. Збанок з вухам [3, т. 1, с. 202] Ї глёк. Збанок з вухам [3, т. 1, с. 202];

Назвы посуду маюць розную аснову: невытворную: глёк. Збанок з вухам [3, т. 1, с. 202]; дзежа. Дзяжа [3, т. 2, с. 13]; ведро. Вядро [3, т. 1, с. 109]; збан. Збан, гляк [3, т. 2, с. 135]; лопата. 1. Лапата саджаць хлеб у печ [3, т. 3, с. 42]; слоік. Слоік [3, т. 5, с. 57]; спол. Коўшык для вылівання вады з лодкі [3, т. 5, с. 87]; стакан, штакан. Стакан [3, т. 5, с. 94]; ступ-а. 1. Ступа [3, т. 5, с. 112]; посуд-а. Посуд [3, т. 4, с. 195]; чаша. Вялікая пасудзіна ў царкве [3, т. 5, с. 290]. Пераважаюць назвы з вытворнай асновай.

Назвы посуду ўтвораны двума спосабамі (марфемным і лексіка-семантычным). Амаль усе найменні ўтвораны першым спосабам. Значная колькасць лексем ўтворна суфіксальным спосабам. Найбольш прадуктыўнымі з’яўляюцца суфіксы — к-, -іц-, — ніц- Малапрадуктыўнымі - лк-, — ёнк-, — янк -.

Амаль усе лексемы утвараліся ў перыяд станаўлення мовы беларускай народнасці. Толькі асобныя лексемы былі запазычаны з іншых моў: праз польскую з французскай і лацінскай, з французскай;

Спіс выкарыстанай літаратуры

1 Блінава, Э. Д. Беларуская дыялекталогія [Тэкст] / Э.Д. Блінава, Е. С. Мяцельская. 2-ое выд. — Мн.: Вышэйшая школа, 1980. — 303 с.

2 Янкова, Т. С. Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны [Тэкст] / Т. С. Янкова. — Мн.: Навука і тэхніка, 1922. — 457 с.

3 Матэрыялы да дыялектнага слоўніка Гомельшчыны [Тэкст]. // Беларуская мова. Выпуск 10 — Мн., 1922. — 147 с.

4 Тураўскі слоўнік: У 5-ці т.т. [Тэкст]. — Мн.: Навука і тэхніка, 1929.

5 Народная лексіка Гомельшчыны ў фальклоры і мастацкай літаратуры: слоўнік / пад рэд. У.В. Анішчэнкі. — Мн.: Выдавецтва БДУ, 1983. — 174 с.

6 Кісялёва В.А., Чайкова С. В. Назвы сталовага посуду і прылад у гаворках Гомельшчыны / В.А. Кісялёва, С. В. Чайкова // Традыцыі матэрыяльнай и духощнай культуры Усходняга Палесся: праблемы вывучэння и захавання ў постчарнобыльскі час. Ї Гомель: ГДУ, 2009. — С. 26−27.

7 Сучасная беларуская мова. Марфалогія пад рэд М.С. Яўневіча [Тэкст] / М.С. Яўневіч [і іншыя]. — Мн., 1997. — 222 с.

8 Беларуская граматыка пад рэд М.В. Бірылы [Тэкст] / М.В. Бірыла [і іншыя]. — Мн.: Навука і тэхніка, 1925. — 431 с.

9 Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Пад рэд. А. Я. Баханькова [Тэкст] / А.Я. Баханькоў. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — 465 с.

10 Булыка, А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2-х т.т. Т. 2 [Тэкст] / А. М. Булыка. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999. — 737 с.

11 Бардовіч, А. М. Марфемны слоўнік беларускай мовы [Тэкст] / А.М. Бардовіч [і іншыя]. — Мн.: Вышэйшая школа, 1929. — 712 с.

12 Бардовіч, А. М. Школьны словаўтваральны слоўнік беларускай мовы [Тэкст] / А.М. Бардовіч [і іншыя]. — Мн.: Аверсэв, 2006. — 53 с.

ПоказатьСвернуть
Заполнить форму текущей работой