Рэцэнзія на манаграфію В. В. Шура «Уласнае імя ў мастацкім тэксце»

Тип работы:
Реферат
Предмет:
Экономические науки


Узнать стоимость новой

Детальная информация о работе

Выдержка из работы

132
ВЕСНІК МДПУ імя І. П. ШАМЯКІНА
Р Э Ц Э Н З І Я
Рэцэнзія
на манаграфію В. В. Шура
«Уласнае імя ў мастацкім тэксце»
Васіль Шур
Уласнае імя ў мастацкім тэксце
В. В. Шур актыўна даследуе анамастычную лексіку беларускай мовы, за апошнія гады ім напісаны і выдадзены кнігі «3 гісторыі ўласных імёнаў» (Мінск, 1993) — «Беларускія ўласныя імёны: беларуская антрапаніміка і тапаніміка» (Мінск, 1998) — «Анамастычная лексіка ў беларускай мастацкай літаратуры» (Мінск, 2002) — «Онім у мастацкім тэксце» (Мінск, 2006) — «Уласныя імёны ў часе і прасторы» (Мінск, 2008), шэраг артыкулаў у розных навуковых часопісах і матэрыялах міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцый.
Новы рукапіс гэтага аўтара прысвечаны сістэмнаму апісанню анамастычных адзінак у творах Я. Коласа, М. Лынькова, А. Мрыя, Ф. Янкоўскага, У. Караткевіча, сучасных аўтараў У. Верамейчыка, В. Казько, В. Вярбы, Р. Барадуліна, В. Рагаўцова, Г. Дашкевіч і інш. Вывучэнне анамастычных назваў у мастацкіх тэкстах дае магчымасць паглыблена даследаваць асаблівасці мовы і стылю мастакоў слова, заглянуць у іх творчую лабараторыю, прасачыць станаўленне творчасці пісьменнікаў, напісанне асобных літаратурных твораў і інш.
У манаграфіі В. В. Шура падрабязна аналізуюцца моўныя і мастацка-эстэтычныя асаблівасці асабовых уласных імёнаў, мянушак, прозвішчаў, тапанімічных назваў у творах названых вышэй аўтараў. Асаблівая ўвага звернута на канатацыйны бок онімаў, заснаваны на другасных асацыятыўных і эмацыянальна-сэнсавых «прырашчэннях», якія выяўляюцца ў некаторых анамастычных назвах. Заслугоўвае ўвагі і тое, што значная частка змешчанага ў манаграфіі матэрыялу ўжо апублікавана ў такіх часопісах, як «Полымя», «Беларуская мова і літаратура», «Роднае слова» і інш.
Падрыхтаваная В. В. Шурам праца неабходна сённяшняй сярэдняй і вышэйшай школе, на яе падставе выкладчыкі мовы і літаратуры, літаратурныя крытыкі будуць больш аргументавана і кваліфікавана аналізаваць асаблівасці стылю і мовы пісьменнікаў, асабліва тых, чыю творчасць прадугледжваецца вывучаць праграмамі ВНУ і сярэдняй школы.
Мазыр
2010
Рэцэнзент
М. А. Даніловіч доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускага і тэарэтычнага мовазнаўства
УА «ГрДУ імя Янкі Купалы»

ПоказатьСвернуть
Заполнить форму текущей работой