Асаблівасці правядзення аграрнай рэформы ў Беларусі ў 60-70 гады 19 веку

Тип работы:
Контрольная
Предмет:
История


Узнать стоимость

Детальная информация о работе

Выдержка из работы

Асаблівасці правядзення аграрнай рэформы ў Беларусі

ў 60−70 гады 19 веку

План:

1. Адмена прыгоннага права і сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі.

2. Адрозненні ў правядзенні рэформы ў Усходніх і Заходніх губернях Беларусі.

3. Уплыў паўстання 1863−1864 гадоў на правядзенне рэформ.

1. Адмена прыгоннага права і сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі

Першай і галоўнай з буржуазных рэформаў з’яўляецца адмена прыгоннага права. Пайсци на гэтую рэформу цара Аляксандра II прымусiла ўведамленне сацыяльна-эканамiчнай и ваенна-тэхнiчнай адсталасцi краiны, якая асаблiва выразна праявiлася ў Крымскай вайне, а таксама крызiс феадальна-прыгоннiцкай сiстэмы.

У студзенi 1857 г. Аляксандр II зрабiў першы практычны крок да ажыцяўлення сялянскай рэформы. Пад кiраўнiцтвам iмператара быў створаны Сакрэтны камiтэт. Непасрэдная падрыхтоўка рэформы пачалася з публікацыі 20 лістапада 1857 г. пісьма цара на імя віленскага генерал-губернатара Ў. І. Назімава ў адказ на хадатайства дваранскіх сходаў Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губерняў. Дазвалялася ствараць губернскія дваранскія камітэты для распрацоўкі праектаў скасавання прыгоннага права. Аляксандр II падпісаў «Маніфест» і «Палажэнні» аб вызваленні памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці. Сяляне атрымалі хоць і не адразу, асабістую волю, правы, згодна з якімі яны фармальна не залежылі ад памешчыка. Селянін мог сам звяртацца ўдзяржаўныя ўстановы, заключаць гандлёвыя пагадненні, пераязджаць у горад, запісвацца ў саслоўі мяшчан і купцоў, паступаць на службу ці ў навучальную ўстанову. Зямля заставалася ўласнасцю памешчыкаў, але апошнія абавязаны былі перадаць селяніну за выкуп. Выкуп складаў такую суму, паклаўшы якую ў банк пры 6% гадавых, памешчык атрымліваў бы даход роўны гадавому аброку. Зразумела, адразу такія грошы селянін знайсці не мог. Таму пры выкупе сяляне плацілі 20% адпаведнай сумы, а астатнія 80% давала дзяржава праз Сялянскі банк. 49 гадоў сяляне мусілі плаціць Сялянскаму банку суму доўгу і працэнты за пазыку. Выкупныя плацяжы спаганяліся да расійскай рэвалюцыі 1905−1907 гг. За гэты час сяляне выпдацілі амаль у 3 разы больш, чым каштавала купленая імі зямля. Каб памешчыкі адразу не заставаліся без працоўных рук, «Палажэнні» прадугледжвалі правіла, што выкупіць свае надзелы сяляне маглі толькі праз 9 гадоў. Увесь гэты час яны лічыліся «часоваабавязанымі» і павінны былі за карыстанне надзеламі, як і раней, адбываць паншчыну і чынш.

Калі надзел перавышаў устаноўленую норму, то «лішак», адразаўся; адсюль — «адрэзак». У заходняй частцы Беларусі, дзе памешчыкі былі католікамі, «адрэзкаў» у сялян было меней.

Размеркаванне зямлі паміж памешчыкамі і сялянамі замацоўвалася ва «Устаўных граматах». Для складання «Устаўных грамат» быў вызначаны тэрмін 2 гады. Сярод сялян распаўсюдзіліся чуткі, што мясцовыя ўлады і памешчыкі падмянілі «Маніфест». Сяляне падымаліся на ўзброеныя паўстанні.

Сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі: Сутнасць аграрнай рэформы заключалася ў тым, колькі зямлі і на якіх ўмовах атрымлівалі сяляне і колькі зямлі заставалася за памешчыкамі. Урад найперш клапаціўся аб памешчыках, таму закон прадугледжваў толькі абмежаванае надзяленне сялянства зямлей. Зямлю сяляне павінны былі набываць за грошы і ў абавязковым парадку. Якасць зямлі і яе кошт вызначалі памешчыкі.

Неабходнасць рэфарміравання дзяржаўнапалітычнага ладу Расіі. Рэформа 1861 г. ліквідавала галоўную перашкоду, якая стрымлівала развіццё капіталізму ў Расіі, прыгоннае права. Але, каб рухацца наперад да сапраўды буржуазнага грамадства, Расіі былі патрэбны іншыя рэформы дзяржаўнапалітычнага ладу. У 1860−1870я гг. урад Аляксандра II прыняў шэраг пастаноў аб правядзенні земскай, судовай, гарадской, ваеннай, школьнай і цэнзурнай рэформ.

Значэнне рэформ: Буржуазныя рэформы 1860 1870х гг., пачынаючы з адмены прыгоннага права, прывялі да значных змен у палітычным жыцці Расіі. Быў зроблены крок наперад па шляху пераўтварэння феадальнай манархіі ў буржуазную. Разам з тым рэформы неслі ў сабе перажыткі феадалізму, былі непаслядоўныя і абмежаваныя. Вялікія адрозненні рэформ у Беларусі ад рэформ іншых рэгіёнаў Расіі, а таксама срокі правядзення надавалі ім яшчэ больш абмежаваны і непаслядоўны характар, рабілі сацыяльнаэканамічную сітуацыю ў беларускіх губернях складанай і супярэчлівай.

Вынік аграрнай рэформы: У выніку аграрнай рэформы 1861 г. памешчыкі на тэрыторыі Беларусі захавалі ў сваёй уласнасці больш за палову ўсіх зямель; прыкладна ў 2 разы больш, чым у іншых губернях еўрапейскай часткі Расіі. Сялянскія надзелы ў Беларусі складалі толькі 1/3 усёй зямлі. Захоўвалася адпрацовачная форма гаспадаркі, характэрная для феадальнага ладу.

Разам з тым рэформа садзейнічала развіццю капітлістычных адносін у сельскай гаспадарцы. Атрымаўшы асабістую свабоду, сяляне станавіліся вольнанаёмнай рабочай сілай. Многія гаспадаркі, якія выкарыстоўвалі наёмную працу, набывалі прадпрымальніцкі характар.

2. Адрозненні ў правядзенні рэформы ў Усходніх і Заходніх губернях Беларусі

Мясцовае «Палажэнне» для рускіх, паўднёваўкраінскіх і усходнебеларускіх губерняў вызначала памеры павіннасцей адпаведна велічыні душавога надзелу. Паводле яго, сяляне павінны абкладацца аброкам да тых памераў, у якіх апошні збіраўся з іх на час адмены прыгону. На самай жа справе аброк, які існаваў ва Усходняй Беларусі напярэдадні рэформы, часта завышаўся. У Віцебскай і Магілёўскай губернях за вышэйшы душавы надзел сяляне абавязаны былі выплачваць 8 рублёў аброку ў год. Калі яны атрымалі надзел, меншы за вызначаную вышэйшую норму, то памеры плацяжоў паніжаліся, але не прапарцыянальна памяншэнню колькасці зямлі, а на аснове прынцыпу так званай градацыі павіннасцей. Ён заключаўся ў тым, што на першую дзесяціну душавога надзелу прыпадала палова аброку, на другую — 25%, на астатнія дзесяціны, разам узятыя, — таксама 25%. Такім чынам, пры памяншэнні вышэйшага надзелу ў выніку адрэзкі сялянскай зямлі памешчыкі былі забяспечаны апошнім у значнай меры захаваць тыя даходы, якія яны атрымлівалі ад асобы селяніна да рэформы.

Парэформенны аброк, як правіла, перавышаў даходнасць надзельнай зямлі. Зыходзячы з сумы выкупных плацяжоў і рэальнага паніжэння іх памераў у параўнанні з аброкам, з адменай прыгону аброчныя сяляне Магілёўскай губерні да 1864 г. уносілі штогод аброчных плацяжоў у сярэднім каля 7 руб. 47 кап. з рабочай душы, або 1 руб. 56 кап. на дзесяцінупрыдатнай зямлі. Між тым гэта дзесяціна ў пяці заходніх губернях у 60-я — пачатку 70-х гг. 19 ст. давала чыстага даходу ў сярэднім не больш чым 1 руб. 20 кап.

Паводле мясцовага «Палажэння» для заходнебеларускіх і літоускіх губерняў, у аснову вызначэння памераў аброку і паншчыны была пкаладзена агульная вартасць павіннасцей з надзельнага ўчастка, азначных уінвентары маёнтка. Гранічныя вялічыны сялянскіх плацяжоў у параунанні з інвентарнай некалькі зніжалася, вызначаўся максімум іх не вышэй, чым 3 руб. З дзесяціны палявога ўдзелу ў год. Аднак і такі аброк быў не пад сілу для аброчных сялян. З часу адмены прыгону па 1863 г. у Гродзенскай губерні яны плацілі аброку штогод у сярэднім 2 руб. 35 кап. з дзесяціны надзелу, у Мінскай — 2 руб. 12 кап., у Віленскай — 2 руб. 11 кап. Такім чынам, аброчныя плацяжы іх у сярэднім амаль у два разы перавышалі даходнасць сялянскай зямлі.

Да рэформы 1861 г. асноўная маса панскіх сялян Беларусі адбывала паншчыну. З адменай прыгону паншчынная павіннасць на ўсходзе Беларусі была некалькі аблегчана. Як і ў цэнтральных рэгіёнах Расіі, да зацвярджэння ўстаўных грамат паншчыны павінна была не перавышаць пяці дзён у тыдзень. Але многія памешчыкі насуперак «Палажэнню» захоўвалі яе ў дарэформенных памерах або нават павялічвалі. У мясцовасцях з абшчынным карыстаннем усёй зямлёй сяляне, звязаныя кругавой парукай, павінны былі адбываць паншчыну і за адсутных аднасяльчан. З зацверджаннем устаўных грамат за вышэйшы душавы надзел сяляне Усходняй Беларусі абавязаны былі адпрацоўваць 40 мужчынскіх і 30 жаночых дзён у год, ці 13−18 дзён з дзесяціны. Пры паніжэнні памераў душавога надзелу паншчына памяншалася, аднак не суразмерна скарачэнню плошчы надзельнай зямлі. Як і пры аброчнай павіннасці, большая колькасць паншчынных дзён прыпадала на першыя дзесяціны надзелу.

На захадзе і ў цэнтры Беларусі, як і ў Літве, з адменай прыгону сяляне да зацвярджэння ўстаўных грамат павінны былі адбываць паншчыну ў памерах, устаноўленых інвентарамі панскіх маёнткаў. У гэтых умовах, паколькі надзелы мноства сялян перад рэформай былі ўрэзаны памешчыкамі, велічыня паншчыннай павіннасці іх фактычна ўзрасла. Пасля зацвярджэння ўстаўных грамат колькасць паншчынных дзён у паразнанні з інвентарнымі адпаведна мясцоваму «Палажэнню» для заходебеларускіх і літоўскіх губерняў паменшылася на 10% і не павінна была перавышаць 23 мужчынскія і жаночыя дні з дзесяціны ў год. Аднак і гэтыя нормы былі настолькі высокія, што амаль не ўжываліся. З адмены прыгону некаторыя памешчыкі павялічвалі памер паншчыны.

Праз два гады пасля абвяшчэння рэформы сяляне атрымалі права пераходу з паншчыны на аброк, пры ўмове адсутнасці нядоімак па падатках дзяржавеі і павіннасцей памешчыку, а таксама выплаты аброку апошняму за паўгода наперад.

аграрная рэформа беларусь

3. Уплыў паўстання 1863−1864 гадоў на правядзенне рэформ

Паўстанне 1863−1864 гг. на сваіх мэтах было спробай нацыянальна-дэмакратычнай рэвалюцыі, накіраванай на звяржэнне самадзяржаўя і ўсталяванне нацыянальнай і сацыяльнай роўнасці. Аднак, абмежаваная праграма паўстання выключыла з удзелу ў ім шырокія масы сялянства.

Каб адцягнуцьсялян ад паўстання, царызм вымушаны быў пайсці на ўступкі і змяніць некаторыя ўмовы рэформы ў заходніх губернях:

1. У Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай губерняў і шнфляцянцкіх паветах Віцебскай губерні назначалася паверка павіннасцей, прызначаных сялянам па ўстаўных граматах.

2. Былі заменены валасныя старшыні. У кожным павеце ствараліся паверачныя камісіі для праверкі грашовых павіннасцей і складання выкупных актаў. Яна складаліся з трох чалавек: прадстаўнікоў МУС, Міністэрства фінансаў і міравога пасрэдніка.

Не распаўсюджваўся ўказ 1 на Магілёўскую губерню і беларускія паветы Віцебскай губерні таму, што ўрад баяўся выклікаць у сялян суседніх рускіх губерняў імкненне пазбавіцца часоваабавязанага стану. І таму, што землеўладанне памешчыкаў-католікаў было тут больш слабым.

3. М. Мураўёў 14 жніўня 1863 г. выдаў цыркуляр, па якім паверачныя камісіі атрымалі магчымасць разглядаць скаргі сялян на няправільнае састаўленне ўстаўных грамат. Камісіям давалася права выпраўляць усе заўважаныя недакладнасці і выдзяляць сялянам землі ў адпаведнасці з «мясцовым палажэннем»:

Паняцце сям'і ўдакладнялася: жанатыя дзеці складалі асобую сям’ю і адпаведна гэтаму атрымоўвалі асобны ўчастак. У выніку землеўладанне сялян павялічылася ў Віленскай губерні на 16%, Віцебскай — 17%, Гродзенскай — 12%, Мінскай — на 41%. За сялянамі замацоўвыалася права карыстацца сервітутамі, пашамі, сенажацямі, лясамі.

4. Душавыя надзелы пасля 1863 г. у пяці заходніх губернях былі большыя, а плацяжы — меншыя.

5. Надзвычайнае значэнне для сялян Беларусі мелі сервітуты. У выніку рэформы сялянам было забаронена карыстацца лесам, сенакосам, выпасам. Але Мураўёў пад націскам паўстання выдаў цыркуляр, у якім памешчыцкім сялянам дазвалялася карыстацца выпасамі ў панскіх лясах. Сяляне маглі пасвіць сваю жывёлу там, дзе яны пасвілі яе пры прыгонным праве, калі за карыстанне гэтымі выпасамі яны не адбывалі асобнай павіннасці.

6. Рэвалюцыйныя падзеі 1863 г. знайшлі водгук у арандатараў казённых фальваркаў і іх сялян. Гэта прымусіла ўрад пайсці на правядзенне аграрных пераўтварэнняў у дзяржаўнай вёсцы. У 1864 г. Міністэрства дзяржаўных маёмасцей пачало новую праверачную люстрацыю казённых маёнткаў Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў. Люстрацыйныя камісіі павінны былі ўдакладніць памеры сялянскіх надзелаў і вызначыць за іх аброкі, За аснову былі ўзяты надзелы і выкупныя плацяжы прыватнаўласніцкіх сялян, якія знаходзіліся побач з маёнткамі. Меркавалася, што становішча дзяржаўных сялян пры пераводзе іх на выкуп будзе такім жа, як і памешчыцкіх.

7. 25 ліпеня 1864 г. урад выдаў указ аб пазямельным уладкаванні вольных сялян. Тыя, хто быў паселены на панскіх землях заходніх губерняў, былі прылічаны да сялянскага саслоўя, а хто быў абеззямелены памешчыкамі пасля 20 лістапада 1857 г., надзяліліся зямлёй з правам выкупу. Але становішча іх заставалася складаным.

8. Вызваленне прыватнаўласніцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці і перавод іх у разрад уласнікаў паставілі на чаргу пытанне аб пазямельным уладкаванні астатніх груп сельскага насельніцтва. Калі дзяржаўныя сяляне і вольныя людзі больш упарта і паслядоўна змагаліся за зямлю, то і ўрад вымушаны быў пайсці на задавальненне іх патрабаванняў.

Паўстанне 1863 г., высокія, непасільныя для сялянства выкупу, боязь узмацнення на іх глебе сялянскіх хваляванняў прымусілі царскі ўрад на большай частцы тэрыторыі Беларусі пайсці на скарачэнне выкупных плацяжоў у больш шырокіх, чым першапачаткова планавалася, маштабах. Гадавая велічыня гэтых плацяжоў на дзесяціну надзельнай зямлі на выкупных актах у параўнанні з вызначанымі ва ўстаўных грамаіах была зменшана павятовымі праверачнымі камісіямі ў Мінскай губерні ў сярэднім на 1 руб. 50 кап. (75,4%), у Гродзенскай — на 1 руб. 48 кап. (68,8%), у Віленскай — на 1 руб. 37 кап. (64,9%), а таксама ў Магілёўскай — на 28 кап. (23,8%).

У выніку ажыцяўлення адзначаных мерапрыемстваў умовы правядзення рэформы ў Беларусі сталі больш спрыяльнымі для сялян. Аднак яна па-ранейшаму насіла грабежніцкі характар. Далёка не ўсе адрэзкі былі вернуты сялянству. У Гродзенскай губерні колькасць надзельнай зямлі па выкупных актах адносна абавязковых інвентароў панскіх маёнткаў скарацілася на 67,7 тыс. дзесяцін (8,8%). У Магілёўскай губерні землеўладанне сялян, паводле выкупу, у параўнанні з памерамі іх землекарыстання напярэдадні адмены прыгону зменшылася на 39,9 тыс. дзесяцін (4,9%). Пераважная большасць абеззямельных атрымала па 3 дзесяціны на двор. Такі надзел быў зусім недастатковы для вядзення гаспадаркі і забеспячэнння сялянскай сям'і. Мізэрныя надзелы толькі прымацоўвалі сялян да панскіх маёнткаў, забяспечваючы іх таннымі рабочымі рукамі. Многія памшчыкі адіаўляліся надзяляць абеззямеленых сялян зямлёй. Частку былых прыгонных пазбавілі надзелу. Землеўласнікі захавалі за сабой лепшыя ворныя ўгоддзі, сенажаці, амаль увесь лес. Праверачныя камісіі ў выкупных актах агаворвалі права сельскай грамады на карыстанне сервітутамі і агульнымі пашамі няпоўна, недакладна, што памешчыкі выкарыстоўвалі для розных злоўжыванняў.

Нягледзячы на значнае зніжэнне памераў выкупу, сялянства намнога пераплаціла за яго ў сувязі са спагнаннем высокіх працэнтаў па выкупной пазыцы.

Спіс літаратуры:

1. Біч М., Яноўская В., Рудовіч С. і іншыя Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец 18 — пачатак 20ст.) — Мн.: Экаперспектыва, 2005.

2. Жытко А. П. Гісторыя Беларусі перыяду капіталізму.: вучэб. дапам. У 5ч. Ч. 1. Урадавая сацыяльная палітыкаў аграрным сектары эканомікі. — Мн.: БДПУ, 2005.

3. Лойка і інш. Гісторыя Беларусі: Білеты ў пытаннях і адказах: 9 клас. — Мн.: ТАА «Юніпрэс», 2002.

4. Новік Я., Марцуль Г. Гісторыя Беларусі ў 2 — х частках. Ч. 1., Мн., 1998.

5. Паноў С.В., П16 Гісторыя Беларусі: білеты: 9 клас / С.В. Паноў. -- 2-е выд. -- Мн.: Аверсэв, 2006.

ПоказатьСвернуть
Заполнить форму текущей работой